21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Іх яшчэ шмат. I яны нiколi не забудуць Азарычы

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Іх яшчэ шмат. I яны нiколi не забудуць Азарычы

Радавыя Перамогi

 

...65 гадоў таму яны таксама былi тут. Малыя. Галодныя. Напаўжывыя. Тут яны пакiнулi ў зямлi хто братоў i сясцёр, хто бацькоў, хто дзядуль-бабуль. Роўна 65 гадоў таму яны выходзiлi адтуль па вузкiх сцежках, абыходзячы мiны i абмiнаючы калючы дрот. 65 гадоў таму байцы 65-й армii вызвалiлi вязняў канцлагера "Азарычы".

Сёння тым з iх, хто яшчэ жывы, за семдзесят. Яны ўсе на пенсii. Амаль усе страцiлi здароўе. Аднак дзень свайго вызвалення не забылi i 19 сакавiка, праз 65 гадоў, з розных куткоў рэспублiкi з’ехалiся ў Азарычы, каб успомнiць i памалiцца за тых, хто застаўся ў гэтай зямлi назаўсёды. У тым лiку i сваiх вызваляльнiкаў:

— Мы нiзка кланяемся вам за тое, што вы падарылi нам другое жыццё, — падзякаваў на ўскладаннi вянкоў на брацкай магiле воiнаў Чырвонай Армii ў Азарычах Фёдар Верас, старшыня праўлення Рэспублiканскага грамадскага аб’яднання былых вязняў фашызму канцлагера "Азарычы", — вы падарылi нам другi дзень народзiнаў. Шмат хто з нашых родных застаўся ў гэтай палескай зямлi.. Вечная вам памяць i нiзкi паклон за нашае выратаванне...

А 12-й гадзiне недалёка ад самога пасёлка Азырычы, на месцы былога лагера смерцi, ля памятнага знака адбыўся мiтынг-рэквiем. Былыя вязнi, моладзь, мясцовыя жыхары запалiлi свечкi за спачын загiнулых i ўсклалi кветкi да помнiка.

— Мы тут сабралiся, каб ушанаваць памяць нашых аднавяскоўцаў, нашых сясцёр, братоў, якая ляжаць у гэтай зямлi 65 гадоў, царства iм нябеснае, — праз слёзы казала на мiтынгу Марыя Гардзiенка, былы вязень, старшыня савета былых вязняў Калiнкавiцкага раёна, — на злосць фашыстам мы жывем. Часта кажуць, што лагер праiснаваў 8-10 дзён. Мне як вязню, прасядзеўшаму месяц за калючым дротам, крыўдна гэта чуць. Акрамя трох лагераў — "Дзердзь", "Азарычы" i "Падасiннiк" — былi яшчэ два, арганiзаваныя яшчэ ў лютым — "Мiкуль-Гарадок" i "Параслiшча". У апошнiм я была сама. Нас прывезлi туды самымi першымi. Там быў не лес, а поле — нi кусцiка, нi дрэўца... На другiя суткi прывезлi людзей са Жлобiнскага раёна — хворых на тыф. Потым — з Глускага раёна, Бабруйскага, Акцябрскага... Далей нас усiх павезлi ў Азарыцкi лагер, але пажыткi адабралi... Мая мама аблюбавала месца пад маладымi хваiнкамi, назбiрала галiнак i пасадзiла нас там... Вогнiшчы палiць не дазвалялася, вады не было, бо ў канаву немцы нацягалi трупаў i ваду не было дзе браць. Мы елi снег. Мама казала, каб бралi снег не з зямлi, а з галiнак хвой, бо там ён чысцейшы...

Марыя Клiмецеўна закранула i самую балючую для былых вязняў тэму пра статус лагера "Азарычы":

— Раней мы лiчылiся самым горшым лагерам, таму не "5-ы полк" Вiцебскай вобласцi, не "Трасцянец", а дакументы менавiта на наш лагер "Азарычы" перадалi ў 1946 годзе на суд народаў свету, калi асуджалi завадатараў-фашыстаў... Далi наш лагер, самы горшы, бо аналагаў не было, каб месяц людзей трымалi без вады i ежы. Але калi немцы пачалi выплачваць кампенсацыю, то мы скардзiлiся iм — чаму нам далi толькi па 2,5 тыс. еўра? Нам адказвалi аднолькава — статус лагера вызначылi не мы, а партнёрская арганiзацыя, статус лагера вам вызначылi свае, беларусы. Аказваецца, была камiсiя па зацвярджэннi статусаў, якая адным дала статус "А", а нам — статус "С". I яны атрымалi па 6 тысяч еўра, а мы — па 2,5..

Цiкава, што змянiць назад статус са "спецыяльнага лагера смерцi (знішчэння) на пярэднім краі нямецкай абароны" на "канцлагер" як на мiтынгу, так i на сходзе пасля яго прапануюць, i нават патрабуюць, прадстаўнiкi ўсiх грамадскiх аб’яднанняў вязняў — з Мiнска, Светлагорска, Калiнкавiчаў, Акцябрскага раёна... Былыя вязнi не разумеюць, як можа камiсiя ў аднабаковым парадку перагледзець тое, пра што iшла гаворка на Нюрнбергскiм працэсе. Цi прынясуць плён iх захады па вяртаннi "Азарычам" статусу канцлагера — пакажа час, якога ў былых вязняў, як i здароўя, засталося не так шмат. Аднак настрой у iх рашучы, ды i губляць iм няма чаго: яны перажылi такое, чаго не дай Божа нiкому — некалькi тыдняў на снезе, без ежы, вады, адзення, сярод трупаў i пад дуламi аўтаматаў...

— Такое не забываецца, — прызнаўся Фёдар Верас, — пасля таго, як нас вызвалiлi, хацелася ўзяць кулямёт i страляць, страляць, страляць фашыстаў... А мы ж былi малыя дзецi... Пасля вайны ў лясах засталося шмат зброi... Мы бралi кулямёт i расстрэльвалi дрэвы, проста расстрэльвалi непавiнныя дрэвы, каб на чымсьцi спагнаць сваю нянавiсць...

Павел БЕРАСНЕЎ

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...65 гадоў таму яны таксама былi тут. Малыя. Галодныя. Напаўжывыя. Тут яны пакiнулi ў зямлi хто братоў i сясцёр, хто бацькоў, хто дзядуль-бабуль. Роў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика