Тры падарункі ад Ірыны Дарафеевай
Тры падарункі ад Ірыны Дарафеевай
У найблiжэйшыя днi ў музычных крамах з’явiцца двайны СD- дыск "Я жыву ў запаведным краi", а таксама DVD "Фестываль стыхiй" — запiс вялiкага леташняга канцэрта спявачкi. Першае выданне будзе карысным i прыемным не толькi для слухачоў, але i для прафесiйных музыкантаў, бо змяшчае не толькi папулярныя рэтра-хiты, але таксама фанаграмы "мiнус адзiн", каб спрасцiць жыццё тым выканаўцам, што выбiраюць гэтыя мелодыi для конкурсаў i фестываляў. Другое ж — частка своеасаблiвага канцэртнага летапiсу Iрыны Дарафеевай, тым больш, што гэтае шоу, "Купалле Iрыны Дарафеевай" у Мiрскiм замку атрымалася сапраўды маштабным i вiдовiшчным: для выступлення балета i артыстаў, у тым лiку самой Дарафеевай, мастачка-дызайнер Марына Парфяновiч стварыла 130 канцэртных касцюмаў, удзел у запiсе ўзялi больш за 400 артыстаў, а назiралi за канцэртам каля 100 тысяч чалавек... "Запiс канцэрта адбываўся ў рэальным часе, — узгадвае спявачка. — Надвор’е ўвесь дзень было дрэннае, навальнiцы, навокал грымела, нават шаравая маланка на сцэну заляцела. Але ж мы абвясцiлi фестываль стыхiй! Зрэшты, да пачатку выступлення ўсё супакоiлася — так заўжды бывае на маiх канцэртах пад адкрытым небам". Iрына кажа, што цяпер, каб здзiвiць слухачоў, ёй трэба хiба што праспяваць з гуртом U2. Хiтруе — чарговы падарунак на падыходзе. Вiдэамантаж названага DVD зрабiў Андрэй Ражанскi, якi цяпер працуе над стварэннем новага дыска — з 17 вiдэаклiпамi i 6 музычнымi фiльмамi Iрыны Дарафеевай. Плануецца, што гэты дыск выйдзе напрыканцы года. Дэбютнае "Лепшае" дзядзi ВанiIван Вабiшчэвiч, вядомы публiцы ў многiх ролях — як рэзiдэнт "Камедзi Клаб", салiст гурта "Оnе Hеll Thing", а таксама артыст Дзядзя Ваня, "прэмiраваны" самой Алай Пугачовай на леташняй "Новай хвалi", нарэшце прэзентаваў свой дэбютны альбом. Праўда, з назвай, зусiм не адпаведнай сцiпламу статусу дэбютанта — "Thе Bеst №1". Але ж i змест альбома далёка не новы: два варыянты песнi "Мая Белараша", раскручаныя "Цягнiк Пiцер-Брэст", "Дворнiк", "мяне нiхто не любiць" i, нарэшце, блюзавая "Яна танцуе стрып". "Гэта адна з маiх самых любiмых песень, — прызнаецца сам выканаўца. — Навеяная сур’ёзным шматгадовым раманам з найлепшай стрыптыз-танцоркай Беларусi Хелен". На афiцыйнай прэзентацыi менавiта гэта кампазiцыя, зразумела, суправаджалася стрыптызам i найбольшым захапленнем публiкi. Патрацiўшы больш як два гады на падрыхтоўку першага альбома, цяпер Дзядзя Ваня, вiдаць, разагнаўся як след i плануе практычна адразу рыхтаваць да выдання другi. У найблiжэйшых планах таксама здымкi некалькiх клiпаў (сюжэт традыцыйна трымаецца ў сакрэце) i два гастрольныя туры. Дыпломы для "прадажнага дзясятка"На пачатку сакавiка традыцыйна адбылася цырымонiя ўручэння музычных узнагарод "Мiстэрыя гуку". Дыпломы пераможцаў атрымалi 10 лiдараў па аб’ёме продажу дыскаў. Зрэшты, напалову гэты топ-10 склалi альбомы, выпушчаныя летась цi нават два гады таму. Вынiковая карцiнка атрымалася такой (з канца спiсу): Крамбамбуля "Thе Bеst Аlbо Bеlаrusiаn Disсо", Нейра Дзюбель "Stаsi", Бьянка "38 замков", ДзецiДзяцей "ОтЛично", Bеz Bilеtа "Сапраўднае каханне", Аня Шаркунова "Сэрца прыгажунi", Тяни-Толкай "Як жа доўга я цябе шукаў", Ляпис Трубецкой "Капiтал", J:морс "Адлегласць" i, нарэшце, рэпер Сярога "Хронiкi хлапчука з гомельскiх вулiц". На сустрэчу з арганiзатарамi i прэсай артысты прыйшлi падрыхтаванымi: Вiталь Артыст прамовiў бадзёры заклiк у стылi Маякоўскага, "Дзецi-Дзяцей" выканалi новую песню "Эў" (больш словаў у ёй i няма), "Тяни Толкай", якiя атрымлiвалi ўзнагароду за альбом ужо ў трэцi раз, выказалi спадзяванне працягнуць (i праштурхацца?) на гэтым матэрыяле яшчэ гадоў пяць, Аня Шаркунова i яе прадзюсар Уладзiмiр Кубышкiн узаемна хвалiлi адно аднаго. Але найвялiкшы сюпрыз зрабiў Сярога, якi мала таго, што прыехаў па ўзнагароду асабiста, дык яшчэ i па-дзiцячаму радаваўся, што яго нарэшце палiчылi беларускiм артыстам: "Раней, вiдаць, мяне лiчылi засланцам расiйскага шоу-бiзнэсу. Мабыць, цяпер назва альбома паўплывала". "Стылiстычна дзясятка гэтага года атрымалася больш збалансаванай i разнапланавай, — адзначыў прадзюсар прэмii Адам Старповiч. — Калi летась адзначаныя былi 9 рок-альбомаў i толькi адзiн — пап-выканаўцы, то сёлета ўзнагароды атрымалi 9 рок-рэлiзаў, 3 пап-выканаўцы i 1 рэпавы альбом". Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У найблiжэйшыя днi ў музычных крамах з’явiцца двайны СD- дыск "Я жыву ў запаведным краi", а таксама DVD "Фестываль стыхiй" — запiс
|
|