Ваша слова, культура!Гледачы справаздачнага канцэрта «Мiншчына – сэрца Беларусi» спачатку трапяць на тэатралiзаваны «Баль стагоддзяў» З 16 гадзiн сёння, 26 сакавiка, на Кастрычнiцкай плошчы гаманкiм кiрмашом рамёстваў, з гульнямi i пачастункамi, а затым выстаўкай дзiцячых малюнкаў у Галерэi мастацтваў распачнецца творчая справаздача Мiнскай вобласцi ў сталiцы, прысвечаная 65-годдзю вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Кульмiнацыя — маштабны святочны канцэрт у Вялiкай зале Палаца Рэспублiкi, дзе выступяць каля 70 творчых аматарскiх калектываў сталiчнага рэгiёна. Усяго ж у справаздачным мерапрыемстве прымуць удзел больш за 1 тысячу 300 чалавек. Паводле слоў начальнiка ўпраўлення культуры Мiнскага аблвыканкама Анатоля Акушэвiча, сёння на Мiншчыне працуюць больш за 3 тысячы самадзейных калектываў мастацкай творчасцi. 490 з iх маюць пачэсныя званнi народных i ўзорных. Восем носяць ганаровую адзнаку — «Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь». Работа па захаваннi i развiццi аматарскай творчасцi i традыцыйнай культуры вядзецца амаль 700 установамi культуры клубнага тыпу, пераважная большасць якiх – 93 працэнты – знаходзяцца ў сельскай мясцовасцi. Звыш 60 тысяч жыхароў Мiншчыны з’яўляюцца ўдзельнiкамi клубных фармiраванняў, якiх у рэгiёне налiчваецца больш за 5 тысяч. Толькi на Мiншчыне – у Слуцку, Маладзечне, Вiлейцы i Мядзеле — створаны i працуюць такiя ўстановы культуры, як цэнтры мастацкай творчасцi, дзе займаюцца звыш 3 тысяч школьнiкаў. Штогод аматарскiя калектывы i выканаўцы Мiншчыны дабiваюцца значных вынiкаў на рэспублiканскiх i мiжнародных конкурсах. Высокiя дасягненнi дэманструюць i калектывы, складзеныя на базе дзвюх творчых навучальных устаноў сталiчнай вобласцi – Мiнскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў i Маладзечанскага музычнага вучылiшча iмя М.К.Агiнскага. Лепшыя з iх выступяць сёння ўвечары ў святочным канцэрце “Мiншчына – сэрца Беларусi” на сцэне Палаца Рэспублiкi. Чырвонай нiткай праз яго праграму пройдуць тэмы 65-годдзя вызвалення Беларусi i аб’яўленага сёлета ў краiне Года роднай зямлi. Як адзначае галоўны пастаноўшчык канцэрта Галiна Ляйко, у амаль што 2-гадзiнным дзействе немагчыма змясцiць усё багацце талентаў Мiншчыны. Таму ў канцэрце iмкнулiся паказаць як мага больш прэм’ер i арыгiнальных зводных нумароў. На сцэну выйдуць i сямейныя ансамблi, i асобныя выканаўцы, якiя не толькi аддана працуюць у сельскай гаспадарцы, але i выдатна спяваюць, i самыя юныя артысты, якiм няма яшчэ i пяцi гадоў. Мiж тым прыемны сюрпрыз чакае гледачоў яшчэ перад пачаткам канцэрта. З першых крокаў па Палацы Рэспублiкi яны трапяць на адмысловы “Баль стагоддзяў”, якi рыхтуюць заслужаныя аматарскiя тэатры з Нясвiжа i Барысава. — Наш канцэрт стане справаздачным словам усiх творчых асоб, якiя працуюць на нiве культуры Мiншчыны, усiх, хто неабыякавы да таго, што адбываецца ў гэтай галiне. Гэта будзе слова прыгожае, яскравае, шчырае — ад усёй душы i сэрца, — адзначыла Галiна Ляйко. Нагадаем, творчыя справаздачы абласцей у Мiнску, прысвечаныя 65-годдзю вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, праводзяцца ў адпаведнасцi з даручэннем кiраўнiка нашай дзяржавы i з мэтай папулярызацыi дасягненняў культуры рэгiёнаў. Да гэтага часу ў сталiцы сваё майстэрства дэманстравалi лепшыя таленты Брэсцкай, Гомельскай абласцей i горада Мiнска. Плануецца, што лепшыя нумары аматарскiх рэгiянальных калектываў i выканаўцаў будуць уключаны ў праграму гала-канцэрта,прысвечанага юбiлейнай даце вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Дарэчы Амаль 33 мiльярды рублёў выкарыстана ў 2008 годзе з бюджэту Мiнскай вобласцi на капiтальныя i бягучыя рамонты аб’ектаў культурнай галiны. У тым лiку з рэзервовага фонду аблвыканкама — 1,2 мiльярды рублёў. Аб’ёмы iнвестыцый на капiтальнае будаўнiцтва ў сферы культуры склалi 9,3 мiльярды рублёў. У цэлым на аднаўленне матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры выкарыстана каля 42 мiльярдаў рублёў. Больш чым на 7 мiльярдаў рублёў набыта найноўшых тэхнiчных сродкаў, музычных iнструментаў, сцэнiчных касцюмаў i абсталявання. Больш за 1 мiльярд рублёў выкарыстана на рамонт памятнiкаў i добраўпарадкаванне тэрыторый мемарыяльных комплексаў “Хатынь” i “Курган Славы”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гледачы канцэрта «Мiншчына – сэрца Беларусi» спачатку трапяць на «Баль ст
|
|