21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нанатэхналогii: ад навуковых эксперыментаў да вытворчасцi

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нанатэхналогii: ад навуковых эксперыментаў да вытворчасцi

Сёння няма такой галiны чалавечай дзейнасцi, дзе б не спатрэбiлiся нанатэхналогii: ад медыцыны i электронiкi да будаўнiцтва жылля i вытворчасцi асфальту.

Як адзначыў першы намеснiк старшынi Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi акадэмiк Пётр Вiцязь, створаныя ў нас сiстэмы дыягностыкi i тэхналагiчныя прыёмы дазваляюць уплываць на структуру ўтварэння матэрыялаў на атамна-малекулярным узроўнi. Цяпер мы можам не толькi вывучаць нанапрацэсы, але i тэхналагiчна мяняць iх (а гэта ўжо выхад на вытворчасць). Сёння нанатэхналогii сталi не толькi навуковым пытаннем, але i практычным, палiтычным, эканамiчным i фiласофскiм, адзначыў Пётр Вiцязь. "Мы па-iншаму пачалi глядзець на жыццё, калi зазiрнулi ў яго атамна-малекулярны свет", — сказаў ён.

У прамысловасцi прымяненне розных нанаструктураваных матэрыялаў надае новыя функцыянальныя якасцi абсталяванню i тэхнiцы. Выкарыстанне нанатэхналогiй у медыцыне дазваляе на клетачным узроўнi выяўляць розныя паталогii на самых раннiх стадыях захворвання. У сельскай гаспадарцы нананавука дазваляе атрымлiваць генетычна мадыфiкаваныя гатункi раслiн, устойлiвыя да пэўных клiматычных умоў. Новыя магчымасцi нанатэхналогii адкрываюць у хiмii i нафтахiмii, энергетыцы i iншых галiнах народнай гаспадаркi Беларусi. Вынiкi, атрыманыя пры распрацоўцы нанатэхналогiй, — унiверсальныя i могуць быць выкарыстаны ў самых розных напрамках навукi i тэхнiкi.

Беларусь была адной з першых краiн на постсавецкай прасторы, якая прыняла сваю нацыянальную праграму "Нанаматэрыялы i нанатэхналогii" (разлiчаную на 2003-2010 гады). Яна, акрамя тэарэтычных даследаванняў, прадугледжвае i практычны эфект: сiнтэз звышцвёрдых матэрыялаў, развiццё нанаэлектронiкi, стварэнне магнiтных матэрыялаў, кампазiцыйных матэрыялаў на розных асновах (палiмернай, металiчнай) i г.д. Паводле слоў Пятра Вiцязя, ужо ёсць дзясяткi канкрэтных станоўчых прыкладаў — пакуль што ў "малой" металургii, аднак мы ўшчыльную падыходзiм да прымянення нанатэхналогiй i ў галiне чорных i каляровых металаў. Задача на найблiжэйшую перспектыву — перайсцi ад эксперыментальнай работы i выпуску доследных партый да маштабнага ўкаранення ў вытворчасць.

Дзякуючы своечасовай дзяржаўнай падтрымцы, у Беларусi была створана выдатная каманда высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў (як тэарэтыкаў, так i практыкаў), што дазволiла актыўна развiваць у нас нанатэхналогii. У год на распрацоўкi ў галiне нанаматэрыялаў i нанатэхналогiй толькi Акадэмiяй навук трацiцца каля 1 млн долараў, крыху больш на гэтыя ж мэты расходуе вышэйшая школа.

Інга МIНДАЛЁВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння няма такой галiны чалавечай дзейнасцi, дзе б не спатрэбiлiся нанатэхналогii: ад медыцыны i электронiкi да будаўнiцтва жылля i вытворчасцi асфаль
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика