21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Такiм, як Мiкалай Казачэнка, крызiс да лямпачкi?

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такiм, як Мiкалай Казачэнка, крызiс да лямпачкi?

У Стадолiчах свята вёскi праводзiцца ў кастрычнiку. Шмат гадоў ужо. І рыхтуюцца да яго тут усёй грамадой. Кiраўнiкi мясцовай гаспадаркi КСУП "Шлях Iльiча", ляснiцтва, школы, фельчарска-акушэрскага пункта, бiблiятэкi, паштовага аддзялення сувязi, сельскага Дома культуры, насельнiцтва. Усе рыхтуюцца. I адным з элементаў яго падрыхтоўкi з’яўляецца правядзенне конкурсу-агляду на лепшую сядзiбу, на лепшы кветнiк, лепшага гаспадара i гаспадыню i г.д.

Выхаваўчы зарад тоiць у сабе i само запрашэнне на свята. Летам, напрыклад, жыхар Стадолiчаў Мiкалай Казачэнка на сваiм канi з гармонiкам i дзяўчатамi-жанчынамi-пяюхамi аб’язджаў вёску, i папярэджвалi гэтыя самадзейныя артысты: прыходзьце, будзе цiкава. Убачыце ўшанаванне перадавiкоў, будуць канцэрт, гандлёвыя рады на плошчы.

— Свята вёскi падбадзёрвае людзей, паказвае iм арыенцiры — на каго ў паўсядзённым жыццi трэба раўняцца, на якiя чалавечыя каштоўнасцi нацэльвацца. I ў гэтым плане асобнае месца займае малады гаспадар, вышэйназваны Мiкалай Казачэнка, якi на тым свяце перамог у намiнацыi "Лепшы гаспадар года".

Сказаўшы гэта, старшыня Стадолiцкага сельсавета Ганна Маркевiч прапанавала пазнаёмiцца з iм, што з удзячнасцю было прынята. Едзем да яго дадому i ледзь не ў першым сваiм пытаннi цiкавiмся, як ён ставiцца да праяў сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу. Адказ гучыць прыблiзна так: да яго хаты гэты д’ябал не дагрукаецца, бо сям’я паставiла яму непераадольную заслону яшчэ ў той час, калi яна толькi стварылася. Шлагбаум той — у настойлiвай працы, стараннi, iмкненнi ўвесь час iсцi наперад. Крызiс можа залезцi ў вёсцы ў хату толькi таго чалавека, у каго крызiс ва ўсёй яго iстоце. Гэта значыць, калi ён лянуецца працаваць, б’е лынды i заўзята смокча спiртное. А такiя персоны ў Стадолiчах ды суседнiх вёсках не перавялiся. Крызiс, нястача ў iх i раней былi.

У доме Казачэнкаў, калi мы завiталi туды, знаходзiўся сам гаспадар з бабуляй Марыяй Сямёнаўнай, якая жыве асобна, i дзве суседкi. Жонкi Алены не было, яна ў райцэнтры на курсах па падрыхтоўцы прадаўцоў. Не, спецыяльнасць у яе ёсць пасля заканчэння Прыбарскага прафтэхвучылiшча — кухар-агароднiк-лабарант. Працавала ж даяркай. Два гады таму нарадзiла дзiця i зараз у дэкрэтным адпачынку. Дык вырашыла яшчэ адну спецыяльнасць набыць. Лiшняй не будзе.

Сам жа Мiкалай вырас у сям’i, якая распалася, i мацi выйшла замуж за iншага i выехала з вёскi, а хлопец застаўся жыць з бабуляй. З самага дзяцiнства вырашыў: у яго будзе свой дом. А для гэтага трэба шмат працаваць, разлiчваць толькi на сябе. Таму, закончыўшы ў Рэчыцы саўгас-тэхнiкум па спецыяльнасцi "ветэрынарны фельчар" i адслужыўшы ў армii, прыйшоў прасiцца на працу да дырэктара мясцовай школы Уладзiмiра Пятровiча Цiшкоўскага, якi быў яго класным кiраўнiком. Прасiцца дворнiкам. Для чаго? Хай зарплата ў яго малая, затое часу вольнага шмат. Бо зруб трэба давесцi да ладу. Каб жыллём стаў.

Вось так з бабуляй ён i заняўся справай, адначасова трымаючы сваю гаспадарку — дзвюх кароў i двух коней. Жывёлу трэба было кармiць. Былi такiя часы, што за дзень ён да сарака сотак лугавiны скошваў — на сена. Не кожнаму такое па сiлах. Але калi ёсць мэта i жаданне годна жыць, лiчыць ён, дык усё здолееш. Таму амаль усе работы па будаўнiцтве хаты выконваў сам. I адкуль толькi веды i сiлы бралiся!

Мы аглядаем яго гаспадарку, якую Мiкалай ахвотна паказвае. Вось прысядзiбны ўчастак. Каля дома — 25 сотак. Па ўсiм вiдаць, зямля ўрадлiвая, а па ёй ужо гной раскiданы. Нiзкая мясцiна тут, раней вымакалi агародныя культуры. Каб пазбегнуць страт ураджаю, да сарака вазоў грунту за дзень (бывала такое) завозiў сюды Мiкалай на сваiм буланым. Падняў агарод. А на iм — i садок (яблынi, грушы, грэцкi арэх, парэчкi). А вунь на дрэве за межамi агарода вулей-ляжак, а далей яшчэ тры. А за вёскай, у лесе — яшчэ 26. Пчалярную справу, якая толькi набiрае разгон, малады гаспадар асвоiў нядаўна. У яго дзесяць сем’яў пчол. Наогул жа ў Казачэнкаў ворнай зямлi ў розных месцах набярэцца больш за гектар. На ёй вырошчваецца ўсё неабходнае. Летась, напрыклад, бульбы было нарыхтавана шэсць тон, буракоў — пяць, морквы — паўтоны, памiдораў i клубнiц — не лiчылi. Было i сабе, i на продаж. З восенi ўсе землi Мiкалай пераараў, на дваццацi сотках пасеяў азiмыя, а сёлетнiя планы ў яго наступныя. На 50—60 сотках будзе пасаджана бульба, на 30-цi — буракi, на 30-цi — авёс. Ну, вядома ж, i пад капусту i моркву грады будуць адпушчаны, i пад iншае. "А пад сенакос?" — спытаў я ў яго. "Сена сам не нарыхтоўваю, — быў адказ. — Купляю ў фермера-арандатара, бо за ўсiм не ўгнацца, часу не хапае".

Iдзём далей. Шырокi i прасторны двор. Розныя прыбудовы ўжо служаць гаспадару, якi ўклаў у iх шмат намаганняў. У адной з iх захоўваецца бульба i буракi, морква. А каб яны не згiнулi зiмой ад маразоў, сваю справу робiць грубка, якая i ацяпляе памяшканне. А над летняй кухняй i лазняй, кажа Мiкалай, яшчэ трэба папрацаваць, каб закончыць работы.

На дварэ вялiкая гара дроў — прасушваюцца. Побач хрумстаюць сена дзве рагулi i кабыла Маша. Першыя сёлета далi прыплод. Дык за бычка атрымалi 430 тысяч рублёў, калi крыху падгадавалi яго, а цялушка няхай яшчэ падрасце. На продаж i яна пойдзе. Ад кароў па 40 лiтраў малака кожны дзень здаюць Казачэнкi КСУПу. Трымалi яны i трох свiней. Зараз у хлеўчуку рохкаюць два ладныя, пудоў на пяць-шэсць, кабанчыкi. Свiнню прадалi, бо свiнаматкi з яе не атрымалася, на што быў пэўны разлiк.

— У дом мы засялiлiся праз чатыры гады, — распавядае далей Мiкалай Казачэнка. — I ў нас зараз поўны парадак. Паўтара года таму мне прапанавалi стаць леснiком, кiм я i працую. Да сваёй i жончынай зарплаты значную прыбаўку дае наша падсобная гаспадарка. У нас ёсць халадзiльнiк, тэлевiзар, маразiльная камера, добрая мэбля. Прыйшоў час збiраць грошы для легкавушкi, бо гараж ужо чакае яе. А пасля яе купiм i трактар. I нiякi крызiс да нашага дома не падбярэцца. Не пусцiм! Дарэчы, мы выпiсваем i чытаем "Звязду". Цiкавая газета. Дзякуй вам.

Размову працягнула старшыня сельсавета Ганна Маркевiч. Яна сказала, што ў вёсцы падсобная гаспадарка дапамагае многiм мець дадатковы прыбытак хаця б ад тых жа каровак. Сельсавет летась заняў першае месца ў раёне па здачы малака. Звыш 270 тон яго пайшло на продаж. У сярэднiм па 1934 кiлаграмы ад кожнай рагулi. I калi раней колькасць iх змяншалася, дык сёлета, мяркуючы па ўсiм, яна павялiчыцца. Бо хто-нiхто ўжо прыдбаў кароўку-дзве. I гэта абнадзейвае.

А наогул усiм, хто трымае жывёлiну, кiраўнiкi КСУПа "Шлях Iльiча" iдуць насустрач. Наладжана бясплатнае асемяненне кароў, выдзяляецца салома i, пры магчымасцi, сена, на льготных умовах камбайнам вымалочваецца збажына i г.д. Той, хто хоча зарабiць, зарабляе. Адны — у КСУПе, другiя — у iншых арганiзацыях, трэцiя, як кажуць, перайшлi на вольны хлеб. У вёсцы чатыры iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, два фермеры. З адным з iх, Васiлём Канстанцiнавiчам Страхоўскiм, у мяне атрымалася пагутарыць, i ён сказаў, што гаспадарыць на 75 гектарах зямлi, дзе шчыруюць яго сын, дачка, зяць. У распараджэннi фермера два камбайны "Дон", пяць трактароў, два грузавiкi.

А каб зарабляць i не чакаць з мора надвор’я, трэба раненька ўставаць i позна класцiся спаць. Тады нiякiя нягоды не напаткаюць чалавека. Правiльна сказана.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ, Лельчыцкi раён.

Лельчыцкi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Стадолiчах свята вёскi праводзiцца ў кастрычнiку. Шмат гадоў ужо. І рыхтуюцца да яго тут усёй грамадой. Кiраўнiкi мясцовай гаспадаркi КСУП "Шля
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика