21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ферэра-Вальднэр: Дыскусія па Беларусі толькі пачалася

26.08.2009 15:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

30 марта 2009 Политика
Радыё Свабода Камэнтуючы вынікі так званай беларускай дыскусіі на апошняй нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў ЭЗ у Глыбока над Вэлтавай, дзе, сярод іншага, абмяркоўвалася пытаньне адносна запрашэньня прэзыдэнта Лукашэнкі на травеньскі саміт у Прагу, эўракамісар Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла:

“Абмеркаваньне толькі пачалося. І гэта ўсё даволі няпростае рашэньне”.

Паводле эўракамісара, кантакты паміж Менскам і Брусэлем будуць працягвацца. Фэрэра-Вальднэр таксама адзначыла, што ЭЗ і Беларусь плянуюць правесьці ў красавіку першы раўнд перамоваў па правах чалавека. Чакаецца, што цягам бліжэйшых тыдняў Менск наведае дэлегацыя Эўрапарлямэнту. Што да ўключэньня Аляксандра Лукашэнкі ў сьпіс запрошаных на саміт, дзе будзе прэзэнтавацца праграма “Ўсходняе партнэрства”, то гэтага эўракамісар, паводле яе словаў, чакае незадоўга да саміту.

Як паведамляюць эўрапейскія выданьні, праўдападобна, што дыскусія вакол беларускага кіраўніка “расколвае ЭЗ”.

Насуперак ціску з боку шэрагу эўрапейскіх краін, Галяндыя прынцыпова працягвае стаяць на сваёй пазыцыі: “Калі краіны “Ўсходняга партнэрства” хочуць паўнапраўных і партнэрскіх дачыненьняў з ЭЗ, то хай паважаюць нашы каштоўнасьці, то бок дэмакратыю і правы чалавека”, — заявіў галяндзкі міністар Максім Фэрхагэн. Ён таксама заявіў, што Нідэрлянды і надалей будуць крытыкаваць Лукашэнку, нават калі той апынецца ў Празе.

Пра сваю заклапочанасьць сытуацыяй заявіў таксама і кіраўнік МЗС Швэцыі Карл Більт.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 марта 2009 Политика Радыё Свабода Камэнтуючы вынікі так званай беларускай дыскусіі на апошняй нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў ЭЗ у Глыбока над Вэлтавай, дзе, сярод іншага, абмяркоўвалася пытаньне адносна запрашэньня прэзыдэнта Лукашэнкі на травеньскі саміт у Прагу, эўракамісар Бэніта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика