На вясновай сесii +20
На вясновай сесii +20
Савет Палаты прадстаўнiкоў папоўнiў праект парадку дня чарговай сесii яшчэ 20 законапраектамi. У тым лiку — праект закона аб амнiстыi ў сувязi з 65-годдзем вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, аб асновах дзяржаўнай моладзевай палiтыкi, папраўкi ў закон аб Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь, у некаторыя законы па пытаннях сацыяльнай абароны iнвалiдаў. Старшыня Пастаяннай камiсii па дзяржаўным будаўнiцтве, мясцовым самакiраваннi i рэгламенце Васiль Байкоў запэўнiў, што гэта не канчатковы парадак вясновай сесii. У пастаянныя камiсii працягваюць паступаць праекты законаў, i па меры iх падрыхтоўкi яны таксама будуць выносiцца на разгляд дэпутатаў. Пакуль жа ў парадку 34 пытаннi. З iх 16 законапраектаў будуць разглядацца ў першым чытаннi, 11 — у другiм, акрамя таго да ўвагi дэпутатаў — тры мiжнародныя пагадненнi i чатыры дэкрэты. У дзень адкрыцця сесii, 2 красавiка, у Авальнай зале плануецца разгледзець 17 пытанняў. Сярод iх — папраўкi ў некаторыя законы па пытаннях адукацыi, дзяржаўнай статыстыкi, аховы навакольнага асяроддзя i рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, у закон аб дарожным руху, а таксама дэкрэт кiраўнiка дзяржавы аб лiцэнзаваннi дзейнасцi па аказаннi псiхалагiчнай дапамогi. запэўнiў, што гэта не канчатковы парадак вясновай сесii. У пастаянныя камiсii працягваюць паступаць праекты законаў, i па меры iх падрыхтоўкi яны таксама будуць выносiцца на разгляд дэпутатаў. Пакуль жа ў парадку 34 пытаннi. З iх 16 законапраектаў будуць разглядацца ў першым чытаннi, 11 — у другiм, акрамя таго да ўвагi дэпутатаў — тры мiжнародныя пагадненнi i чатыры дэкрэты. У дзень адкрыцця сесii, 2 красавiка, у Авальнай зале плануецца разгледзець 17 пытанняў. Сярод iх — папраўкi ў некаторыя законы па пытаннях адукацыi, дзяржаўнай статыстыкi, аховы навакольнага асяроддзя i рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, у закон аб дарожным руху, а таксама дэкрэт кiраўнiка дзяржавы аб лiцэнзаваннi дзейнасцi па аказаннi псiхалагiчнай дапамогi.Зоя ВАРАНЦОВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Савет Палаты прадстаўнiкоў папоўнiў праект парадку дня чарговай сесii яшчэ 20 законапраектамi. У тым лiку — праект закона аб амнiстыi ў сувязi з 65-го
|
|