21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Галоўнае — правiльна выбраць момант

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўнае — правiльна выбраць момант

У нашай краiне знаходзiлася дэлегацыя дзелавых колаў нямецкай федэральнай зямлi Саксонiя на чале з намеснiкам прэм’ер-мiнiстра, мiнiстрам эканомiкi i працы Томасам Юркам. Напярэдаднi вяртання дамоў ён сустрэўся з журналiстамi i расказаў пра мэты i папярэднiя вынiкі вiзiту.

У нашай краiне знаходзiлася дэлегацыя дзелавых колаў нямецкай федэральнай зямлi Саксонiя на чале з намеснiкам прэм’ер-мiнiстра, мiнiстрам эканомiкi i працы Томасам Юркам. Напярэдаднi вяртання дамоў ён сустрэўся з журналiстамi i расказаў пра мэты i папярэднiя вынiкі вiзiту.

Па яго словах, Саксонiя мае сур’ёзны намер "адчынiць дзверы на беларускi рынак". З гэтай нагоды ў сталiцы Беларусi працуе вялiкая дэлегацыя з Германii. У яе складзе амаль 30 прадстаўнiкоў вядучых саксонскiх прадпрыемстваў. У развiццi эканамiчных сувязяў з беларускiмi партнёрамi зацiкаўлены такiя вядомыя фiрмы, як Nilеs-Simmоns, StаrrаgHесkеrt, А-Fоrm Mildеnаu i Gаlvаnоtесhnik Lеiрzig. Жаданне актыўна супрацоўнiчаць з намi таксама выказалi кiраўнiкi гандлёва-прамысловай палаты зямлi, горада Лейпцыга. Яны, як паведамiў Томас Юрк, "папрасiлi мяне пасадзейнiчаць iх дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь на палiтычным узроўнi".

Гэту цiкаўнасць да нашай краiны мiнiстр патлумачыў тым, што Беларусь з яе вялiкiм эканамiчным патэнцыялам знаходзiцца ў поле зроку прадпрымальнiкаў усяго свету. Томас Юрк адзначыў, што саксонскiя прадпрыемствы машынабудавання ўжо наладзiлi кантакты з беларускiмi калегамi i дзякуючы гэтаму валодаюць пэўнымi перавагамi. Ды i дынамiка росту саксонска-беларускага гандлёвага абароту сведчыць пра тое, што момант для гэтай паездкi прадпрымальнiкаў быў выбраны вельмi слушна. Некалькi лiчбаў. Летась аб’ём экспарту Саксонii ў Беларусь у параўнаннi з 2007 годам павялiчыўся на 160 %, цi з 45 вырас да 116 мiльёнаў еўра. Такiм чынам Беларусь у рэйтынгу знешнегандлёвай статыстыкi Саксонii паднялася з 50-га на 38-е месца.

Томас Юрк не хаваў, што адна з галоўных мэтаў вiзiту дэлегацыi — прынесцi новыя заказы для саксонскiх кампанiй i тым самым спрыяць захаванню, а таксама, па магчымасцi, стварэнню там дадатковых працоўных месцаў. Выхад на новыя рынкi ў гэты цяжкi для сусветнай эканомiкi перыяд, па яго словах, мае асаблiвае значэнне.

Таму ў праграме вiзiту было прадугледжана наведванне вядучых беларускiх прадпрыемстваў, з якiмi саксонскiя кампанii хацелi б пашырыць сваё супрацоўнiцтва. Напрыклад, Беларускi аўтамабiльны завод, якi мае ў свеце рэпутацыю аднаго з асноўных вытворцаў сучаснай тэхнiкi для складаных земляных работ, а таксама выпускае самазвалы, колавыя пагрузчыкi i цягачы. Важным пунктам праграмы стала i наведванне Мiнскага трактарнага завода. Дарэчы, саксонская кампанiя Nilеs-Simmоns ганарыцца тым, што разам з iншымi фiрмамi зямлi атрымала заказ ад МТЗ — другiм па значэннi вытворцы трактароў у свеце, коштам 62 мiльёны еўра на будаўнiцтва новай вытворчай лiнii.

Томас Юрк выказаў пажаданне членаў дэлегацыi пашыраць супрацоўнiцтва памiж саксонскiмi i беларускiмi прадпрыемствамi ў iншых сферах дзейнасцi. Пра гэта таксама вялася гутарка з прадстаўнiкамi палiтычных i дзелавых колаў Беларусi. Цiкавасць для абодвух бакоў выклiкае сектар энергетыкi i экалагiчнай тэхнiкi. Ужо ёсць удалыя прыклады такога супрацоўнiцтва. Дрэздэнскае прадпрыемства STRАBАG Umwеltаnlаgеn GmbH рэалiзуе праект у Брэсце: мантаж абсталявання па перапрацоўцы адходаў. Бюджэт праекта — каля 70 млн еўра. Да гэтага кiрунку супрацоўнiцтва гатовыя далучыцца iншыя саксонскiя прадпрыемствы.

Вiдавочна, Саксонiя iмкнецца на беларускi рынак. Калi гэта будзе супрацоўнiцтва на аснове ўзаемнай выгады, то, калi ласка. Але ўзнiкае сустрэчнае пытанне: наколькi ў сваю чаргу Саксонiя гатовая адчынiць дзверы для тавараў беларускiх вытворцаў на свой рынак? На гэтае пытанне карэспандэнта "Звязды" Томас Юрк адказаў так: "Мы ў ходзе вiзiту на свае вочы пераканалiся ў тым, наколькi беларускiя прадпрыемствы эфектыўныя. Таму, думаецца, iх тавары павiнны знайсцi месца на рынку Саксонii".

Леанiд Лахманенка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашай краiне знаходзiлася дэлегацыя дзелавых колаў нямецкай федэральнай зямлi Саксонiя на чале з намеснiкам прэм’ер-мiнiстра, мiнiстрам эканомiкi i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика