21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Праблема з запчасткамi да мапеда нарэшце будзе вырашана?

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праблема з запчасткамi да мапеда нарэшце будзе вырашана?

24 студзеня на старонках газеты быў надрукаваны ліст чытача Мікалая Фёдаравіча Жукоўскага з вёскі Сіняўка Клецкага раёна "Мы не такія багатыя, каб праз два гады выкідваць мапед на звалку". Нагадаем, што наш заяўнік у кастрычніку 2006 года набыў гэты сродак перасоўвання вытворчасці Мінскага мотавелазавода. Пакуль дзейнічала гарантыя, ніякіх праблем у вяскоўца не ўзнікала. Аднак калі яна скончылася і "паляцеў" тармазны барабан...

На момант звароту ў рэдакцыю Мікалай Фёдаравіч ужо тры месяцы стаяў у чарзе ў краме ад прадпрыемства на атрыманне патрэбнай запасной часткі. А іх у гандлёвае прадпрыемства ўсё ніяк не пастаўлялі. Як тлумачылі напачатку самому чытачу, а потым і нам работнікі крамы, такая сітуацыя склалася з-за таго, што на той момант завод ужо некалькі месяцаў не працаваў. Больш за тое, мадэль мапеда, якую некалі набыў чытач, знялі з вытворчасці...

Нас праінфармавалі, што адкрытае акцыянернае таварыства "МОТАВЕЛА" выйшла з ліку арганізацый, падведамасных Міністэрству прамысловасці, яшчэ ў жніўні 2007 года ў сувязі з продажам дзяржаўнай долі акцый гэтага акцыянернага таварыства. Уласнікам ААТ "МОТАВЕЛА" называлася прадстаўніцтва "АТЕС GmbH" у Рэспубліцы Беларусь.

Нарэшце выканаўца абавязкаў дырэктара матацыклетнай кампаніі "Мінск-мота" (гэта гандлёвая кампанія прадстаўніцтва) Андрэй Малейчык паведаміў нам наступнае.

— Патрэбны вашаму заяўніку вузел — тармазны барабан — асобна не прадаецца. Набыць яго можна толькі ў зборцы з усім колам, якое каштуе зараз 161 тысячу рублёў. У краму пры прадпрыемстве, куды ўжо звяртаўся ваш заяўнік раней, патрэбныя запчасткі паступяць недзе на працягу месяца (мы ўжо раней гаварылі, што каб не марнаваць час і грошы на дарогу, лепш перад вандроўкай у сталіцу патэлефанаваць у краму і пераканацца, што наяўнасць там патрэбнага тавару гарантаваная. — С.Р.). Мадэль, якую раней набыў ваш чытач, з невялiкiмі змяненнямi зноў вернута ў вытворчасць...

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 студзеня на старонках газеты быў надрукаваны ліст чытача Мікалая Фёдаравіча Жукоўскага з вёскі Сіняўка Клецкага раёна "Мы не такія багатыя, ка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика