21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не стань ахвярай кіберзлачынца!

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не стань ахвярай кіберзлачынца!

У банкаматы двух расiйскiх банкаў прабраўся "траянскi" вiрус, якi счытваў РІN-коды ўладальнiкаў пластыкавых картак, паведамлялi на мiнулым тыднi расiйскiя iнфармацыйныя агенцтвы.

— Банкаўская сiстэма — замкнутая. Унесцi вiрус у гэту сiстэму можа выключна чалавек, якi мае доступ да банкаўскай сiстэмы. У нас такiх выпадкаў не было адназначна, — супакоiў журналiстаў намеснiк Генеральнага пракурора Беларусi Аляксандр Лашын. — Але гэта не значыць, што злачынныя праяўленнi ў сферы высокiх тэхналогiй абмiнулi нашу краiну.

— Банкаўская сiстэма — замкнутая. Унесцi вiрус у гэту сiстэму можа выключна чалавек, якi мае доступ да банкаўскай сiстэмы. У нас такiх выпадкаў не было адназначна, — супакоiў журналiстаў намеснiк Генеральнага пракурора Беларусi Аляксандр Лашын. — Але гэта не значыць, што злачынныя праяўленнi ў сферы высокiх тэхналогiй абмiнулi нашу краiну.

У Беларусi ўзрасла колькасць злачынстваў супраць iнфармацыйнай бяспекi са 119 у 2003 годзе да 1614 летась. Падобная тэндэнцыя назiраецца ва ўсiм свеце. У Лiтве, напрыклад, рост такiх злачынстваў у параўнаннi з 2007 годам адбыўся на 82 % (у нас на 62 %). Найбольшая колькасць заяў i паведамленняў гэтай катэгорыi паступiла ў праваахоўныя органы Магiлёўскай вобласцi i Мiнска.

Самае распаўсюджанае кiбер-злачынства ў нас — крадзеж грошай з банкаматаў пры дапамозе банкаўскiх пластыкавых картак. Толькi ў Мiнску летась па крымiнальных справах расследавалася 750 фактаў такiх злачынстваў. З iх больш за 400 здзейснена пры дапамозе падробных банкаўскiх пластыкавых картак, у асноўным гэта карткi замежных банкаў. Даволi часта злачынцы здымаюць грошы з пакiнутых у банкаматах актываваных банкаўскiх картак. Акрамя таго, нярэдка злачынцы крадуць рэчы — партманэ, сумачкi, у якiх пасля знаходзяць пластыкавыя карткi з надрапаным пiн-кодам. Здараецца, што i родныя, у тым лiку дзецi, употай здымаюць сродкi з рахункаў сваiх бацькоў.

— Сёння, згодна з заканадаўствам, калi сын у бацькi зняў грошы з карткi, то мы не маем права прыпынiць крымiнальны пераслед у сувязi з прымiрэннем бакоў, — паведамiў Аляксандр Лашын. — Цяпер разглядаецца пытанне аб тым, каб пры адсутнасцi прэтэнзiй з боку ахвяры, якая знаходзiцца ў сваяцкiх сувязях са злачынцам, крымiнальная адказнасць для зламыснiка не наступала.

Надзея ДРЫЛА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У банкаматы двух расiйскiх банкаў прабраўся "траянскi" вiрус, якi счытваў РІN-коды ўладальнiкаў пластыкавых картак, паведамлялi на мiнулым т
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика