21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi выкарыстае ўнутраны турызм крызiс на сваю карысць?

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цi выкарыстае ўнутраны турызм крызiс на сваю карысць?Сёлета, зазiрнуўшы ў свой кашалёк, беларусы могуць сур’ёзна задумацца над магчымасцю адпачыць у сваёй краiне. Ад таго, наколькi iм гэта спадабаецца, у многiм залежыць будучыня беларускага турызму.

Першага красавiка адкрыецца турыстычная выстава "Адпачынак — 2009". Традыцыйны кiрмаш турпаслуг прадэманструе, як турбiзнэс адрэагаваў на сусветны фiнансавы крызiс. Ужо зараз ходзяць чуткi пра iстотнае падзенне цэнаў на многiя туры. Беларусь iмкнецца не адстаць ад сусветных тэндэнцый, а менавiта — зрабiць усё магчымае, каб захаваць i павялiчыць паток турыстаў у няпростых эканамiчных умовах. Менавiта гэтаму былi прысвечаны пасяджэннi Мiжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Мiнiстраў i Калегiя Дэпартамента турызму Мiнiстэрства спорту i турызму, якiя прайшлi за некалькi тыдняў да адкрыцця выставы.

Аграэкатурызм — адзiн з самых паспяховых кiрункаў

Галоўнай тэмай пасяджэння Мiжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета стаў аграэкатурызм. I нездарма. Нават новыя эканамiчныя ўмовы, як цяпер кажуць пра сусветны фiнансавы крызiс, практычна не адбiлiся на дынамiцы росту аграсядзiбаў. Ужо сёлета да пачатку сакавiка зарэгiстраваны 63 новыя.

— Карысць для краiны ад агратурызму не толькi ў тым, што мы замацавалi людзей на сяле: створана 1110 новых працоўных месцаў, але i ў тым, што рэальна павялiчылася паступленне ў сяло грашовых сродкаў. Турысты пакiнулi летась на сядзiбах каля 3 млрд беларускiх рублёў, — сказаў на пасяджэннi Мiжведамаснага савета намеснiк мiнiстра спорту i турызму Чэслаў ШУЛЬГА.

Апаненты могуць заўважыць, што большая частка гэтых грошай застаецца пакуль у самiх гаспадароў сядзiбаў. Але, па-першае, часцей за ўсё названыя сродкi амаль цалкам iдуць на паляпшэнне сэрвiсу. А гэта значыць, яны працуюць на будучыню. Так, суб’екты аграэкатурызму пакуль плацяць нязначныя падаткi. Аднак турысты даюць магчымасць зарабiць не толькi гаспадарам, яны наведваюць найблiжэйшыя музеi, заапаркi, мемарыялы, крамы, пакiдаюць ахвяраваннi ў храмах, купляюць прадукты i рамесныя вырабы ў суседзяў, наймаюць мясцовых музыкаў, арандуюць коней i г. д.

Па-другое, некаторыя гаспадары ўжо развiлiся настолькi, што гатовыя перайсцi са статусу суб’екта агратурызму, якiм абмяжоўваецца колькасць пакояў (не больш за 5) i якi не дазваляе наняць памочнiкаў, у статус прыватнага прадпрыемства. А гэта значыць, што яны гатовыя рабiць большыя ўзносы ў бюджэт, ствараць дадатковыя працоўныя месцы. Пакуль, праўда, не распрацаваны механiзм такога пераходу, якi б цалкам задавальняў людзей.

Усё гэта сведчыць пра дастатковую колькасць турыстаў, якiм цiкавая беларуская вёска. За два апошнiя гады iх лiк павялiчыўся амаль у чатыры разы: з 10 тысяч у 2006 годзе да 39 тысяч летась. Спецыялiсты мяркуюць, што сёлета цiкавасць патэнцыйных турыстаў да вясковых сядзiбаў не толькi не аслабее, але павялiчыцца, бо гэты вiд адпачынку больш даступны. Пры знiжэннi ўзроўню даходаў менавiта цана вызначае выбар. Ад таго, цi задаволiць тых, хто кiраваўся цаной, якасць прадукту, будзе ў многiм залежыць наступны этап развiцця агратурызму. Сённяшняя сiтуацыя дае шанц айчыннаму турызму, i вясковаму ў прыватнасцi, стаць папулярным i ў далейшым — больш прыкметным у эканомiцы краiны.

Старадаўнiя сядзiбы, хутары i курсоўкi

Колькасць аграсядзiбаў сёлета павінна павялiчыцца больш чым удвая. Але i тысяча — не мяжа. У нашай краiне 23 700 вёсак i 187 малых i сярэднiх гарадоў i пасёлкаў гарадскога тыпу. Гэта не значыць, што ў кожнай вёсцы павiнна з’явiцца сядзiба, тым не менш лiчбы дэманструюць патэнцыял развiцця агратурызму.

Што трэба зрабiць, каб яшчэ больш людзей занялiся гэтым вiдам дзейнасцi? Сярод мераў, якiя абмяркоўваюцца, — магчымасць перадачы закiнутых старадаўнiх сядзiб фiзiчным асобам i фермерскiм гаспадаркам для стварэння аб’ектаў агратурызму. Абласным упраўленням прапануецца таксама зрабiць стаўку на выкарыстанне хутарскога фонду, асаблiва ў заходнiх рэгiёнах краiны.

Плануецца прыцягнуць аграсядзiбы для павелiчэння колькасцi паслуг, аказваемых санаторыямi i прафiлакторыямi. Для гэтага мiнiстэрства спорту i турызму прапануе Рэспублiканскаму цэнтру па аздараўленнi i санаторна-курортным лячэннi насельнiцтва ўкаранiць прынцып "курсовак" за кошт размяшчэння людзей на аграсядзiбах. У практыку павiнна ўвайсцi таксама заключэнне дагавораў памiж суб’ектамi агратурызму i санаторна-курортнымi арганiзацыямi. Неабходна i выданне каталога санаторна-курортных i аздараўленчых устаноў з пазначэннем профiлю лячэння i паслуг, у тым лiку i на замежных мовах, для перадачы iх гаспадарам вясковых мiнi-гасцiнiц.

Летась сярэдняя працягласць знаходжання турыста ў аграсядзiбе склала 2,5 дня. Гэтага мала, лiчыць мiнiстэрства. Для таго, каб сiтуацыю змянiць, неабходна стварэнне мiнi-тураператараў, якiя б распрацоўвалi турыстычныя маршруты, ыхтавалi рэкламна-iнфармацыйныя выданнi для пэўнай мясцовасцi. Увогуле, недастатковая забяспечанасць анiмацыйнымi праграмамi — адна з праблем аграэкатурызму ў нашай краiне. Вырашыць яе сiламi адных толькi гаспадароў сядзiбаў складана. Аднак фестывалi "Заборскi фэст", "Мотальскiя прысмакi" i падобныя iм паказалi прыклад, як яе можна вырашаць сумеснымi намаганнямi i з карысцю для ўсiх.

Дадатковым стымулам для развiцця вясковых аграсядзiбаў стане 50-кiламетровая зона бязвiзавага перамяшчэння ля мяжы з Лiтвой i магчымасць стварэння падобных зон з iншымi суседнiмi дзяржавамi, якiм цiкавыя беларускiя курорты.

— Вельмi важна захаваць баланс памiж самабытнасцю беларускай вёскi i якасцю аказваемых ёю турыстычных паслуг, — падкрэслiў Чэслаў Шульга.

На Мiжведамасным савеце ўзнiмалася таксама пытанне падаўжэння тэрмiну дзеяння Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 372 ад 2 чэрвеня 2006 года "Аб мерах па развiццi аграэкатурызму", якi даў льготы гаспадарам вясковых турыстычных сядзiбаў. Дзеянне гэтага Указа абмежавана канцом 2010 года, але перанос даты на больш познi тэрмiн не выключаны.

Удзельнiкi Савета таксама заўважылi, што для большай папулярызацыi вясковага турызму сярод насельнiцтва патрэбны танныя iнфармацыйныя буклеты, якiя былi б даступныя практычна кожнаму жыхару. Каталог, якi выдаў Белаграпрамбанк, — вельмi прыгожы i якасны, але яго тыраж абмежаваны. Сёння практычна адзiная крынiца iнфармацыi пра аграсядзiбы — iнтэрнэт, якiм, зноў жа, карыстаюцца далёка не ўсе патэнцыйныя турысты ў Беларусi.

Танны адпачынак у Беларусi — наш адказ крызiсу

Не адным толькi агратурызмам жыве турыстычная галiна ў нашай краiне. Асаблiвую ўвагу ён заслужыў дзякуючы дынамiцы развiцця, аднак складальная яго пакуль не вялiкая. Што датычыцца задач па развiццi турызму ў Беларусi сёлета ўвогуле, то адной фразай iх можна вызначыць так: стварэнне турпрадукту, якi людзi будуць купляць у новых эканамiчных умовах. Аб’ём турыстычных паслуг плануецца павялiчыць на 10 працэнтаў. Галоўная стаўка — на танны адпачынак. Маюцца на ўвазе i палатачныя гарадкi ў курортных зонах, i спрашчэнне вiзавага рэжыму, i шэраг iншых мераў, заклiканых зменшыць выдаткi ў турыстычнай дзейнасцi.

— Трэба iсцi па шляху знiжэння цаны, — падкрэслiў дырэктар Дэпартамента турызму Вiктар ЯНКАВЕНКА.

Ну а тое, наколькi гэта ўдасца, пакажа, напэўна, не столькi выстава "Адпачынак-2009", колькi сам сезон адпачынкаў, якi ўжо таксама не за гарамi.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета, зазiрнуўшы ў свой кашалёк, беларусы могуць сур’ёзна задумацца над магчымасцю адпачыць у сваёй краiне. Ад таго, наколькi iм гэта спадабаецца, у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика