21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Капітальны рамонт не прадугледжаны І шубы тэрмiчнай не будзе

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Капітальны рамонт не прадугледжаны І шубы тэрмiчнай не будзе

У "Звяздзе" 31 студзеня быў надрукаваны артыкул "Дзве камунальныя праўды", у якiм расказвалася пра праблемы жыхароў дома №13 па вулiцы Чэхава ў Вiцебску. Аўтары лiста скардзiлiся на павышаную вiльготнасць у кватэрах, холад падчас ацяпляльнага сезона, на тое, што працякае дах, i iншае. Дом пабудаваны ў 1956 годзе, таму прыйшоў час капiтальнага рамонту — упэўненыя жыхары, з якiмi я пагаварыў падчас падрыхтоўкi артыкула да публiкацыi.

Пасля публiкацыi, у лютым, супрацоўнiкi Вiцебскага занальнага цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii правялi замер вiльготнасцi ў некалькiх кватэрах. Высветлiлася, што ўсё адпавядае норме. За выключэннем адной кватэры, дзе ў калiдоры жыхары сушылi бялiзну. А гэта парушэнне адпаведных правiлаў, — канстатавалi спецыялiсты. У вынiку вiльготнасць трохi перавышае норму.

I ацяпленне, аказваецца, нармальнае ў правераных кватэрах. Напрыклад, у кватэры №13 — плюс 18 градусаў (вокны не ўцяплiлi — адзначаюць эксперты), яшчэ ў дзвюх — плюс 20. I дах не цячэ. Няўжо тады жыхары падманвалi ў скаргах адказных асобаў розных ведамстваў i журналiста? А навошта. Проста расказалi "сваю камунальную праўду".

Што датычыцца тэмпературы. Хай толькi камунальнiкi не скардзяцца. Калiсьцi аўтар гэтых радкоў, як кажуць, "па тэме" спрабаваў дапамагчы iншым чытачам — у другiм доме, а яшчэ ў сваiм. Жыхары таксама скардзiлiся на холад. I цудам, прама ў дзень прыходу "камiсii" батарэi значна пацяплелi. Сантэхнiкi ведаюць як можна гэта зрабiць.

Што датычыцца даху, спецыялiстам, вiдаць, лепш бачна — у якiм ён стане? А жыхары канстатуюць — працякаў.

Людзi скардзiлiся: трубы водазабеспячэння, пракладзеныя памiж кватэрамi, выпрацавалi свой тэрмiн. Правяраючыя ж зрабiлi выснову — усе трубаправоды, ацяпляльныя прыборы ў працоўным стане, тэхнiчна спраўныя, цечы адсутнiчаюць.

Па меркаваннях камунальнiкаў, прарыў каналiзацыi ў пад’ездзе №2 быў з-за засарэння трубаправода каналiзацыйнага стаяка. Пры прачыстцы трубаправода знайшлi i адходы ежы, розныя прадметы. Тут ужо не паспрачацца? Мо не ўсе жыхары акуратна прытрымлiваюцца адпаведных правiлаў; некаторыя кiдаюць самае рознае?

Наконт сцяны — тарцовага фасада. Камунальнiкi ў "справаздачы вышэй" адзначылi, што фасад не толькi пафарбавалi, але i зрабiлi папярэднi рамонт i перацiрку тынкоўкi сцяны ў месцах пашкоджання. Ды, вiдаць, зноў можна ўзгадаць назву мiнулага артыкула "Дзве камунальныя праўды"? Якасць работы — рэч заўсёды спрэчная.

У афiцыйным адказе рэдакцыi, што прыйшоў з гарвыканкама, адзначаецца: рамонт асфальтавага пакрыцця ўключаны ў план работ па бягучым рамонце на 2009 год з выкананнем у трэцiм квартале. Раней не маглi яго зрабiць з-за занятасцi падраднай арганiзацыi на iншых аб’ектах. Урэшце незадаволеныя дачакаюцца асфальту.

На сёлета жыллёва-рамонтнаму эксплуатацыйнаму трэсту Кастрычнiцкага раёна Вiцебска даручана адрамантаваць цокаль, агалоўкi вентыляцыйных каналаў, устройства казыркi над уваходамi ў пад’езды № 3 i 4.

У афiцыйным лiсце яшчэ адзначана, што год пабудовы дома не заўсёды ўплывае на чаргу правядзення капiтальнага рамонту. Цытата: "план капiтальнага рамонту жыллёвага фонду на 2009 год ужо сфармiраваны. Капiтальны рамонт i цеплавая мадэрнiзацыя жылога дома №13/1 па вулiцы Чэхава планам не прадугледжаны". Выходзiць, так i засталiся жыхары i камунальнiкi кожны пры сваёй "камунальнай праўдзе". Аднак, апошнiм усё-такi давядзецца трохi "зразумець" першых, улiчваючы спiс запланаванага. I чаму не абыходзiцца без зваротаў у рэдакцыю, рознаму начальству? Асабiста мне, калi заходзiць размова пра камунальныя праблемы, гэта не зразумела. Традыцыя яшчэ з савецкiх гадоў?

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У "Звяздзе" 31 студзеня быў надрукаваны артыкул "Дзве камунальныя праўды", у якiм расказвалася пра праблемы жыхароў дома №13 па ву
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика