21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Галоўнае ў гэты час — не падаць духам

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўнае ў гэты час — не падаць духам

Якiя "ахоўныя механiзмы" вы задзейнiчалi (або не) у сваiм жыццi ў сувязi з фiнансавым крызiсам: перагледзелi сямейны бюджэт, часова адмовiлiся ад нейкiх буйных пакупак, знайшлi падпрацоўку i г.д.?

Галiна САЎРЫЦКАЯ, сушыльшчыца ААТ "Пухавiцкая кардонная фабрыка":

— У першую чаргу, зразумела, давялося эканомiць, сапраўды ад нечага адмовiцца. Хоць мяса з хлебам на стале ёсць увесь час. Напрыклад, у нашай сям’i ўсе — ласуны. Раней даволi часта куплялi нейкiя торцiкi, рулецiкi, а цяпер перайшлi на ўласнае печыва, балазе, што можам i любiм гэта рабiць. Выпякаем пiражкi з розным начыннем, пiрагi з тым жа хатнiм варэннем. Атрымлiваецца i больш танна, чым купленае, i смачна. Дарослыя члены сям’i не адмовiлiся б знайсцi i падпрацоўку, але знайсцi яе ў нашай мясцовасцi не так проста. Скажам, транспарт у райцэнтр i назад ходзiць толькi некалькi разоў на дзень, таму i паспяваць туды ранiцай на працу, i вяртацца ўвечары дадому — праблематычна. Зыходзячы з гэтага, найперш пакуль плануем пашыраць уласную гаспадарку. Яйкi, мяса птушкi апошнiм часам падаражэлi, дык думаем трымаць больш курэй, гусей. Свiнню яшчэ паспрабуй адкармi, а тут фактычна будзе "хуткае мяса". Па восенi тушонку можна рабiць на зiму. Дарэчы, сёлета плануем зрабiць больш хатнiх нарыхтовак з агарода, наставiць таго ж варэння, назбiраць грыбоў.

Планавалi дагэтуль купiць новую пральную машыну, але потым падумалi i вырашылi адмовiцца ад набыцця. У той жа час сям’я старэйшага сына думае браць крэдыт пад набыццё жылля ў райцэнтры. Трэба ж неяк i пра будучыню думаць. Увогуле, у нашай сям’i не падаюць духам, мы iмкнёмся ўвесь час па магчымасцi падтрымлiваць адно аднаго.

Анатоль БУЛЫНЯ, дырэктар дэпартамента па мелiярацыi i воднай гаспадарцы Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання:

дырэктар дэпартамента па мелiярацыi i воднай гаспадарцы Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання:

— Ды нiякiх захадаў не рабiў. Мы ж гаворым пра асабiстае, так? I на сам крызiс я асаблiва ўвагi не звяртаю. А што цэны ў крамах?.. Дакладна i не скажу, як яны апошнiм часам — мянялiся або не. У мяне вядзеннем усiх хатнiх спраў займаецца жонка, у тым лiку i набыццём прадуктаў харчавання. Так, правiльна кажаце, мая задача — прынесцi дадому зарплату i аддаць ёй (смяецца)!

Людмiла СТРУЧЭЎСКАЯ, менэджар аддзела маркетынгу ААТ "Пiўзавод "Алiварыя":

— Я, можна смела сказаць, зараз актыўна падтрымлiваю айчынных вытворцаў. Найперш гэта датычыць касметыкi. Лiчу, што па ўзроўнi якасцi яна нiчым не горшая, а часам, магчыма, i лепшая за замежную. А па цане — больш танная, чым я задаволена. Яшчэ я iмкнуся адмаўляцца ад ужывання шэрагу прадуктаў харчавання, не вельмi карысных для здароўя: чыпсаў, салодкiх газiраваных напояў, не купляць тыя ж шакаладныя батончыкi. Тут табе i эканомiя, i карысць для арганiзма. Стала больш патрабавальнай да сябе, сачу, каб нейкiх iмпульсiўных, спантанных пакупак было менш. А што да буйных выдаткаў... Мне трэба тэрмiнова рабiць у жыллi рамонт, каб пераехаць туды жыць. Але ж гэта не прымахаць, а неабходнасць, так?

Мiхаiл ПЛЮТА, старшы навуковы супрацоўнiк лабараторыi iхцiялогii Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусi па бiярэсурсах:

— Нiякiх, усё як было, так i засталося. Запланаваны адпачынак? Мне яго з-за мноства спраў увесь час цяжка планаваць, а не толькi ў сувязi з крызiсам. Сёлета на поўдзень не паедзем у прынцыпе, хацелася б пабыць з дзецьмi на прыродзе. На дачы мы звычайна толькi адпачываем, там у нас растуць практычна адны кветкi. I нешта кардынальна змяняць мы ў найблiжэйшы час таксама не збiраемся.

Аляксандр ПIЛIПОНЧЫК, начальнiк Тураўскай мiжрайiнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету:

— Ведаеце, даводзiлася бываць i ў горшых абставiнах, таму зараз, лiчу, нiчога асаблiвага не адбываецца. Даруйце, нiхто з голаду не памiрае. Калi гаварыць пра сябе, дык я працаваў, працую i збiраюся працаваць далей. Мне за нейкiм крызiсам назiраць няма часу: на працу iду ў 6 гадзiн, вяртаюся апоўначы. Я вам пра iншае раскажу. Размаўляў з фермерамi, дык да iх на працу ў цяплiцы ўладкавалася каля 20 цыганаў. Думаеце, каб зарабiць, крызiс iх фiнансава закрануў? Я лiчу, што належным чынам спрацавала мiлiцыя, перакрыла ўсе шляхi для сумнiўных заробкаў. А гаспадарку ў нашай сям’i вядзе жонка, яна ўмее гэта рабiць як след. Так, нешта мне гаварыла пра цэны, але нас тыя зрухi не вельмi закранулi.

Аксана ВАЛГАЙ, начальнiк аддзела арганiзацыi гандлю РУП "Белпошта":

— Тое, пра што вы гаворыце, мяне яшчэ не закранула, у маiм жыццi нiчога не змянiлася. Хоць павелiчэнне цэнаў на асобныя тавары i паслугi я, безумоўна, заўважыла. I гэтымi фактамi, скажу вам, моцна абурана: ва ўсiм свеце ў сувязi з фiнансавым крызiсам цэны падаюць, а ў нас чамусьцi павялiчваюцца. Ад набыцця асобных тавараў за апошнi час я палiчыла за лепшае адмовiцца.

Соф’я ФАРЫНО, настаўнiца Нарачанскай сярэдняй школы Вiлейскага раёна:

Я, напэўна, не вельмi падыходжу для тэмы гэтага апытання. Рэч у тым, што я хоць i пайшла нядаўна на пенсiю, але яшчэ працягваю працаваць. Таму са снежня мiнулага года маё фiнансавае становiшча нават палепшылася: усё ж пенсiя плюс зарплата, хоць зараз у мяне i не поўная нагрузка. Таму адчуваю я сябе зараз выдатна. Праўда, трэба ўлiчыць, што жыву ў сельскай мясцовасцi, таму тая ж бульба, iншыя нарыхтоўкi — усё са свайго агарода. Дарэчы, i на сёлетнi сезон расада ўжо ёсць. Зноў жа, трымаю курэй. Цэны, вядома ж, растуць, аднак на сабе я пакуль iх уплыў адчуваю не вельмi моцна. Вось нават раблю вялiкi рамонт. Дзецi ў мяне ўжо самастойныя, жывуць асобна.

Сяргей СТАРЫНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якiя "ахоўныя механiзмы" вы задзейнiчалi (або не) у сваiм жыццi ў сувязi з фiнансавым крызiсам: перагледзелi сямейны бюджэт, часова адмовiлi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика