МТС у трэцi раз змяняе тарыфы
МТС у трэцi раз змяняе тарыфы
Пра намер павысiць тарыфы на свае паслугi паведамiў аператар сотавай сувязi "Мабiльныя тэлесiстэмы". Нагадаем, што з 9 лютага кошт званкоў для абанентаў МТС быў павялiчаны ў залежнасцi ад тарыфнага плана на 15-30 рублёў за хвiлiну размовы, з 23 гадзiн 25 лютага кампанiя "Мабiльныя тэлесiстэмы" вярнула тарыфы на ранейшыя пазiцыi, а цяпер тарыфы зноў павышаюцца. Такiм чынам, гэта ўжо трэцяе змяненне тарыфаў за зусiм кароткi час. "Кампанiя iнфармуе сваiх абанентаў аб тым, што з 23 гадзiн 31 сакавiка 2009 года аднаўляецца дзеянне тарыфаў на паслугi сувязi, вызначаных з 9 лютага 2009 года, i спыненых па указаннi Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь з 25 лютага 2009 года, — гаворыцца ў прэс-рэлiзе аператара мабiльнай сувязi. — Адначасова з гэтым з 23 гадзiн 31 сакавiка МТС робiць абанентам знiжкi на паслугi, якiя дазваляюць кампенсаваць да 50 працэнтаў здзейсненага павышэння тарыфаў. — Тэрмiн дзеяння знiжак — да 30 красавiка гэтага года. Знiжкi будуць рабiцца ў залежнасцi ад тарыфнага плана, што выкарыстоўваецца. Больш падрабязную iнфармацыю можна атрымаць на сайце МТС цi па нумарах Кантактнага цэнтра". Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра намер павысiць тарыфы на свае паслугi паведамiў аператар сотавай сувязi "Мабiльныя тэлесiстэмы". Нагадаем, што з 9 лютага кошт званкоў д
|
|