Валютныя дэпазiты: стаўка на панiжэнне
Валютныя дэпазiты: стаўка на панiжэнне
Ужо з 1 красавiка беларускiя банкi, магчыма, у чарговы раз знiзяць стаўкi па валютных дэпазiтах. Нагадаем, што раней, напрыканцы лютага, галоўны банк краiны даваў камерцыйным банкам рэкамендацыю па знiжэннi стаўкi па дэпазiтах у замежнай валюце да 12 працэнтаў. Апошнiя прыслухалiся да парады Нацыянальнага банка. Разам з тым, у шэрагу камерцыйных устаноў пасля выказвалi меркаванне, што стаўкi будуць знiжацца i надалей — да 10-11 працэнтаў з пачатку другога квартала. Што насамрэч i плануецца зрабiць. Паводле iнфармацыi, якую карэспандэнту "Звязды" пацвердзiлi ў галоўным банку краiны, гранiчную стаўку па дэпазiтах у замежнай валюце, згодна з рэкамендацыяй Нацыянальнага банка, плануецца знiзiць да 10 працэнтаў. — Гэтыя захады павiнны павысiць прывабнасць укладаў у нацыянальнай валюце, — патлумачыў начальнiк Упраўлення iнфармацыi — прэс-сакратар Нацыянальнага банка Беларусi Анатоль Драздоў. — Акрамя таго, гэтая рэкамендацыя стасуецца i з палiтыкай, што праводзiцца ў краiне па дэдаларызацыi эканомiкi. — Што датычыцца рублёвых укладаў, трэба разумець, па iх стаўкi пакуль знiжаць не плануецца? — Адносна рублёвых укладаў нiякiх рэкамендацый з боку Нацыянальнага банка не было. — Анатоль Фёдаравiч, таксама з’явiлася i iнфармацыя наконт таго, што банкi цяпер могуць браць з клiентаў камiсiю за абмен замежнай валюты? — Мы ўнеслi змяненнi ў Інструкцыю аб парадку ажыццяўлення валютна-абменных аперацый з удзелам юрыдычных асобаў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Iх сутнасць у тым, што раней банкi бралi камiсiю толькi за куплю-продаж валюты на бiржы. А вось на пазабiржавым рынку яны гэтага рабiць не маглi. Зараз гэтыя сегменты рынку зраўнаваныя, у прыватнасцi, каб збалансаваць на iх попыт на замежную валюту. — Новаўвядзенне закранае i фiзiчных асобаў? — Гэтая мера грамадзян не датычыцца. Адносна ж памеру камiсiйных заўважу, што банкi вызначаюць яго самастойна. Аднак гэта не значыць, што банкi змогуць браць вялiкiя грошы ў згаданым выпадку: iснуе канкурэнцыя, i калi клiента не задавальняе курс у адным банку, то ён зможа скарыстацца паслугамi iншай фiнансавай установы. Iгар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо з 1 красавiка беларускiя банкi, магчыма, у чарговы раз знiзяць стаўкi па валютных дэпазiтах. Нагадаем, што раней, напрыканцы лютага, галоўны банк
|
|