Чый лідар самы дарагi?
Чый лідар самы дарагi?
Зарплата расiйскага прэзiдэнта Дзмiтрыя Мядзведзева ў чатыры разы саступае дараванню яго амерыканскага калегi Барака Абамы. Прэзiдэнт ЗША зарабляе ў год 400 тыс. долараў — у пераразлiку на еўра гэта 292 тыс., паведамляе брытанская дзелавая газета Thе Finаnсiаl Timеs, якая падлiчыла зарплаты сусветных лiдараў. Дзмiтрый Мядзведзеў атрымлiвае 67 тыс. еўра у год — гэта значна менш, чым у лiдараў заходнееўрапейскiх дзяржаў. Напрыклад, прэм’ер-мiнiстр Ірландыi Браян Коўэн зарабляе 257 тыс., а прэзiдэнт Францыi Нiкаля Сарказi — 240 тыс. Далей iдуць канцлер ФРГ Ангела Меркель (228 тыс.) i брытанскi прэм’ер Гордан Браўн, якi атрымлiвае 199 тыс. еўра. Усяго паўтара года таму Браўн быў самым высокааплатным лiдарам у Еўропе. А самым высокааплатным кiраўнiком дзяржавы з’яўляецца прэм’ер-мiнiстр Сiнгапура Лi Сянь Лун, гадавы даход якога ў залежнасцi ад памеру дадатковых выплат можа вагацца ад 2 млн да 2,5 млн долараў, паведамлялася летась у даследаваннi амерыканскай кансалтынгавай кампанii Hау Grоuр. Ва ўмовах эканамiчнага крызiсу аднак, вырашана было скарацiць бюджэт прэм’ера адразу на 20 %. А вось афганскi прэзiдэнт Хамiд Карзай, паводле афiцыйнай iнфармацыi, атрымлiвае менш за 500 долараў у месяц. У Бiшкеку забаставалi лiфцёрыУ Бiшкеку прафсаюз лiфцёраў аб’явiў забастоўку. У рамках акцыi, якая назначана на 31 сакавiка, забастоўшчыкi маюць намер адключыць усе лiфты ў жылых дамах сталiцы. Забастоўшчыкi патрабуюць павышэння зарплаты. Акрамя таго, яны настойваюць на тым, каб сталiчныя лiфты былi адрамантаваныя. Вiдэагульнi карысныя для зрокуЧарговае даследаванне амерыканскiх вучоных даказала, што камп’ютарныя i вiдэагульнi карысныя для зроку, паведамляецца на сайце Thе Dаilу Tеlеgrарh. На думку спецыялiстаў, такiя шутары, як Соuntеr-Strikе, Саll оf Dutу i Lеft 4 Dеаd, дапамагаюць палепшыць кантрасную адчувальнасць — здольнасць чалавека распазнаваць аб’екты, якiя не надта адрознiваюцца па ўзроўнi яркасцi ад фону, на якiм яны знаходзяцца. Паводле слоў даследчыкаў, гэта адбываецца таму, што экшны прымушаюць зрокавую сiстэму чалавека працаваць на мяжы магчымасцяў. З часам мозг адаптуецца да новых умоў, у вынiку чаго зрок паляпшаецца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зарплата расiйскага прэзiдэнта Дзмiтрыя Мядзведзева ў чатыры разы саступае дараванню яго амерыканскага калегi Барака Абамы. Прэзiдэнт ЗША зарабляе ў г
|
|