Вакансiй менш...
Вакансiй менш...
Паводле звестках Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, напрыканцы сакавiка ў Беларусi налiчвалася 45,7 тыс. беспрацоўных i 41,5 тыс. вакансiй. Колькасць свабодных працоўных месцаў зменшылася амаль на трэць. На працягу сёлетняга сакавiка па дапамогу ў працаўладкаваннi ў службы занятасцi звярнулася 25,2 тыс. грамадзян (летась — 26,6 тыс.). Адносна першага месяца вясны мiнулага года лiчба працаўладкавання беспрацоўных усё ж зменшылася — з 12,7 тыс. да 9,5 тыс. чалавек. Разам з тым, як адзначыла прэс-сакратар мiнiстэрства Галiна Трафiменка, на сёння сiтуацыя не выходзiць за рамкi прагнозаў. Пры сёлетнiх планах па ўзроўнi беспрацоўя ў межах 1,1-1,2 % ад агульнай колькасцi эканамiчна актыўнага насельнiцтва ў пачатку сакавiка ён складаў 0,9 %. Прычым у 65 рэгiёнах Беларусi ўзровень беспрацоўя не дасягаў адзнакi 1 %, у 52 рэгiёнах — вагаўся ў межах 1-1,5 %, у 11 рэгiёнах — у межах 1,5-2 %. Паказчык больш за 2 % мелi ўсяго два раёны — Ганцавiцкi i Пастаўскi. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле звестках Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, напрыканцы сакавiка ў Беларусi налiчвалася 45,7 тыс. беспрацоўных i 41,5 тыс. вакансiй. Коль
|
|