Спатыкнуліся?
Спатыкнуліся?
Пенсiянера з в. Лутовень Лунiнецкага раёна знайшлi ў яго калодзежы. Вясковец вiдавочна спатыкнуўся i сам упаў туды. Чалавек загiнуў, але на яго целе нiякiх прыкмет гвалтоўнай смерцi не было. А ў гэты ж дзень, 25 сакавiка, у мелiярацыйным канале па вул. Фортавай у Брэсце знайшлi дзяўчынку, якая ўтапiлася. У абодвух выпадках супрацоўнiкi пракуратуры праводзяць праверку. Сымон Свiстуновiч. Свавольства з запалкамiдавяло да пажару. Васьмiгадовы хлопчык з вёскi Бацунь Буда-Кашалёўскага раёна развёў касцёр на ложку ў доме. Як толькi пасцель загарэлася, ён спужаўся i выбег да суседзяў, нiчога не сказаўшы пра гэта бабулi, якая была ў той момант на вулiцы. На шчасце, жанчына ўвайшла ў дом, калi полымя яшчэ не паспела разгарэцца, i выклiкала супрацоўнiкаў МНС. Ірына АСТАШКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пенсiянера з в. Лутовень Лунiнецкага раёна знайшлi ў яго калодзежы. Вясковец вiдавочна спатыкнуўся i сам упаў туды. Чалавек загiнуў, але на яго целе н
|
|