21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

КДК Беларусі ў першым квартале спагнаў у даход дзяржавы больш як Br64 млрд

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

КДК Беларусі ў першым квартале спагнаў у даход дзяржавы больш як Br64 млрд

Аб гэтым Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнку 6 красавiка праiнфармаваў старшыня Камiтэта дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць.

Прэзiдэнт быў праiнфармаваны ў цэлым аб вынiках работы КДК у першым квартале гэтага года.

Паводле слоў Зянона Ломаця, з пачатку года КДК праводзiць праверкi ў строгай адпаведнасцi з указам № 689 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленнi кантрольнай i нагляднай дзейнасцi". Кантрольныя мерапрыемствы ажыццяўляюцца толькi пры наяўнасцi дакладных звестак аб правапарушэннях i па ўзбуджаных крымiнальных справах.

Колькасць праверак знiжана напалову — з 2535 у першым квартале мiнулага года да 1267 у гэтым годзе, што не адбiлася на якасцi работы камiтэта. У даход дзяржавы спагнана i адноўлена больш за Br64 млрд (на 21 працэнт больш, чым у 2008 годзе). Пры гэтым больш службовых асобаў прыцягнута да адмiнiстрацыйнай адказнасцi.

Ва ўмовах новых патрабаванняў па правядзеннi праверак актыўна задзейнiчаны патэнцыял Дэпартамента фiнансавага манiторынгу. У першым квартале фiнансавай разведкай Камiтэта дзяржкантролю ў праваахоўныя падраздзяленнi накiравана 1123 матэрыялы (173 працэнты да ўзроўню мiнулага года) аб падазроных фiнансавых аперацыях, па вынiках якiх у бюджэт спагнана Br1,5 млрд, узбуджана 26 крымiнальных спраў.

Зянон Ломаць таксама расказаў аб вынiках праверкi выкарыстання судовымi органамi дзяржаўных сродкаў, выдзеленых для будаўнiцтва, рамонту, набыцця матэрыяльна-тэхнiчных рэсурсаў. Абмяркоўвалiся пытаннi, звязаныя з арэнднай платай i субарэндай. Кiраўнiк дзяржавы даручыў адпаведным органам у найблiжэйшы час распрацаваць нарматыўна-прававы акт, якi вызначаў бы агульны парадак арэнднай платы ў краiне.

Шэраг недахопаў выяўлены ў дзейнасцi страхавых арганiзацый, у прыватнасцi, у Беларускай нацыянальнай перастраховачнай арганiзацыi (БНПА). Гэта дзяржаўнае прадпрыемства, статутны фонд якога сфармiраваны за бюджэтныя грошы. Асноўныя даходы арганiзацыя атрымлiвае ад размяшчэння сродкаў статутнага фонду ў банках на дэпазiтах. Пры гэтым арганiзацыя не займаецца як належыць перастрахаваннем. Амаль палова сабранай страхавой прэмii ад беларускiх страхавых арганiзацый перадаецца за мяжу. У вынiку за 2007 год i 9 месяцаў 2008 года адмоўнае сальда па знешнеэканамiчных паслугах склала $3,5 млн.

Прэзiдэнт адобрыў правядзенне ў другiм квартале гэтага года праверак некаторых страхавых арганiзацый, а таксама фонду "Дзяржмаёмасць" Дзяржкаммаёмасцi.

Кiраўнiк дзяржавы быў праiнфармаваны аб сiтуацыi на пунктах пропуску на беларуска-расiйскай гранiцы. Калi на знешняй гранiцы Саюзнай дзяржавы пункты пропуску адпавядаюць мiжнародным стандартам, то на гранiцы з Расiяй сiтуацыя патрабуе прыняцця неадкладных мераў. Савету Мiнiстраў даручана распрацаваць тыпавыя праекты абсталявання пунктаў пропуску на беларуска-расiйскай гранiцы.

Камiтэт дзяржкантролю лiчыць неэфектыўным выкарыстанне iснуючых у краiне рэсурсаў мiнеральных водаў. З 12 тыпаў разведаных мiнеральных водаў выкарыстоўваюцца толькi 4. Мiж тым могуць выпускацца звыш 132 гандлёвых марак мiнеральнай вады.

У той жа час айчынны рынак мiнеральных водаў запоўнены iмпартнай прадукцыяй. У 2008 годзе ў краiну ўвезена амаль 8 млн л мiнеральных водаў на суму $3,5 млн (у вартасным выражэннi на 31 працэнт больш, чым у 2007 годзе), а экспарт гэтай прадукцыi за названы перыяд зменшыўся на 700 тыс. л.

Цяпер здабыча, разлiў i рэалiзацыя мiнеральнай вады аддадзены на водкуп прыватным арганiзацыям. Адсутнiчае дзяржаўны каардынуючы орган, якi можа кiраваць гэтай дзейнасцю. На думку Зянона Ломаця, паколькi Беларусь мае вялiкiя запасы мiнеральнай вады, павiнна быць комплексная праграма, што вызначае перспектывы развiцця галiны.

Камiтэт дзяржкантролю ўстанавiў парушэннi заканадаўства ў сферы абароту ветэрынарных прэпаратаў, вытворчасцю i рэалiзацыяй якiх займаюцца амаль 150 камерцыйных структураў. Гадавыя абароты ад рэалiзацыi гэтых тавараў складаюць каля Br1 трлн.

З мэтай патаннення ветэрынарных прэпаратаў былi прыняты ўказы Прэзiдэнта па вызваленні iх ад падатку на дабаўленую вартасць як пры ўвозе ў рэспублiку, так i пры рэалiзацыi на тэрыторыi краiны. Штогод сума льгот складае амаль Br200 млрд.

Аднак прадастаўленыя льготы нiяк не адбiваюцца на знiжэннi сабекошту сельскагаспадарчай прадукцыi — камерцыйныя структуры закладваюць рэнтабельнасць да 200 працэнтаў. Праверкай устаноўлена, што ветэрынарныя субстанцыi завозяцца з мэтай вытворчасцi ветпрэпаратаў, а выкарыстоўваюцца — для аптовага i рознiчнага гандлю. У сувязi з гэтым Зянон Ломаць адзначыў, што будзе вывучацца пытанне адмены льгот, якiмi карыстаюцца камерцыйныя структуры i вытворцы ветэрынарных прэпаратаў.

Разгледжаны былi i некаторыя iншыя пытаннi, якiя датычацца выканання даручэнняў Прэзiдэнта. Цяпер на кантролi КДК знаходзiцца больш за 2 тыс. даручэнняў кiраўнiка дзяржавы. На першае паўгоддзе запланавана 110 мерапрыемстваў па кантролі за iх рэалiзацыяй i 25 мерапрыемстваў, на якiх будуць заслуханы службовыя асобы аб ходзе выканання даручэнняў Прэзiдэнта.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнку 6 красавiка праiнфармаваў старшыня Камiтэта дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць. Прэзiдэнт быў праiнф
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика