Беларусь зацікаўлена супрацоўнiчаць з Брандэнбургам у сферы энергетыкi
Беларусь зацікаўлена супрацоўнiчаць з Брандэнбургам у сферы энергетыкi
Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на сустрэчы ў Мiнску з прэм’ер-мiнiстрам федэральнай зямлi Брандэнбург Матыясам Платцэкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кiраўнiк беларускага ўрада высока цэнiць узровень дыялога з Брандэнбургам. "Мы можам многаму павучыцца, узняць i абмеркаваць пытаннi, якiя можам рэалiзаваць у нашай краiне", — сказаў Сяргей Сiдорскi. Сяргей Сiдорскi нагадаў аб сваёй сустрэчы з Матыясам Платцэкам два гады таму. Тады былi зняты многiя пытаннi, якiя перашкаджалi развiццю двухбаковага супрацоўнiцтва. Паводле ацэнкi беларускага прэм’ера, за два гады атрыманы добрыя вынiкi ў гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве. Тавараабарот памiж Беларуссю i ФРГ у 2008 годзе перасягнуў $3 млрд. На думку ж Матыяса Платцэка, тавараабарот з Беларуссю мог бы iсцi больш актыўна. Ён даў даручэнне бiзнэсменам, якiя прыехалi з iм, папрацаваць з беларускiмi прадпрыемствамi. Брандэнбург таксама мае намер працаваць з Беларуссю па праектах выкарыстання энергii ветру i бiямасы. Цяпер Германiя ўкладае вялiкiя сродкi ў энергетычную рэканструкцыю будынкаў. Ёсць магчымасць супрацоўнiчаць з Беларуссю i ў сферы лагiстыкi: некалькi беларускiх прадпрымальнiкаў ужо ўклалi свае сродкi ў стварэнне лагiстычных цэнтраў у Германii. Паводле германскай статыстыкi, у 2008 годзе тавараабарот памiж Беларуссю i Брандэнбургам павялiчыўся ў 2,5 раза ў параўнаннi з 2007 годам i склаў 70,7 млн еўра, пры гэтым экспарт беларускiх тавараў вырас у 4,4 раза да 23,8 млн. еўра, iмпарт — у 2,1 раза да 46,9 млн еўра. У Брандэнбург пастаўлялiся з Беларусi хiмiчныя паўфабрыкаты, пластмасы, вырабы са шкла, драўнiны, стальны дрот, трубы з чорных металаў, прыборы дакладнай механiкi i оптыкi, свежая агароднiна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на сустрэчы ў Мiнску з прэм’ер-мiнiстрам федэральнай зямлi Брандэнбург Матыясам Платцэкам, пе
|
|