Візiт парламенцкай дэлегацыi Рэспублiкi Беларусь у Венгрыю
Візiт парламенцкай дэлегацыi Рэспублiкi Беларусь у Венгрыю
30—31 сакавiка 2009 года намеснiк Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, намеснiк кiраўнiка рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па супрацоўнiцтве з Парламентам Венгерскай Рэспублiкi А.М. Рубiнаў на чале парламенцкай дэлегацыi Рэспублiкi Беларусь знаходзiўся з вiзiтам у гэтай краiне. У склад дэлегацыi ўваходзiў таксама член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчным прагрэсе М.А. Жгун. 30 сакавiка члены дэлегацыi наведалi Інстытут фiзiкi цвёрдага цела i оптыкi Венгерскай акадэмii навук. Падчас сустрэч бакi абмянялiся iнфармацыяй аб ходзе навуковых даследаванняў у Рэспублiцы Беларусь i Венгерскай Рэспублiцы, а таксама выказалi намер развiваць больш цесныя сувязi памiж навуковымi арганiзацыямi абедзвюх краiн. У гэты дзень члены парламенцкай дэлегацыi правялi сустрэчу з дырэктарам дэпартамента краiн СНД Мiнiстэрства замежных спраў Венгерскай Рэспублiкi I. Iйдзярто. Беларускiя парламентарыi праiнфармавалi яго аб унутрыпалiтычнай i сацыяльна-эканамiчнай сiтуацыi ў Рэспублiцы Беларусь i мерах, якiя прымаюцца кiраўнiцтвам краiны для лiбералiзацыi нацыянальнай эканомiкi, а таксама зблiжэння з Еўрапейскiм саюзам i Саветам Еўропы. Бакi канстатавалi неабходнасць спрашчэння ўзаемных паездак грамадзян Рэспублiкi Беларусь i Еўрапейскага саюза. Была таксама пацверджана ўзаемная зацiкаўленасць ва ўсебаковым развiццi беларуска-венгерскага супрацоўнiцтва ў гандлёва-эканамiчнай, навукова-тэхнiчнай i гуманiтарнай сферы. 31 сакавiка адбылiся сустрэчы дэлегацыi з першым намеснiкам Спiкера Дзяржаўнага сходу Венгрыi Л. Мандурам, кiраўнiком венгерскай дэлегацыi ў Мiжпарламенцкiм саюзе i Парламенцкай асамблеi АБСЕ Г. Харшам, кiраўнiком парламенцкай групы венгерска-беларускай дружбы Д. Сабо i iншымi членамi гэтай групы. Падчас размовы Л. Мандур адзначыў, што парламенты нашых краiн "павiнны адыграць сваю ролю ў зблiжэннi Рэспублiкi Беларусь i Еўрапейскага саюза ў рамках новай праграмы "Усходняе партнёрства". Бакi прадэманстравалi зацiкаўленасць у далейшым развiццi гуманiтарных кантактаў. Венгерскiмi парламентарыямi прынята прапанова наведаць Рэспублiку Беларусь з вiзiтам у адказ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30—31 сакавiка 2009 года намеснiк Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, намеснiк кiраўнiка рабочай групы Нацыянальнага с
|
|