Вядуцца перамовы аб выхадзе на фондавы рынак Рф
Вядуцца перамовы аб выхадзе на фондавы рынак Рф
Летась у краiне актывiзаваўся працэс рэгiстрацыi каштоўных папер, выпуску акцый акцыянерных таварыстваў, адзначыў на сустрэчы з журналiстамi дырэктар Дэпартамента па каштоўных паперах Мiнiстэрства фiнансаў Беларусi Аляксандр Гальперын. Прычым, у адрозненне ад папярэднiх гадоў, калi эмiсiя акцый ажыццяўлялася ў асноўным за кошт уласных крынiц прадпрыемстваў, летась 70 працэнтаў эмiсii акцый было выпушчана пад канкрэтных iнвестараў. Паводле звестак Аляксандра Гальперына, на сёння ў краiне зарэгiстравана 1880 адкрытых акцыянерных таварыстваў. На пачатак красавiка аб’ём эмiсii iх акцый склаў 35,6 трыльёна рублёў супраць 16 трыльёнаў на пачатку мiнулага года. Магчыма, што ў недалёкай будучынi на мiжнародных фондавых рынках з’явяцца каштоўныя паперы айчынных прадпрыемстваў. Прынамсi, у заканадаўстве нашай краiны няма юрыдычных абмежаванняў, якiя б забаранялi гэта. Аднак, каб выйсцi на знешнi рынак, неабходна вырашаць шэраг пытанняў, што датычацца мiжнароднай практыкi, у прыватнасцi падаткаабкладання, лiцэнзавання. Разам з тым, паведамiў Аляксандр Гальперын, Дэпартамент па каштоўных паперах вядзе перагаворы з Федэральнай службай па фiнансавых рынках Расii аб выхадзе каштоўных папер беларускiх эмiтэнтаў на расiйскi фондавы рынак. Ён заў-важыў, што на цяперашнiм этапе перамоў ёсць разуменне з расiйскiм рэгулятарам па пытаннi наяўнасцi тэхнiчных праблем, якiя будуць вырашацца ў ходзе перамоў. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась у краiне актывiзаваўся працэс рэгiстрацыi каштоўных папер, выпуску акцый акцыянерных таварыстваў, адзначыў на сустрэчы з журналiстамi дырэктар
|
|