21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гарыць трава, разам з ёй — лес, пабудовы

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гарыць трава, разам з ёй — лес, пабудовы

Першыя цёплыя днi на Брэстчыне вызначылiся шквалам пажараў, справакаваных выпальваннем сухой травы. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" памочнiк начальнiка абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, за мiнулыя выхадныя баявыя разлiкi выратавальнiкаў 103 разы выязджалi тушыць ачагi палаючай сухой травы i пажары, якiя ўзнiкалi ў вынiку палаў. Былi задзейнiчаны 142 адзiнкi тэхнiкi, з агнём змагалiся 402 чалавекi. Усяго за тры апошнiя днi ад неразумных дзеянняў падпальшчыкаў узнiкла 7 лясных пажараў. Лес пашкоджаны на плошчы 4,5 гектара.

Пацярпелi i вяскоўцы, часта ад сваёй неабачлiвасцi або ад бестурботнасцi суседзяў. За выхадныя часткова або поўнасцю згарэла шэсць гаспадарчых пабудоў. Так, у вёсцы Лотвiчы Баранавiцкага раёна ў аднаго гаспадара разам з хлеўчуком згарэў матацыкл. А ў Маларыцкiм раёне загiнуў чалавек. Пенсiянер 1933 года нараджэння пайшоў палiць траву, а дадому не вярнуўся. Потым яго знайшлi на выгаралым участку поля злёгку абгарэлага. Прычыны i акалiчнасцi гiбелi чалавека высвятляюцца.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

Вадзiцель загiнуў, сабакi жывыя

5 красавiка ў Бабруйскiм раёне на аўтадарозе паблiзу пасёлка Глуша загiнуў у аварыi мужчына. Малады чалавек кiраваў аўтамабiлем "Мазда": ён з’ехаў у кювет i ўдарыўся ў дрэва. Ад смяротнай траўмы 24-гадовы вадзiцель памёр на месцы.

Разам з iм у машыне былi два сабакi, якiя, паводле версii ДАI, маглi адцягнуць увагу вадзiцеля i стаць ускоснай прычынай аварыi. На вялiкай хуткасцi дастаткова секунды, каб страцiць кiраванне аўтамабiлем.

Алена Казлова.

Вясна. Мiны "паўзыходзiлi"...

Адна — на вулiцы Крыцкага ў Гомелi падчас правядзення земляных работ, а другая — у вёсцы Цiхiнiчы Рагачоўскага раёна. Снарад, таксама часоў вайны, "вырас" на полi за вёскай Гарохавiчы, што ў Акцябрскiм раёне. Ва ўсiх трох выпадках спатрэбiлася дапамога вайскоўцаў.

Плiтой — па чалавеку

Гэта здарылася ў Жлобiне, дзе малады рабочы разбiраў трансфарматарную падстанцыю, што належала мясцоваму раёну электрычных сетак. Яна была пабудавана ў 1967-м, а з 2004 года не эксплуатавалася. Разборка праводзiлася без праекта i з парушэннем тэхнiкi бяспекi. У вынiку ўпалi долу плiта перакрыцця i частка сцяны збудавання. I ўсё — на чалавека, якi цяпер у цяжкiм стане знаходзiцца ў бальнiцы.

За мiнулыя выхадныя — 30 пажараў

Столькi iх адбылося на Гомельшчыне. На жаль, не абышлося без ахвяраў. У вёсцы Дублiн Брагiнскага раёна загiнуў мужчына. Прычына — няспраўная печ. Другому мужчыну, можна сказаць, яшчэ пашанцавала, бо ён атрымаў апёкi другой ступенi. Гэты жыхар вёскi Сямiнча Жыткавiцкага раёна неасцярожна абыходзiўся з агнём. Гэтак жа, як i жыхарка райцэнтра Жыткавiчы. Яна спальвала смецце, ды не заўважыла, як агонь перакiнуўся на траву, а з яе — на хлеў памерамi 32 квадратныя метры. Будынак згарэў.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

Вайна нагадвае

У Жлобiне ранiцай пры раскопцы траншэi для пракладкi кабелю па вулiцы Прамысловай, майстар, якi кантраляваў работы, убачыў прадмет, падобны на артылерыйскi снарад часоў Вялiкай Айчыннай вайны. У здагадках ён не памылiўся. Небяспечную знаходку вывезла для лiквiдацыi група размiнiравання вайсковай часцi 5525 з Гомеля. У той жа дзень рэчыцкiя сапёры займалiся размiнiраваннем двух артылерыйскiх снарадаў, якiя знайшоў ляснiк пры абыходзе тэрыторыi ў кiламетры ад вёскi Чарняўка ў Акцябрскiм раёне.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

Апавяшчальнiк выратаваў сям’ю

За апошнiя пяць гадоў у сталiчнай вобласцi дзякуючы аўтаномным пажарным апавяшчальнiкам на пажарах было выратавана больш за 50 чалавек. Толькi з пачатку гэтага года ў дамах грамадзян усталяваны 10 721 такi прыбор.

Апошнi выпадак, калi дзякуючы спрацоўцы аўтаномнага пажарнага апавяшчальнiка сям’я пазбегла гiбелi, адбыўся днямi ў вёсцы Бучацiна Капыльскага раёна. Паведамленне пра пажар паступiла каля апоўначы ад гаспадароў, разбуджаных гукам прыбора. Да гэтага часу муж з жонкай спалi. Выбрацца праз вiтальню, дзе i знаходзiўся ачаг пажару, у iх не атрымалася, i сям’я выратавалася праз акно. Сам пажар быў лакалiзаваны ў пачатковай стадыi, выратавана матэрыяльных каштоўнасцяў прыкладна на 10 мiльёнаў рублёў. Разглядаюцца дзве версii прычыны пажару — кароткае замыканне цi неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

Не там "рыбачыў"

На возеры Любушына Лунiнецкага раёна дзяржiнспектары затрымалi машынiста буравой устаноўкi РУВП "Гранiт", якi з выкарыстаннем васцей незаконна здабыў 27 шчупакоў у перыяд забароны на яго лоўлю. Урон прыродным рэсурсам ацэнены ў буйным памеры — на суму больш як 2,8 мiльёна рублёў.

А ў Магiлёве на Дняпры былi затрыманы старшы матарыст Дняпроўскай выратавальнай станцыi, рыбак рыбалавецкай брыгады ТДА "Пятак" i непрацуючы грамадзянiн. Яны лавiлi рыбу сеткамi агульнай даўжынёй 120 метраў. Урон у гэтым выпадку быў ацэнены ў асаблiва буйным памеры i склаў, паводле разлiкаў спецыялiстаў, больш за 3,6 мiльёна рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

30 тысяч венiкаў спатрэбяцца

На аўтадарозе Кобрын—Гомель каля в. Лунiн Лунiнецкага раёна аператыўнiкi тармазнулi аўтамашыну жыхара в. Ратамка Мiнскага раёна i знайшлi там 30 тысяч бярозавых венiкаў без дакументаў. Тавар забралi. Хто будзе парыцца?

Расцi, туя!

З тэрыторыi рэспублiканскага санаторыя "Белая вежа" , што ў Камянецкiм раёне, скралi 20 кустоў туi.

Падчас вобыску ўкрадзенае знайшлi ў дваiх жыхароў Камянца. Тую вярнулi на месца, а зладзеяў затрымалi.

Язь мае кошт

На жыхара вёскi Вялiкiя Арлы Столiнскага раёна завялi крымiнальную справу.

55-гадовы мужчына, нягледзячы на забарону лоўлi рыбы, ў мелiярацыйнай канаве каля сваёй вёскi сеткай вылавiў 35 язёў.

Браканьера выявiла мiлiцыя з iнспекцыяй i цяпер яму давядзецца кампенсаваць страты, нанесеныя прыродзе, у памеры 7 млн 300 тыс. рублёў.

Мясцовы "iнтэлектуал"

Жыхар в. Молчадзь заявiў у Баранавiцкi РАУС, што ў яго хату праз акно залез злодзей i выкраў 28 кнiжак, турыстычную палатку, рыбалоўныя прылады...

Аператыўнiкi пачалi шукаць "iнтэлектуала" i выйшлi на мясцовага беспрацоўнага, якi раней ужо асуджаўся за крадзеж. Кнiжкi i iншыя рэчы вярнулi пацярпеламу.

Вясна. Брага бродзiць

Прыйшло цяпло, а гэта найлепшы час для вырабу гарэлкi на прыродзе.

У лесе каля пас. Арэхаўскi Кобрынскага раёна мiлiцыяй знiшчана 300 лiтраў брагi, у гэты ж дзень каля пасёлка знайшлi яшчэ 650 лiтраў.

Вiдаць на Кобрыншчыне да самагону асаблiвая цяга, бо ў лесе каля в. Повiць знайшлi яшчэ 1000 лiтраў брагi i самагонны апарат. А можа, мiлiцыя добра працуе?

Адчынiла дзверы

Вечарам да пенсiянеркi в. Борысы нехта пастукаў. Састарэлая адчынiла дзверы наглядна знаёмаму, якi тут жа ўдарыў жанчыну прэнтам па галаве. Калi ж гаспадыня ўпала, то пачаў бiць яе нагамi, затым некалькi разоў ударыў нажом у жывот. Рабаўнiк забраў 60 тысяч рублёў i сышоў.

Брэсцкiя аператыўнiкi выйшлi на след беспрацоўнага з Гродна i затрымалi яго. Пацярпелая ў бальнiцы.

Дзе Чачэрск, а дзе Ляхавiчы

Жыхар Слонiма звярнуўся ў мiлiцыю, бо з дому яго бабулi ў в. Вялiкая Лотва, што пад Ляхавiчамi, нехта выкраў палову меха цукру i балон з-пад газу.

Злодзеем аказаўся жыхар Чачэрска. Для зламыснiкаў адлегласць не перашкода.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першыя цёплыя днi на Брэстчыне вызначылiся шквалам пажараў, справакаваных выпальваннем сухой травы. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" памо
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика