Наркакур’ер затрыманы
Наркакур’ер затрыманы
Крымiнальная справа ўзбуджана ў дачыненнi да 32-гадовага жыхара Гомеля, якi займаўся пастаўкамi ў абласны цэнтр i рэалiзацыяй буйных партый метамфетамiна. З прыбалтыйскай краiны мужчына арганiзаваў канал пастаўкi гэтага наркотыка i збываў яго па 50-100 грамаў дылерам для продажу на дыскатэках Гомеля. Зараз даказаны яго ўдзел у пастаўках 58 i 75 грамаў метамфетамiна, якi раней быў канфiскаваны супрацоўнiкамi аддзялення па наркакантролi i супрацьдзеяннi гандлю людзьмi АУС адмiнiстрацыi Савецкага раёна г.Гомеля. Для захавання метамфетамiна ў лясным масiве ў Жлобiнскiм раёне наркакур’ер абсталяваў тайнiк, дзе было знойдзена 158 грамаў наркотыку. Гэтая колькасць разлiчана на прыгатаванне 600 разавых доз, кошт якiх складае каля 7 тысяч долараў ЗША. Не да жарцiкаўВыклiк аб замiнiраваннi вялiзнай крамы будаўнiчых матэрыялаў на ўскраiне Гомеля паступiў на спецлiнiю "102" днём 31 сакавiка. Супрацоўнiкi МНС сумесна з мiлiцыяй хутка эвакуявалi з памяшкання больш за 100 чалавек — пакупнiкоў i абслуговага персаналу. Пасля таго, як будынак быў правераны на наяўнасць выбуховых прылад, стала зразумела, што выклiк быў фальшывым. Тым часам мiлiцыя вылiчыла "мiнёра", i зараз у гэтым абвiнавачваюць 33-гадовага гамяльчанiна. Ірына АСТАШКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымiнальная справа ўзбуджана ў дачыненнi да 32-гадовага жыхара Гомеля, якi займаўся пастаўкамi ў абласны цэнтр i рэалiзацыяй буйных партый метамфетам |
|