Замежных вярбоўшчыкаў узялі ў аэрапорце
Замежных вярбоўшчыкаў узялі ў аэрапорце
На днях супрацоўнiкi ўпраўленняў наркакантролю i супрацьдзеяння гандлю людзьмi МУС i ГУУС узялi ў будынку аэрапорта "Мiнск-2" чарговых гандляроў "жывым таварам" — 38-гадовага грамадзянiна Грэцыi i 40-гадовага балгарына. Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, гэтыя дзялкi завербавалi дзвюх мiнчанак для занятку прастытуцыяй у нелегальных бардэлях грэчаскага горада Салонiкi. Звесткi пра тое, што нейкiя замежнiкi маюць намер арганiзаваць канал вывазу беларускiх жанчын для занятку прастытуцыяй на тэрыторыi Заходняй Еўропы, паступiлi ў праваахоўныя органы яшчэ тры месяцы таму. Мяркуючы па некаторых звестках, нашы праваахоўнiкi злавiлi яшчэ тых "бiзнэсменаў": падазроныя займалiся вярбоўкай жанчын таксама на тэрыторыi Расii i Украiны. З пачатку года супрацоўнiкамi ўпраўленняў наркакантролю i супрацьдзеяння гандлю людзьмi МУС перакрыта 27 каналаў пастаўкi "жывога тавару" ў 6 краiн свету. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На днях супрацоўнiкi ўпраўленняў наркакантролю i супрацьдзеяння гандлю людзьмi МУС i ГУУС узялi ў будынку аэрапорта "Мiнск-2" чарговых ганд |
|