21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка паставiў задачу забяспечыць унутраныя патрэбнасцi Беларусi ў сельскагаспадарчай

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка паставiў задачу забяспечыць унутраныя патрэбнасцi Беларусi ў сельскагаспадарчай тэхнiцы

Такое даручэнне Прэзiдэнт Беларусi даў, знаёмячыся з ходам веснавых палявых работ у Светлагорскiм раёне.

"Ва ўмовах крызiсу трэба кiнуць сiлы на асноўную тэхнiку: аўтамабiлi, трактары i iншую сельгастэхнiку, — адзначыў беларускi лiдар. — Неабходна забяспечыць унутраныя патрэбнасцi па тэхнiцы ў сельскай гаспадарцы, камунальнай сферы".

Прэзiдэнт звярнуў увагу на тое, што пры эксплуатацыi дарагой тэхнiкi неабходна беражлiва да яе ставiцца. "Гэта вельмi складаная тэхнiка, i па-варварску да яе ставiцца недапушчальна. Самае галоўнае — жалезная дысцыплiна".

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што на тэхнiку неабходна ўстанаўлiваць нармальныя цэны, паколькi ў цэлым знiзiўся сабекошт прадукцыi. Прэзiдэнт запатрабаваў звярнуць пiльную ўвагу на якасць, а таксама рабiць заказ на тую прадукцыю, якая сапраўды цяпер патрэбна той цi iншай гаспадарцы. Як было даложана Прэзiдэнту, у гэтым годзе на закупку тэхнiкi плануецца выдзелiць Br3,6 трлн. "Я ўжо зарыентаваў кантралёраў паглядзець, як выкарыстоўваецца дарагая тэхнiка".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, як бы нi было складана, неабходна перабудоўвацца i пераходзiць на выпуск запатрабаванай прадукцыi, напрыклад, з грузавых аўтамабiляў на аўтобусы. Ён дадаў, што сiтуацыя ў свеце апраўдвае ўсе дзеяннi адносна беражлiвасцi.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка заклiкаў не зацыклiвацца на расiйскiм вектары экспарту.

"Трэба перастаць нашым чыноўнiкам поўзаць на каленях па расiйскiх кабiнетах, — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. — Не хочуць нас пускаць на свае рынкi, мы будзем шукаць iншыя вектары экспарту".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, "само жыццё вучыць i прымушае нас дыверсiфiкаваць экспарт". "У нашай прадукцыi нармальная якасць, яна цалкам канкурэнтаздольная. На расiйскiм рынку мы заўсёды будзем прысутнiчаць, але пры гэтым трэба асвойваць iншыя рынкi", — сказаў Прэзiдэнт. Ён дадаў, што беларуская прадукцыя карыстаецца попытам у самых розных рэгiёнах свету.

"Што датычыцца Расii, то тут назiраюцца не зусiм прыстойныя адносiны. І я не баюся аб гэтым публiчна аб’явiць". Прэзiдэнт абурыўся тым, што расiйскае кiраўнiцтва не прытрымлiваецца дасягнутых дамоўленасцяў, якiя датычацца эканамiчных адносiнаў. "Мы дамовiлiся, што будзем $150 плацiць за газ штоквартальна. А потым прыязджаюць iншыя i гавораць, маўляў, не — малавата. Гэта значыць тое, аб чым дамаўляемся, нiдзе не праходзiць", — канстатаваў кiраўнiк дзяржавы. "Расiйскi бок нам таксама гаворыць: аддайце заводы, аддайце тое i тое. Сёння нiхто ва ўмовах крызiсу нiчога прадаваць не будзе".

Галоўнай мэтай краiн "вялiкай дваццаткi" павiнна быць адмова ад пратэкцыянiзму.

"Мяне радуе тое, што краiны дамовiлiся на лонданскiм самiце пазбягаць пратэкцыянiсцкiх мераў. Спадзяюся, гэта дамоўленасць будзе выконвацца i дзяржавы не будуць блакiраваць пастаўкi замежных тавараў на свае рынкi".

Прэзiдэнт Беларусi з задавальненнем адзначыў, што ўдзельнiкi самiту прыйшлi да згоды, i былi ўлiчаны пазiцыi як ЗША i Вялiкабрытанii, якiя прапаноўвалi выдзелiць больш сродкаў на стымуляванне эканомiкi, так i Францыi, Германii, якiя выступiлi за ўзмацненне адмiнiстрацыйнага кантролю за фiнансавымi рынкамi. "Гэта правiльна, кантроль павiнен быць. Бо нельга ж сусветную эканомiку ператвараць у казiно".

Кiраўнiк беларускай дзяржавы падкрэслiў важнасць выканання рашэнняў самiту, асаблiва ў частцы адмовы ад пратэкцыянiзму для экспартаарыентаваных краiн, такiх, як Беларусь. "Калi б рашэнне аб адмове ад пратэкцыянiсцкiх мераў выконвалася краiнамi "вялiкай дваццаткi", i перш за ўсё Расiяй, мы б знялi як мiнiмум палову праблем, звязаных з крызiсам", — заявiў Прэзiдэнт. Але пакуль гэта пытанне нават з Расiяй не знята, дадаў ён.

"Пажывём, убачым. Калi будзе так, як дамовiлiся ў Лондане, — будзе добра. А калi не будзе, то мы станем выкручвацца самi, разлiчваць на свае сiлы".

Расiя не спяшаецца з рэальнымi захадамi па ўмацаваннi расiйскага рубля.

"Як можна выступаць з намерамi, каб валюта стала рэгiянальнай, а ў перспектыве, можа, i выйшла на ўзровень сусветнай (як амерыканскi долар або японская iена), i ў той жа час не iсцi практычна па гэтым шляху?".

"Беларусь не зыходзiць у сваiх прапановах па крэдытах з таго, што мы быццам бы хочам перахапiць яшчэ сотню мiльярдаў рублёў. Гэта ў Расii, напэўна, так хочуць гэта прадставiць, — падкрэслiў беларускi лiдар. — Не, мы хочам, каб былi рэальныя захады, якiя даюць магчымасць бачыць, што гэтыя працэсы — пашырэнне разлiкаў у расiйскiх рублях i ўмацаванне рэгiянальнага прэстыжу рубля — на самай справе нечага вартыя". На думку Аляксандра Лукашэнкi, расiйскi бок пакуль што не хоча ажыццяўляць практычныя дзеяннi ў гэтым напрамку.

"Калi расiяне хочуць мець рэгiянальную валюту, то iм больш выгадна ажыццявiць гэта з Беларуссю", — адзначыў Прэзiдэнт. "Мы пачакаем, для нас няма цяпер крытычнасцi моманту. Калi яны захочуць нешта зрабiць, мы будзем гэта вiтаць", — дадаў ён.

Пры гэтым кiраўнiк беларускай дзяржавы лiчыць заўчаснымi размовы аб ператварэннi расiйскага рубля ў валюту ЕўрАзЭС. "Пакуль нiхто, акрамя Беларусi, да такiх канкрэтных прапаноў не выказвае гатоўнасцi".

Адна з прычын адстаўкi мiнiстра ўнутраных спраў Уладзiмiра Навумава — страшэнная стомленасць.

"Амаль 9 гадоў прапрацаваўшы мiнiстрам унутраных спраў, на такiм зносе! Гэта не значыць, што ён дрэнна працаваў. Але чалавек стамiўся. Папрасiў або адпачыць, або перавесцi на iншую работу".

Прэзiдэнт адзначыў, што ў МУС у апошнiя гады былi добрыя паказчыкi работы. "У савецкiя часы не было такiх добрых паказчыкаў, як цяпер. Па паказчыках барацьбы са злачыннасцю гэта быў лепшы год", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў таксама, што "ў блiжэйшы час усе пачуюць пра новыя назначэннi". "Падбор новых кандыдатур на маiм узроўнi вядзецца месяцы 4-5. Гэта пастаянная работа".

Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка лiчыць надуманымi ўсе размовы аб адстаўцы беларускага ўрада.

"Тэма адставак не новая. Гэта падкiдваецца тымi людзьмi, хто хацеў бы дэстабiлiзаваць сiтуацыю ў дзяржаве. Можа, такiм чынам, яны бачаць сябе ў ролi будучых членаў урада. Дык мы iх ужо бачылi на пасадах, нi на што яны не здольныя. Такой тэмы — адстаўкi ўрада — пакуль не iснуе", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, "калi нехта перастае працаваць, ён абавязкова павiнен пайсцi". "У гэтым вы пераканаецеся ў блiжэйшы час, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Прычым тут урад? Ёсць пэўныя людзi, персаналii, якiя дрэнна, слаба працуюць, стамiлiся, таму трэба мець сiлу волi, каб пайсцi".

"Трэба супакоiцца, перастаць накручваць праблему, якой не iснуе. Ворагаў ва ўрадзе няма, працiўнiкаў таго курсу, якi праводзiцца, таксама няма", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Прэзiдэнт нагадаў, што па вынiках квартала мае намер азнаёмiцца з тым, як працуюць кiраўнiкi прадпрыемстваў. Па вынiках жа паўгоддзя будзе дадзена комплексная ацэнка рабоце эканомiкi ва ўмовах крызiсу. "Гэта будзе добры паказчык", — дадаў ён.

Гаворачы ў цэлым аб уплыве сусветнага крызiсу на эканомiку Беларусi, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэты крызiс у некаторай ступенi карысны для краiны, паколькi навучыць i выпускаць запатрабаваную на рынку прадукцыю, i прадаваць, i працаваць. "Вядома, крызiс — гэта цяжка, але ён мае ачышчальную функцыю для грамадства. Застануцца толькi тыя, хто можа працаваць", — сказаў беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка высока ацанiў работу Светлагорскага ВА "Хiмвалакно". У гэтым годзе прадпрыемствы плануюць выйсцi на тэмп росту вытворчасцi 114-115 працэнтаў, што пацверджана ўжо заказамi. Рэнтабельнасць прадукцыi за мiнулыя месяцы склала 2-3 працэнты, па асобных вiдах прадукцыя займае першае месца ў свеце. "Фiнансава-эканамiчны крызiс мацней за ўсё ўдарыў менавiта па такiх прадпрыемствах хiмiчнай вытворчасцi. Гэта самая цяжкая галiна ў свеце. Тым не менш прадпрыемства працуе добра. А ёсць тыя, хто апусцiў рукi i ведае адну дарогу: прыйсцi ва ўрад i папрасiць грошай. Трэба навучыцца прадаваць", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Беларусь не мае намеру адмаўляцца ад будаўнiцтва АЭС нават ва ўмовах сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу.

"Атамную станцыю, як бы нi было цяжка, мы будзем будаваць. На маiм узроўнi пытанне аб тым, каб з-за крызiсу адкласцi будаўнiцтва АЭС на год-два, не разглядалася, i мы пакуль не збiраемся гэта адкладваць", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Прэзiдэнт адзначыў, што ўсе работы, намечаныя па плану, выконваюцца ў тэрмiн. Расiяне гатовы выдзелiць пад праект крэдыт. "Як намецiлi, так i будзем будаваць суперсучасную АЭС, каб забяспечыць наш народ больш таннай энергiяй", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка прывёў даныя сацапытання, згодна з якiмi ўжо сёння больш як 60 працэнтаў насельнiцтва падтрымлiвае рашэнне аб будаўнiцтве АЭС. "Мы з усiх бакоў акружаны гэтымi атамнымi станцыямi, i не дай Бог, што пацерпiм як ад Чарнобыльскай АЭС. Пры гэтым мы самi не маем той карысцi, якую мае ўвесь свет. Уся Еўропа, дзе ў свой час "зялёныя" выступалi супраць развiцця энергетыкi, iдзе сямiмiльнымi крокамi па шляху атамнай энергетыкi. А нам, бачыце, не трэба. Трэба! — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Сёння АЭС будуюць Кiтай, Расiя, якiя маюць сваю вуглевадародную сыравiну. Мы ж усе энергарэсурсы ўвозiм".

"Гэта будзе самае вялiкае дасягненне нашага з вамi перыяду. Атамная электрастанцыя — гэта не толькi энергетыка, гэта зусiм новы ўзровень развiцця дзяржавы. Нам гэта трэба. Крызiсы прыходзяць i адыходзяць. Трэба вучыць людзей новым тэхналогiям", — сказаў Прэзiдэнт.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое даручэнне Прэзiдэнт Беларусi даў, знаёмячыся з ходам веснавых палявых работ у Светлагорскiм раёне. "Ва ўмовах крызiсу трэба кiнуць сiлы на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика