Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Казiмiра Свёнтэка
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Казiмiра Свёнтэка
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў кардынала Казiмiра Свёнтэка, Апостальскага адмiнiстратара Пiнскай епархii з 70-годдзем свяшчэннiцкага пасвячэння. "Вы выбралi гэты шлях у юныя гады i ўсё жыццё застаяцеся вернымi свайму прызванню, захоўваючы любоў да Бога i людзей, усе сiлы, веды i вопыт накiроўваеце на выхаванне адвечных iдэалаў дабрынi, мiласэрнасцi i справядлiвасцi", — гаворыцца ў вiншаваннi. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што кардынал Казiмiр Свёнтэк з’яўляецца адным з самых аўтарытэтных iерархаў у Рымска-каталiцкай царкве, першым на беларускай зямлi кардыналам, чые вера, адданасць справе, аптымiзм, душэўная бадзёрасць i дабрыня з’яўляюцца прыкладам для многiх людзей. Прэзiдэнт пажадаў Апостальскаму адмiнiстратару Пiнскай епархii моцнага здароўя, плённай дзейнасцi, далейшых здзяйсненняў на карысць Касцёла i народа Беларусi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў кардынала Казiмiра Свёнтэка, Апостальскага адмiнiстратара Пiнскай епархii з 70-годдзем св
|
|