21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Меў непаўторны дар ад прыроды

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Меў непаўторны дар ад прыроды

Іван Курбека... Iван Сцяпанавiч... Ён зусiм нядаўна пайшоў ад нас. Першыя два словы — яго пiсьменнiцкае iмя. Два другiя — так яго велiчалi ўсюды — у Лiтаратурна-мемарыяльным музеi Якуба Коласа, у рэдакцыях, коле сяброў, знаёмых.

Я таксама яго зваў Iван Сцяпанавiч, хоць знаёмы з iм быў больш як 30 гадоў. Дзе б нi з’яўляўся гэты чалавек, у якiм месцы яго нi застаў бы, з iм заўсёды былi ўсмешка, жарт, досцiп, каламбур. Ён мог любое слова, словазлучэнне перафразаваць на свой лад так, што заўсёды выклiкала смех. Iван Сцяпанавiч меў унiкальны, непаўторны дар ад прыроды. Яму вельмi пасавалi радкi з паэмы Якуба Коласа "Сымон-музыка": "Ото ж хлопец урадзiўся! I ў каго ж удаўся ён?" Нездарма ўсё яго жыццё прайшло ў музеях двух вялiкiх нацыянальных паэтаў, народных песняроў Беларусi. У першы яго запрасiла цёця Уладзя, жонка Янкi Купалы, у другi — старэйшы сын Якуба Коласа, на той час дырэктар музея, Данiла Канстанцiнавiч Мiцкевiч. Апошняму музею Iван Сцяпанавiч аддаў каля 50 гадоў. Дзiвосная лiчба, вартая рэкорду Гiнэса. Гэта быў незаменны музейны супрацоўнiк. Так аддаваць усяго сябе музею, непаўторна весцi, заўсёды з уласцiвай яму гумарыстычнай адметнасцю, лiтаратурныя вечарыны, сустрэчы мог толькi ён. Поспех iх быў заўсёды забяспечаны. Публiка доўга не адпускала Iвана Сцяпанавiча. I ўсё гэта i многае iншае адлюстравана ў ягонай кнiзе "Запрашэнне ў музей", якую ён паспеў пабачыць, i якая вылучана на прэмiю Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi.

Прыроджаны гумарыст, майстар-апавядальнiк, iмiтатар, ён мог бы стаць беларускiм Андроннiкавым. Я быў сведкам iхняй размовы ў Коласаўскiм музеi. Iраклiй Андроннiкаў выступаў у Мiнску, наведаў мемарыяльную сядзiбу народнага песняра Беларусi, праслухаў Iвана Сцяпанавiча i ўхвалiў яго апавядальнае майстэрства. Пасля гэтай памятнай сустрэчы I.С. Курбека правёў некалькi тэлеперадач пра беларускiх пiсьменнiкаў у стылi Андроннiкава.

Iван Сцяпанавiч здаўна сябраваў з часопiсам "Вожык" змяшчаў свае творы, часта заходзiў у рэдакцыю, якую з гумарам называў фiлiялам музея Якуба Коласа. У "вожыкаўскай" бiблiятэчцы выйшаў яго адзiны гумарыстычны зборнiк "Абы здароўе".

Iван Сцяпанавiч пакiнуў шмат кнiг, але ўсе яны адметныя, напiсаныя ў розных жанрах. "Хiтрыя лiтары" для маленькiх чытачоў выходзiлi з друку нават двойчы. Многiя вершы былi апрабаваны ў часопiсе "Вясёлка".

Ён любiў дзяцей, i яны яго любiлi. Моцнае сяброўства яго звязвала з супрацоўнiкамi аддзела культуры Стаўбцоўскага райвыканкама i яго начальнiкам Анатолем Васiльевiчам Грэкавым, якога называў Луначарскiм. I гэта адпавядала сутнасцi. Сябраваў са сваякамi Якуба Коласа, асаблiва з дзядзькам Юзiкам, з сынам дзеда Талаша. Яго ведалi многiя народныя паважаныя пiсьменнiкi, артысты i асабiста рукалiся з iм.

2 красавiка, назаўтра пасля традыцыйнага дня смеху, вясёлых розыгрышаў, Iвана Сцяпанавiча не стала. I тут нешта ёсць мiстычнае. Ён пражыў 74 гады, i гэтая лiчба невыпадковая. Столькi ж гадоў пражыў i Якуб Колас, музею якога Iван Сцяпанавiч прысвяцiў усё сваё свядомае жыццё.

"Як дыхаецца... без мяне?" — на тэлефоне пасля прывiтання ён заўсёды весела паўтараў гэтыя словы. Сёння яны сталi сумнымi для тых, хто яго ведаў, меў стасункi з iм.

Пахавалi Iвана Курбеку на могiлках у яго радзiннай вёсцы Серабрышча, што ў Баранавiцкiм раёне. Няхай будзе пухам табе твая родная баранавiцкая зямля, дарагi Iван Сцяпанавiч!

Яўген ХВАЛЕЙ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Іван Курбека... Iван Сцяпанавiч... Ён зусiм нядаўна пайшоў ад нас. Першыя два словы — яго пiсьменнiцкае iмя. Два другiя — так яго велiчалi ўсюды — у Л
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика