Людскi помнiк на прыватнай зямлi
Людскi помнiк на прыватнай зямлi
Адзiн з найпрыгажэйшых куточкаў Ушацкага раёна — возера Звонь. I ён жа адзiн з трагiчных. Шыльда на помнiку сведчыць пра жудасныя падзеi больш як 65-гадовай даўнiны. Вёска Гуцiшча — старэйшая сястра Хатынi (яе спалiлi на год раней) з попелу не паўстала. Паўстаў сцiплы помнiчак, якi з цягам часу ператварыўся ў сiмвал безгаспадарлiвасцi i чэрствасцi — шыльда была прастрэлена з паляўнiчай стрэльбы, цагляная кладка абвальвалася. Па волi лёсу зямля, якую атрымаў фермер Юрый Нiчыпар, была менавiта на паўднёвым баку возера ва ўрочышчы Гуцiшча. Тут ён заклаў ягадную плантацыю i стварыў гадавальнiк для яблыневых саджанцаў. Справаю гонару палiчыў прывесцi памятнае месца ў належны стан, нават рады быў, што лёс наканаваў яму гэткую мiсiю. Дапамагалi Юрыю працоўныя з фермерскай гаспадаркi, малодшы сын Мiхаiл. "Удалося знайсцi валун з роўным бокам, каб прымацаваць шыльду, а здабыць каменне для падмурка было зусiм нескладана. Дошку адрэстаўравалi ўласнымi рукамi", — узгадвае Юрый Нiчыпар працу над ганаровым праектам. Побач з помнiкам пад старою грушай — апошняй сведкай трагедыi Гуцiшча, з’явiлася лаўка, высаджаны кветкi. На Ушаччыне Юрый Нiчыпар — чалавек новы. Родам ён з Баранавiцкага раёна, жыў i вучыўся ў Слуцку. Сын настаўнiцы i афiцэра-ракетчыка. Сам таксама насiў афiцэрскiя пагоны i нёс службу ракетчыка. З 2003 года галоўным заняткам Юрыя стала праца на зямлi. Пабудаваў дом, узяў у арэнду i зарыбiў возера Звонь, наладзiў пляцоўкi для адпачынку, сочыць за парадкам. Помнiк нагадвае цяпер кожнаму пра незвычайную зямлю i яе руплiвага гаспадара. Анатоль Кляшчук. Фота аўтара. На галоўным фотаздымку: Юрый Нiчыпар каля помнiка, створанага па ўласным праекце.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiн з найпрыгажэйшых куточкаў Ушацкага раёна — возера Звонь. I ён жа адзiн з трагiчных. Шыльда на помнiку сведчыць пра жудасныя падзеi больш як 65-г
|
|