21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тры Вялiкiя днi

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тры Вялiкiя днi

Сёння ў каталiцкiм календары — Вялiкi чацвер. Закончыўся перыяд Вялiкага посту, i пачаўся Пасхальны Трыдуум (тры днi), якi працягнецца ў Вялiкую пятнiцу i Вялiкую суботу, а яго найбольш значнай урачыстасцю з’яўляецца Пасхальная Вiгiлiя (вечаровае набажэнства).

— Святы Пасхальны Трыдуум з’яўляецца цэнтрам усяго лiтургiчнага года, — кажа ксёндз Аляксандр Амяльчэня. — Гэты перыяд называюць таксама Трыдуумам Хрыста ўкрыжаванага, пахаванага i ўваскрослага, бо ён нагадвае таямнiцу Пасхi, гэта значыць пераход Пана з гэтага свету ў дом Нябеснага Айца. Праз здзяйсненне гэтай таямнiцы ў лiтургiчных i сакраментальных знаках Касцёл унутрана яднаецца з Хрыстом.

Лiтургiя Вялiкага чацвярга нагадвае Апошнюю Вячэру, калi Езус устанавiў таiнства Эўхарыстыi. На Імшы спяваецца гiмн "Хвала на вышынях Богу", якi не гучаў на працягу ўсяго Вялiкага посту. Падчас спеву гiмна б’юць званы, якiя пасля яго заканчэння змаўкаюць, пакуль гэты гiмн не загучыць зноў падчас Пасхальнай Вiгiлii.

Паводле традыцыi ў гэты дзень адбываецца абрад абмывання ног дванаццацi мужчынам на ўспамiн таго, што Езус перад Апошняй Вячэрай абмыў ногi сваiм вучням. Гэты абрад сiмвалiзуе служэнне i любоў Хрыста, якi прыйшоў не дзеля таго, каб Яму служылi, але дзеля таго, каб служыць iншым.

У другой палове дня Вялiкай пятнiцы адбываецца набажэнства, цэнтральнай часткай якога з’яўляецца ўшанаванне святога Крыжа. У Вялiкую суботу Касцёл прабывае каля Труны Гасподняй, разважае пра муку i смерць Хрыста. У гэты дзень не служыцца святая Iмша.

У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыi адбываецца чуванне (няспанне, лац. вiгiлiя) на ўшанаванне Пана. Адзначэнне Пасхальнай Вiгiлii — гэта ўжо святкаванне Вялiкадня.

— Выключнае значэнне ўрачыстасцi Пасхi вынiкае з таго, што Уваскрэсенне Хрыста ўмацоўвае веру i надзею чалавека, а праз велiкодныя сакраменты здзяйсняецца ўдзел Касцёла ў таямнiцы Хрыста: мы памерлi, былi пахаваныя i ўваскрэснем разам з Iм, — тлумачыць айцец Аляксандр. — Змест Пасхальнай Вiгiлii вельмi развiты i багаты, ён ўключае ў сябе ўсю гiсторыю збавення.

Лiтургiя Нядзелi распачынаецца на свiтаннi ўрачыстай працэсiяй з Найсвяцейшым Сакраментам вакол святынi, пасля чаго служыцца ўрачыстая святая Iмша.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў каталiцкiм календары — Вялiкi чацвер. Закончыўся перыяд Вялiкага посту, i пачаўся Пасхальны Трыдуум (тры днi), якi працягнецца ў Вялiкую пятнi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика