21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ВПС Беларусi i Расii працягнуць сумесныя трэнiроўкi на вучэннях ЗАХАД-2009

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ВПС Беларусi i Расii працягнуць сумесныя трэнiроўкi на вучэннях ЗАХАД-2009

"Асноўная мэта развiцця Ваенна-паветраных сiл (ВПС) i Войскаў супрацьпаветранай абароны (СПА) сёння — гэта павышэнне баявых магчымасцяў i адаптацыя iх да зменлiвых маштабаў, сродкаў ваенна-касмiчнага нападу", — заявiў камандуючы Ваенна-паветранымi сiламi i войскамi супрацьпаветранай абароны Узброеных Сiл генерал-маёр Ігар Азаронак на прэс-канферэнцыi, прымеркаванай да Дня Войскаў супрацьпаветранай абароны Рэспублiкi Беларусь.

"Ужо сёння асаблiвая ўвага надаецца пытанням мадэрнiзацыi ўзбраення i ваеннай тэхнiкi з iх арыентацыяй на новыя тэхналогii. На ўзбраеннi авiяцыйных часцей знаходзяцца мадэрнiзаваныя самалёты Су-27 УБМ i Мiг-29 БМ i верталёты Мi-8МТКО1. Нядаўна на ўзбраенне была пастаўлена мадэрнiзаваная радыёлакацыйная станцыя П-18БМ. Створаныя, выпрабаваныя i ўжо паступаюць на ўзбраенне ВПС i Войскаў СПА комплексы сродкаў аўтаматызацыi ўсiх звенняў кiравання прынцыпова новага пакалення "Бор", "Паляна", "Спрут", "Рыф", якiя дазваляюць павялiчыць эфектыўнасць кiравання не менш як на 30 працэнтаў. Штодзень да баявога дзяжурства прыцягваецца больш за 1000 вайскоўцаў i асобаў грамадзянскага персаналу. Асабiсты склад, задзейнiчаны на баявым дзяжурстве, штодзень суправаджае больш за 400 паветраных суднаў".

"Авiяцыю плануецца пераўтварыць у род войскаў з рацыянальнай структурай i рацыянальным баявым саставам, — зазначыў генерал-маёр. — А таксама аснасцiць яе шматфункцыянальнымi баявымi самалётамi i верталётамi. Развiццё зенiтна-ракетных войскаў накiравана на забеспячэнне бяспекi i прыкрыццё найбольш важных аб’ектаў эканомiкi i асноўных груповак Узброеных Сiл. Мэта радыётэхнiчных войскаў — рэалiзацыя канцэпцыi мабiльнай, аўтаматызаванай i абароненай радыёлакацыйнай сiстэмы разведкi паветранай прасторы".

"Актыўная праца вядзецца сёння па ўзаемадзеяннi з ВПС Расiйскай Федэрацыi, — падкрэслiў Iгар Азаронак. — Сумесная праца ахоплiвае як пытаннi навукова-практычнага прымянення, так i пытаннi навуковых даследаванняў ВПС".

Рэспублiка Беларусь i Расiйская Федэрацыя выйшлi на прынцыпова новы этап у забеспячэннi бяспекi Саюзнай дзяржавы ў пытаннях ваеннага супрацоўнiцтва. 3 лютага гэтага года прэзiдэнты абедзвюх краiн падпiсалi Пагадненне аб сумеснай ахове знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы i стварэннi Адзiнай рэгiянальнай сiстэмы супрацьпаветранай абароны Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi. Пагадненне насiла абарончы характар i абумовiла павышэнне эфектыўнасцi супрацьпаветранай абароны i ваеннай бяспекi абедзвюх краiн.

У планах ВПС Узброеных Сiл Беларусi на гэты год — практычнае асваенне новых спосабаў супрацьдзеяння магчымаму Ваенна-паветранаму нападу. Адным з прыкладаў такой падрыхтоўкi стане ўдзел ВПС i Войскаў СПА ў аператыўна-стратэгiчным вучэннi Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi "Захад-2009", дзе будзе адпрацаваны варыянт адказу на магчымую агрэсiю супраць Саюзнай дзяржавы. Увогуле, у гэтым годзе вучэнняў, трэнiровак i палявых выхадаў запланавана больш за 200.

Iлья Лапато.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Асноўная мэта развiцця Ваенна-паветраных сiл (ВПС) i Войскаў супрацьпаветранай абароны (СПА) сёння — гэта павышэнне баявых магчымасцяў i адаптац
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика