Якi крызiс для паляўнiчых?
Якi крызiс для паляўнiчых?
— Вось, у сярэдзiне красавiка чакаем паляўнiчых з-за мяжы. Яны хочуць глушцоў пастраляць. Якi крызiс! Іншаземцы, ды i нашы паляўнiчыя, як i раней, з задавальненнем да нас прыязджаюць, — расказвае намеснiк дырэктара Глыбоцкага доследнага лясгаса Валерый Харэвiч. — Бачыце, якiя месцы ў нас прыгожыя. Агульная плошча, якую абслугоўвае лясгас, больш за 50 тысяч гектараў. У тым лiку 41 тысяча гектараў лесу. Пяць ляснiцтваў у нашым складзе, 15 майстроўскiх участкаў, 67 лясных абходаў. А зараз пойдзем, высакародных аленяў пакажу, якiх мы даглядаем. Iх завезлi сюды ў 1995 годзе з Белавежскай пушчы. Цяпер iх больш за дваццаць. А вось там дом. Ён яшчэ з сярэдзiны 1930-х гадоў, з польскiх часоў да нашых дзён захаваўся. Тут першапачаткова i быў ляснiчы дом. А наш лясгас сёлета адсвяткуе 70-годдзе сваёй дзейнасцi. Разам мы заходзiм у той самы стары i прыгожы дом. Шыкоўны комiн адразу прыцягнуў увагу. Вось ложкi для тых, хто будзе тут начаваць. Адначасова гасцявы дамок разлiчаны на прыём васьмi чалавек. А вось спецыяльная металiчная скрынка для стрэльбаў. Унутры дома ёсць усе камунальныя зручнасцi: прыбiральня, гарачая вада. Ёсць тэлевiзар. Хто хоча, можа лазню наведаць. — Цяпер, як i раней, да пачатку крызiсу, наша паляўнiчая гаспадарка працуе фактычна без фiнансавых страт, — працягвае Валерый Мiхайлавiч. — Летась мы прымалi ўдзельнiкаў пяцi паляўнiчых тураў. Зарабiлi на гэтым амаль 25 мiльёнаў рублёў. Адкуль толькi з-за мяжы да нас нi прыязджалi! I жанчыны-паляўнiчыя таксама. Лася, напрыклад, здабыць — для iншаземцаў на гэта расцэнка каля 1 тысячы еўра. Нашым землякам задавальненне абыдзецца, вядома ж, у разы меней. Як знаходзiм ахвотных прыехаць да нас? Адпаведную рэкламу нашых прапаноў можна ўбачыць на сайце Мiнiстэрства лясной гаспадаркi. Ведаюць нас i праз "Белдзяржпаляванне", "Белiнтурыст", фiрмы, што займаюцца арганiзацыяй паляўнiчага турызму. Паляўнiчыя за мяжой у курсе таго, што мы можам прапанаваць. А гэта i паляванне на дзiка з вышкi. I рыбалку таксама арганiзуем — шмат рыбы ў нас у сажалцы... Валерый Харэвiч расказаў "Звяздзе", што работнiкi лясгаса працуюць i ў дэндрапарку плошчай 8,2 гектара. Дэндрапарк у 1963 годзе заснаваў адзiн з былых работнiкаў Вiктар Антонавiч Ламака. Ва ўнiкальным парку больш за 550 вiдаў раслiн з усiх куткоў планеты. Па значнасцi калекцыi глыбоцкi дэндрарый — другi пасля мiнскага Батанiчнага саду. Парк гэты мае афiцыйны статус — "Дзяржаўны помнiк прыроды рэспублiканскага значэння". Дарэчы, у гонар Ламакi хочуць даць iмя адной з вулiц райцэнтра. Займаюцца ў лясгасе i вытворчасцю. Насенне i саджанцы адпраўляюць у Швецыю i Латвiю. Насенне шышак — да 100 тон за сезон могуць перарабляць на iмпартным абсталяваннi. Звар’яцелая на экалогii (у добрым сэнсе гэтага слова) Еўропа зацiкаўлена i ў далейшым плённым супрацоўнiцтве з лясгасам. I нюансы ў скачках курсаў валют не вельмi ўплываюць на экспартную дзейнасць. Пасадачны матэрыял адпраўляецца i ў iншыя лясгасы Вiцебскай вобласцi, а прышчэпленыя саджанцы сасны i елкi для стварэння плантацый у лясгасах краiны. Аляксандр ПУКШАНСКI. Глыбоцкi раён — Вiцебск. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Вось, у сярэдзiне красавiка чакаем паляўнiчых з-за мяжы. Яны хочуць глушцоў пастраляць. Якi крызiс! Іншаземцы, ды i нашы паляўнiчыя, як i раней, з з |
|