21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ёсць крызiс цi няма, заўсёды да месца разумная эканомiя

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ёсць крызiс цi няма, заўсёды да месца разумная эканомiя

Якiя "ахоўныя механiзмы" вы задзейнiчалi (або не) у сваiм жыццi ў сувязi з фiнансавым крызiсам: перагледзелi сямейны бюджэт, часова адмовiлiся ад нейкiх буйных пакупак, знайшлi падпрацоўку i г.д.?

Наталля ЛАПКО, начальнiк упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Стаўбцоўскага райвыканкама:

— Калi гаварыць асабiста пра сябе, пра сваю сям’ю, дык тут галоўны наш рэцэпт — незалежна ад таго, ёсць крызiс цi няма — гэта разумная эканомiя. Той жа электраэнергii, газу, якi можна адключыць, калi стала цёпла. Яшчэ я перагледзела некаторыя, як прынята гаварыць, жаночыя выдаткi на рознага кшталту дробязi: калi патрэбныя, калi не вельмi. У харчаваннi, напэўна, стала аддаваць перавагу не купленым прадуктам, а стравам, прыгатаваным сваiмi рукамi, прычым па рэцэптах традыцыйнай беларускай кухнi. Гэта дранiкi, клёцкi, смажаная бульба цi адвараная ў "мундзiрах", марынаваныя грыбы i г.д. Атрымлiваецца проста, але нядорага, пажыўна i смачна. Пераглядаем, вядома ж, i сямейны бюджэт у больш глабальным сэнсе, асаблiва з улiкам несуцяшальных прагнозаў. Турбуе пытанне: а што будзе наперадзе?

Ігар БУКСА, намеснiк начальнiка па збыце Ганцавiцкiх раённых электрасетак:

— Ведаеце, у мяне асабiста практычна нiчога пакуль не змянiлася: як жыў дагэтуль, так i жыву. Зарплата, балазе, не зменшылася, так што на ўзроўнi выдаткаў крызiс не моцна адбiўся на сямейным бюджэце. Летась з’ездзiлi ў Крым, сёлета таксама плануем, тым больш што неабходна падлячыць суставы. Праблема тут, напэўна, не столькi ў фiнансах, колькi ў тым, цi атрымаецца летам узяць водпуск. Гэта я кажу пра сённяшнi дзень, зразумела, да лета яшчэ дажыць трэба. На ўзроўнi працы павевы крызiсу, безумоўна, адчуваюцца больш яскрава, прынамсi, увесь час гаворыцца пра неабходнасць эканомii. Хоць, на мой погляд, калi глядзiш навiны па тэлебачаннi, разумееш, што ў параўнаннi з iншымi краiнамi свету Беларусь крызiс закрануў не моцна.

Дырэктар аднаго з буйных прадпрыемстваў г. Брэста (прозвiшча прасiў не называць):

— Вы каму задаяце гэта пытанне? Я ж дзяржаўны чыноўнiк... Так, па-першае, давялося ўрэзаць расходную частку сямейнага бюджэту, тым больш што i сям’я ў мяне вялiкая. Цяпер кожны сямейнiк уважлiва сочыць за тым, на што iдуць грошы. Закранула гэта i прадукты харчавання, тым больш што раней мы сумесна вырашылi прытрымлiвацца здаровага ладу жыцця. Па-другое, мы звярнулi ўвагу на пасадкi бульбы, агароднiны — морквы, буракоў. Капусту, на жаль, не ўмеем вырошчваць. Дамовiлiся са сваякамi, што будзем рабiць пасадкi сумесна ў экалагiчна чыстых раёнах — дзе апошнiя пражываюць. Зараз якраз набываем насенне высакаякасных гатункаў. З адзеннем таксама вырашылi крыху скарацiць "апетыты" — у кожнага яго хапае, нейкi час новае можна i не набываць.

Iрына САМУСЕНКА, навуковы супрацоўнiк лабараторыi арнiталогii Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусi па бiярэсурсах:

— Абмежавала сямейны бюджэт, але ў першую чаргу за кошт самой сябе, дзiця не павiнна нiчога адчуць. Гэта i аплата гурткоў, дзе ён займаецца, набыццё нейкiх ласункаў. Збiраюся вось вывезцi дзiця на мора, магчыма, у апошнi раз... Цяпер чакаю, хочацца спадзявацца, што ўсё гэта часова. Хоць на сабе, на сваiм заробку, запатрабаванасцi як спецыялiста я ўжо адчула праявы крызiсу. Заказаў стала менш, некаторыя праграмы або прыпыняюцца, або закрываюцца. Сярод знаёмых з майго асяродку ёсць людзi, якiя цi задумваюцца аб звальненнi, цi ўжо звольнiлiся. Я гэтага рабiць не збiраюся, бо люблю сваю працу. Цяпер дапамагаюць бацькi, хоць самi яны пенсiянеры. Калi раней я звярталася да iх па дапамогу зрэдку, цяпер гэта мушу рабiць даволi рэгулярна...

Аляксандр ВАЛЧКОЎ, дырэктар Бабруйскай паляўнiчай гаспадаркi:

— Я жыву ў вёсцы. Мы не разлiчваем на некага, а толькi на самiх сябе. Значыць, давядзецца прыкладаць больш намаганняў: трымаць не аднаго парсючка, а пару, не дзясятак курэй, а пятнаццаць, яшчэ больш заняцца агародам. Безумоўна, давядзецца абмежаваць сябе ў адзеннi, хатнiх рамонтах. Але, лiчу, два-тры гады зможам пратрымацца ў такiх умовах. Тым больш вясковец, як я кажу, памiраць будзе апошнiм. Беларусы — цярплiвы, працавiты народ, перажыве i крызiс. Тым больш, не ад нас ён пайшоў. Галоўнае, iмкнуцца працаваць. Праўда, месяц таму нас, вяскоўцаў, лiчу, пакрыўдзiлi: пры здачы малака залiковай зрабiлi базiсную тлустасць 3,6 працэнта замест папярэднiх 3,4 працэнта. Гэта ненатуральна: чалавек здасць 400 лiтраў малака, а ў залiк яму пойдзе толькi 320. Такi крок скiраваны толькi на падтрымку гармалзаводаў, перапрацоўчых прадпрыемстваў, але нiяк не вясковых працаўнiкоў. Людзi ж проста перастануць здаваць малако. Напiшыце, калi ласка, пра гэта, пра меркаванне людзей. А ўвогуле вам скажу так: мы настроены жыць! I каля руля краiны знаходзiцца патрэбны чалавек.

Мiхаiл ЛАПОТКА, старшыня Уздзенскага раённага Савета дэпутатаў:

— Трэба жыць па сродках. Не купiць машыну, лiшнi касцюм. Адзiнае, на чым нельга эканомiць, дык гэта на здароўi (смяецца). Калi гаварыць пра вяскоўцаў, для iх выйсцем з сiтуацыi было i застаецца вядзенне падсобнай гаспадаркi. Зямля-кармiцелька заўсёды дапаможа, трэба толькi працаваць на ёй. У нас раён сельскагаспадарчы, арганiзацый няшмат, таму знайсцi якую iншую падпрацоўку даволi складана. Ведаю, што жанчыны своеасаблiвым вахтавым метадам — суткамi дзяжурыць — ездзяць працаваць санiтаркамi ў сталiчныя бальнiцы, мужчыны зарабляюць грошы на будоўлях горада.

Сяргей СТАРЫНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якiя "ахоўныя механiзмы" вы задзейнiчалi (або не) у сваiм жыццi ў сувязi з фiнансавым крызiсам: перагледзелi сямейны бюджэт, часова адмовiлi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика