У Беларусі дазволена пералiчваць цэны на медыцынскiя тавары з крэдыторскай запазычанасцю
У Беларусі дазволена пералiчваць цэны на медыцынскiя тавары з крэдыторскай запазычанасцю
У Беларусi дазволена пералiчваць кантрактную цану на выпушчаныя ў свабоднае абарачэнне пасля 1 студзеня 2009 года медыцынскiя тавары, па якiх лiчыцца крэдыторская запазычанасць па абавязацельствах перад пастаўшчыкамi, згодна з афiцыйным курсам Нацыянальнага банка на першае чысло кожнага месяца. Такое рашэнне змяшчаецца ва ўказе Прэзiдэнта Беларусi ад 31 сакавiка № 160, якiм унесены змяненне i дапаўненне ва ўказ ад 11 жнiўня 2005 года № 366 "Аб фармiраваннi цэнаў на лекавыя сродкi, вырабы медыцынскага прызначэння i медыцынскую тэхнiку". Гэта норма распаўсюджваецца на астаткi iмпартных медыцынскiх тавараў, якiя паступiлi на мытныя склады пасля 1 студзеня 2009 года, не рэалiзаваныя на першае чысло наступных месяцаў. Як растлумачылi ў прэс-службе, такое рашэнне прынята для пазбягання дэфiцыту лекавых сродкаў i ў мэтах захавання iснуючага ўзроўню лекавай дапамогi насельнiцтву. Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi дазволена пералiчваць кантрактную цану на выпушчаныя ў свабоднае абарачэнне пасля 1 студзеня 2009 года медыцынскiя тавары, па якiх лiчыцца
|
|