Людзі грошы лiчаць, бо iх стала меней
Людзі грошы лiчаць, бо iх стала меней
Ехаў з Баранавiчаў да Мiнска i звярнуў увагу на кантралёраў, якiя двойчы правяралi бiлеты — чыгунка на перавозках пасажыраў нясе страты. Але вiнаватыя ў гэтым не "зайцы", а людзi якiя сталi менш ездзiць. Народ ужо не раскiдваецца рублямi. У вагон зайшлi двое — адзiн з саксафонам, а другi з баянам. Сыгралi i праспявалi, але нiхто з пасажыраў iм грошай не даў, не падалi i мужчыну-iнвалiду. Раней такога не было. Здзiвiў i сталiчны таксiст. Я паехаў на Масюкоўшчыну па амартызатар, а ў вадзiцеля не знайшлося пяцёркi для рэшты. — Тыя часы мiнулi. З ранiцы вы першы пасажыр, — растлумачыў таксiст. А было гэта якраз у абед. Запчасткi таксама падскочылi ў цане: вырас долар. Так што крызiс нагадвае пра сябе паўсюдна. Але назiраюцца зрухi iншага плана. Толькi ўспомнiм дэфолт 1998 года. Да яго многiя расiйскiя выданнi друкавалiся ў Фiнляндыi, а здарыўся фiнансавы абвал, i запрацавалi свае друкарнi, ажыла i прамысловасць. Праблемы даймаюць баранавiцкi "Бархiм" не першы год, i галоўная з iх звязана са збытам прадукцыi. У жорсткай канкурэнцыi з iмпартнымi мыйнымi сродкамi выстаяць няпроста, але тут пакупнiк пачаў аддаваць перавагу бархiмаўскiм парашкам. Няхай яшчэ не масава, але тэндэнцыя назiраецца. За два месяцы гэтага года ў параўнаннi з аналагiчным леташнiм перыядам рост продажу дасягнуў амаль 154 працэнты. Людзi лiчаць грошы, якiх у кашальку стала меней. На гэтым прадпрыемстве закупiлi за 100 тыс. еўра iмпартнае ўпаковачна-расфасовачнае абсталяванне, i неўзабаве ўпакоўка на баранавiцкiх парашках стане больш якаснай i прывабнай. І тут важна, каб айчынным мыйным сродкам аддалi перавагу не толькi звычайныя пакупнiкi, але i дзяржаўныя структуры. Напрыклад, бальнiцы, войска, санаторыi могуць рэальна змянiць сiтуацыю на "Бархiме". Зрухi ў лепшы бок ёсць i на баваўняным аб’яднаннi, толькi яшчэ рана казаць пра стабiльнасць. Але калi рост паказчыкаў апошняга перыяду не зменшыцца, то прадпрыемства можа атрымаць падтрымку ад дзяржавы для тэхналагiчнай рэканструкцыi вытворчасцi. Што да скарачэнняў, то яны, найперш, датычацца пенсiянераў. Ды i тут падыход выбарачны. Нельга сказаць, што на тым жа "Бархiме" пенсiянераў ужо няма. I на рынках сiтуацыя неадназначная. На першы погляд, здаецца, што там нiчога не змянiлася, а ў нядзелю зазiрнуў на кiрмаш "Палескi" i падалося, што прадаўцоў больш чым пакупнiкоў. У тых, хто гандлюе прамысловымi таварамi, вялiкiя праблемы з рэалiзацыяй, ды i цану даводзiцца знiжаць. Летась сiлiкатныя блокi каштавалi 220 тысяч рублёў за м, а сёння ўжо 165 тысяч. Упала цана i на мяса, асаблiва адборнага. На цэнтральным рынку ў Баранавiчах яна знiзiлася на 10-15 %. Яшчэ нейкi месяц таму цана на карпа даходзiла да сямi тысяч, а цяпер не дацягвае да пяцi.Наступiла зацiшша i з усталяваннем вокнаў ПВХ. Вось пайшла мода i адзiн перад адным пачалi мяняць драўляныя рамы на пластыкавыя — хоць у iншага i не было на гэта патрэбы. Iншыя пенсiянеры сядзяць на бульбе з капустай, а вокны ўсталёўваюць. Дзясяткi прадпрымальнiкаў i фiрмаў накручвалi цану i незразумела было адкуль яна бралася. I цяпер слупы, аўтобусныя прыпынкi, пад’езды залепленыя абвесткамi, дзе прапануецца ўсталяваць вокны па самай нiзкай цане i нават ў растэрмiноўку. Пры ўсiх мiнусах трэба прызнаць, што крызiс прымушае зняць з вачэй ружовыя акуляры i паглядзець на рэалii жыцця цвяроза. Калi ў добрага гаспадара няма возу, ён брычку купляць не будзе. Але гэта, калi ён гаспадар. Крызiс закончыцца, як толькi чалавек, сям’я, дзяржава будуць жыць у адпаведнасцi са сваiмi магчымасцямi. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ехаў з Баранавiчаў да Мiнска i звярнуў увагу на кантралёраў, якiя двойчы правяралi бiлеты — чыгунка на перавозках пасажыраў нясе страты. Але вiнаватыя |
|