Мінэканомiкi не чакае росту спраў аб банкруцтве
Мінэканомiкi не чакае росту спраў аб банкруцтве
Змяненнi i дапаўненнi ва Указ Прэзiдэнта ад 12 лiстапада 2003 года № 508 "Аб некаторых пытаннях эканамiчнай неплацежаздольнасцi (банкруцтва)" былi ўнесены кiраўнiком дзяржавы ў панядзелак новым Указам за нумарам 178. Як патлумачылi журналiстам ў Мiнiстэрстве эканомiкi, Указ 2003 года тады кардынальна змянiў наша заканадаўства аб эканамiчнай неплацежаздольнасцi, бо вызначыў прыярытэт абароны ад банкруцтва стратэгiчна важных прадпрыемстваў, а таксама ўвёў дасудовае аздараўленне праблемных арганiзацый. Тады ж былi створаны спецыяльныя камiсii пры мiнiстэрствах, канцэрнах i выканкамах, якiя разглядалi неплацежаздольныя арганiзацыi i прымалi ў залежнасцi ад сiтуацыi рашэнне аб дасудовым аздараўленнi, рэарганiзацыi або лiквiдацыi. Цяпер камiсii будуць ацэньваць не толькi эфектыўнасць планаў дасудовага аздараўлення прадпрыемстваў, але i планаў iх санацыi, рыхтаваць прапановы па iх карэкцiроўцы. Таксама будуць забяспечаны ўмовы для паспяховай дзейнасцi камандаў кiраўнiкоў: яны змогуць аказваць паслугi, спадарожныя антыкрызiснаму кiраванню (юрыдычныя паслугi, кансультаванне па пытаннях камерцыйнай дзейнасцi i кiравання, навуковыя даследаваннi, адукацыйная дзейнасць). Але ў мэтах недапушчэння канфлiктаў iнтарэсаў аказанне такiх паслуг iншым кiраўнiкам або прадпрыемствам-банкрутам забаронены. Пры гэтым у дзяржорганаў будзе магчымасць падключаць такiя каманды спецыялiстаў-кiраўнiкоў да працэдур эканамiчнай неплацежаздольнасцi падведамасных арганiзацый. І нарэшце, для своечасовага прымянення санацыi i прадухiлення лiквiдацыi прадпрыемстваў у новым Указе № 178 удасканальваюцца эканамiчныя крытэрыi ўзбуджэння працэдур банкруцтва. — Колькасць спраў аб эканамiчнай неплацежаздольнасцi i банкруцтве вось ужо на працягу 3 гадоў застаецца стабiльнай i складае на сёння 1,5 тысячы ўсяго па рэспублiцы. Каля 90% — гэта прыватныя фiрмы, якiя ўжо практычна спынiлi сваю дзейнасць, — паведамiў дырэктар Дэпартамента па санацыi i банкруцтве Мiнэканомiкi Аляксандр Мiранiчэнка. — А што датычыцца прагнозу, цi будзе расцi колькасць такiх спраў — пакажа час. Але скажу, што Беларусь мае агульную колькасць гэтых спраў у працэнтных адносiнах значна меншую, чым ва ўсiх суседнiх дзяржавах. Аляксандр Iванавiч расказаў таксама, што рыхтуецца ўдасканаленне Закона "Аб эканамiчнай неплацежаздольнасцi i банкруцтве": — Гаворка пойдзе не пра канцэптуальныя змены, бо канцэпцыя выбрана поўнасцю правiльна, а пра дапрацоўку пытанняў, што ўзнiкаюць у практычнай дзейнасцi гаспадарчых судоў i кiраўнiкоў, а такiх пытанняў шмат. Усе краiны лiтаральна штогод пераглядаюць заканадаўства аб банкруцтве... А што датычыцца тэрмiнаў працэдур банкруцтва i лiквiдацыi, Аляксандр Мiранiчэнка адзначыў, што сярэднi тэрмiн разгляду найбольш простых спраў, звязаных з лiквiдацыяй, складае 6-7 месяцаў, а патрабаваннi Сусветнага банка па такiх тэрмiнах — год i тры месяцы. Павел БЕРАСНЕЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Змяненнi i дапаўненнi ва Указ Прэзiдэнта ад 12 лiстапада 2003 года № 508 "Аб некаторых пытаннях эканамiчнай неплацежаздольнасцi (банкруцтва)"
|
|