21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што будзем пiць, панове?

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што будзем пiць, панове?

У рамках спецыялiзаваных выставаў "Бiстро. Крама. Рэстарацыя" i "Пiва. Вiны i напоi", якiя адкрылiся ўчора ў сталiцы, у тым лiку праходзяць i мiжнародныя конкурсы-дэгустацыi вiна, пiва i iншых напояў. Нам удалося пачуць ацэнку беларускага рынку вiна ад аднаго з экспертаў журы, намеснiка генеральнага дырэктара дзяржаўнага аграпрамысловага агенцтва "Mоldоvа-Vin", Мiкалая Тарана:

— Я быў на ўсiх 12 конкурсах, якiя праводзiлiся падчас выставы "Вiно i напоi". З кожным годам нешта змяняецца: калi раней дамiнавалi пладова-ягадныя вiны, моцныя, салодкiя, мацаваныя, то сёння iх колькасць знiзiлася i складае толькi 30 % ад усiх вiнаў, хоць раней была — 70 %. Гэта прагрэс, што спажыўцы пераходзяць на натуральныя вiнаградныя вiны, бо яны з’яўляюцца агульна прынятымi, гэта i стыль жыцця, i культура спажывання, i здароўе нацыi. Бо цяжка казаць пра здароўе насельнiцтва, калi яно ўжывае вiны са спiртознасцю 18 % i цукрам 12-16 %... Пераход на сухiя вiнаградныя вiны — гэта еўрапейскi напрамак. І яшчэ, усё ж павiнна ўзрасцi доля марачных вiнаў. Вядома ж, гэта не за адзiн дзень, але павiнна быць тэндэнцыя. I мне было прыемна, калi на конкурсе былi марачныя вiны, зробленыя ў Беларусi i добра адзначаныя спецыялiстамi.

Аднак Мiкалай Георгiевiч выказаў яшчэ досыць цiкавую i можа ў чымсьцi нечаканую думку, што мы ўсё ж павiнны захаваць вытворчасць пладова-ягодных вiнаў:

— Я разумею, што Беларусь з’яўляецца краiнай з традыцыйным пладова-ягадным вiнаробствам. Я, знаходзячыся ў Рызе, казаў на гэтую тэму, што ўсё ж краiны Балтыi i Беларусь павiнны захаваць такую вытворчасць. Але я маю на ўвазе трошкi iншыя вiны, чым тыя, якiя я сёння каштаваў, дзе 18 % спiрту i 120 г/л цукру. Такой вытворчасцi пладова-ягадных вiнаў я не хацеў бы. Я мяркую, што ў Беларусi ёсць дастаткова сыравiны, каб вырабляць натуральныя пладова-ягадныя вiны, але з акцэнтам менавiта на натуральнасць. Моцныя цукрыстыя вiны вырабляць лягчэй. Але вось у Венгрыi, Чэхii, Германii ёсць катэгорыi вiнаў, якiя будуюцца на невысокiм утрыманнi спiрту i захаваннi асаблiвасцяў водару гэтых пладоў. Узровень спiрту павiнен быць на ўзроўнi вiнаградных вiнаў — ад 8 да 12 % i з невялiкiм цукрам.

Па словах Мiкалая Тарана, Беларусь займае другое месца (пасля Расii) сярод краiн СНД па аб’ёме экспарту вiнаў з Малдовы. Летась аб’ём экспарту склаў 45 мiльёнаў долараў. Частка вiна была пастаўлена ўжо ў бутэльках, а частка — налiвам. Мiкалай Георгiевiч працаваў у складзе беларуска-малдаўскай камiсii па супрацоўнiцтве ў эканамiчным сектары, i ў прынцыпе, ён разумее пазiцыю беларускiх уладаў, якiя iмкнуцца пашыраць менавiта пастаўкi вiнаў налiвам:

— З боку Беларусi ёсць патрабаванне, каб асноўная частка вiнаў была разлiта ў бутэлькi ў Беларусi, i мы ў прынцыпе згодныя з такiм пунктам гледжання, але мы хочам, каб нам пакiнулi квоты i на бутыляваныя ў нас вiны.

Праўда, як спецыялiст, Мiкалай Георгiевiч супраць, каб высакаякасныя вiны разлiвалiся за межамi Малдовы, бо "транспарцiроўка не з’яўляецца спрыяльным момантам у захаваннi якасцi гатовых вiнаў".

Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках спецыялiзаваных выставаў "Бiстро. Крама. Рэстарацыя" i "Пiва. Вiны i напоi", якiя адкрылiся ўчора ў сталiцы, у тым лiку п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика