21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ЖЭС патрабуе ад БНФ пакінуць Сядзібу да 8 ліпеня

26.08.2009 15:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

13 апреля 2009 Общество
Зміцер Панкавец, Наша Ніва Сядзіба БНФ. Фота "Радыё Свабода"Сёння кіраўніцтва Партыі БНФ атрымала ліст з ЖЭСу Савецкага раёну сталіцы з патрабаваннем пакінуць памяшканне на Машэрава (Варвашэні), 8 да 8 ліпеня. Справа ў тым, што арганізацыя мае запазычанасць у памеры 6381396 рублёў, і сістэматычна парушае ўмовы дамовы.

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі кажа, паводле прысланых папераў выходзіць, што арганізацыя не заплаціла арэнду за офіс за адзін з месяцаў. "Ну неяк так атрымалася. Мы заплацім гэтыя грошы, не праблема. Аднак у лісце гаворыцца, што дамова не будзе працягнутая нават у выпадку выплаты доўгу. Гэта падобна на палітычны заказ, асабліва ў кантэксце з канфіскацыяй маёмасці ў Руху за Свабоду. Такая вось палітыка лібералізацыі", — кажа Л.Баршчэўскі.

Ад красавіка 2008 году, пасля таго, як цэны на арэнды офісаў для грамадскіх аб’яднанняў былі павышаныя амаль у дзесяць разоў, Партыя БНФ плаціць за мінскае памяшканне блізу 2800 еўра ў месяц. "Гэта вялізныя грошы, яны даюцца нам вельмі цяжка", — гаворыць лідэр БНФ.

Цяпер партыя збіраецца высветліць, якія запазычанасці яна мае. "Натуральна, мы гэтыя грошы будуць пераведзеныя. Будзем глядзець, што далей. Трэба крычаць, што ў камунальнікаў няма ніякіх падставаў высяляць нас з Сядзібы", — падсумоўвае Л.Баршчэўскі.

Сядзіба Партыі БНФ знаходзіцца па адрасе Варвашэні, 8 ад 1992 г. За гэты час у памяшканні прайшло мноства імпрэзаў, прэзентацый, канцэртаў, прэс‑канферэнцый. Там праходзілі нават з’езды палітычных партый. БНФ некалькі разоў ужо спрабавалі выселіць, але памяшканне ўвесь час удавалася адстаяць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 апреля 2009 Общество Зміцер Панкавец, Наша Ніва Сядзіба БНФ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика