21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiхаiл Захараў: Нас не трэба любiць

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiхаiл Захараў: Нас не трэба любiць

Мiхаiл Захараў, адзiн з самых харызматычных трэнераў у беларускiм хакеi, сёлета зноў выйграў чэмпiянат, нягледзячы на тое, што супернiк па фiнале "Гомель" да перамогi быў як нiколi блiзкi. Галоўны трэнер "Юнацтва" расказаў пра няпростую фiнальную серыю, пра непрыгожыя паводзiны балельшчыкаў, пра тое, чаму некаторыя недалюблiваюць "Юнацтва"... 

— Добра гулялi ўвесь год, не прайгравалi. Пабiлi ўсе рэкорды — магчымыя i немагчымыя. Малавата было паражэнняў. Па сутнасцi, не было з кiм напружвацца. Гэта адыграла сваю дрэнную ролю для каманды.

— З "Гомелем" у фiнале давялося напружвацца?

— З "Гомелем" давялося.

— Чаму тады вы сказалi, што з самага пачатку ведалi, што перамога будзе за вамi? "Гомель" вёў у фiнальнай серыi 3:1. Кожная гульня магла стаць апошняй...

— Мы добра гулялi. Калi мы прайгравалi 3:1, я сказаў кiраўнiцтву федэрацыi, што дарэмна яны прывезлi Кубак для "Гомеля". Я ведаў, што апошнi матч будзе не зараз.

— Не магу зразумець, адкуль такая ўпэўненасць?

— Калi не верыць, навошта тады працаваць? Мы гулялi нядрэнна, проста быў шэраг прычын, па якiх не маглi зачапiцца за перамогу. Я ўсе матчы для сябе разабраў, зрабiў высновы, чаму прайгралi. Ёсць прычыны, якiя нельга называць, але ўнутры каманды мы iх ведаем, i гульцы ведаюць. Перад апошнiм матчам я хакеiстам сказаў: я ведаю, як вы будзеце сёння гуляць.

— Калi ў трэцiм перыядзе вырашальнага матча лiк быў 0:0, вы, канешне, таксама ведалi, што перамога ваша?

— Нават не сумняваўся. "Гомель" не змог бы забiць у апошнiм матчы. Яны добра гулялi, старалiся, але момантаў у iх не было. Наша гульня была накiравана на тое, каб не дапусцiць нiводнай памылкi, чакалi, пакуль памылiцца "Гомель". Мы i ў першым перыядзе маглi забiць — было два iдэальныя моманты. Але асцярожнiчалi. Галоўнае, што ў супернiка момантаў не было, што мы вельмi добра згулялi ў абароне. У перапынку перад трэцiм перыядам я гульцам дакладна сказаў, хто памылiцца, той i прайграе, другога гола не будзе.

— Чаму так шмат людзей хварэла за "Гомель"? Вы i самi сказалi, што "Юнацтва" недалюблiваюць...

— А хто любiць моцных людзей? Хто любiць моцную каманду? У душы ўсе начальнiкаў недалюблiваюць, думаюць, што павiнны быць на iх месцы. Тое ж самае i ў хакеi. Усё жыццё нiхто ЦСКА не любiў, а яны ўсiх "часалi". Гомельскiя балельшчыкi — малайцы. Iх прыехала сто чалавек на фiнал, i яны перакрычалi мiнскiх. Таму што прыехалi, напэўна, сапраўдныя фанаты. Гэта было спаборнiцтва балельшчыкаў "Гомеля" з балельшчыкамi "Юнацтва", i яны паказалi, што сто чалавек мацнейшыя, чым тры з паловай тысячы.

— Вам балельшчыкi нахамiлi якраз у Гомелi, пасля чаго вы не ходзiце там на прэс-канферэнцыi...

— Гэта нават не балельшчыкi. Мне потым расказалi, што ў iнтэрнэце гэта абмяркоўвалася, i большасць на маiм баку, сказалi, правiльна, што я туды не хаджу. Там калi глядзiш матч, чутныя толькi словы на лiтару "б" i на лiтару "х". У Мiнску такога няма. Тыя ж гомельскiя балельшчыкi паказалi ў Мiнску, як трэба сябе паводзiць. Калi б яны пачалi тут мацярыцца, я ведаю, чым бы гэта скончылася. Мiлiцыя з гэтым лёгка разбiраецца. Яны ў Мiнску паводзiлi сябе прыстойна. А за нас хварэлi слабавата. Гэтак жа i за мiнскае "Дынама" хварэюць. Ёсць над чым працаваць. Калi ў Канадзе, у Манрэалi я ездзiў на матч да Касцiцына i Грабоўскага, там 20 тысяч так хварэюць... Мне здаецца, у нас нiколi такога не будзе. Там нiхто не прымушае, яны самi як завядуцца, такi адрэналiн атрымлiваюць — малайцы. У Расii поўны стадыён таксама выдатна хварэе. А ў тым жа Магiлёве што адбываецца? Мат на маце. Навошта весцi на такую пляцоўку сваiх дзяцей? Гэта ж пэўная група людзей заводзiць, няўжо праблема iх знайсцi? Напэўна, мiлiцыi Гомеля i Магiлёва падабаецца, калi iх абкладваюць матам.

— Магчыма, гэта не мiлiцыю, а "Юнацтва" не любяць...

— А нас не трэба любiць. Любiць трэба жанчын, дзяцей. Мы выходзiм i паказваем гульню. Усiм трэба ведаць, што "Юнацтва" прыязджае ў любы горад, каб выйграваць. Таму на нас i ходзяць поўныя стадыёны, дзе б мы нi гулялi. "Гомель", вядома ж, хацеў у нас выйграць. Такi ажыятаж — 3:1 вядуць. Усё, вось ён, Кубак, медалi. I тут зноў "па соплях" далi. Ужо ж не першы год так атрымлiваецца.

— Што прыносіць большае задавальненне — трэнерскай працы з прафесiяналамi цi гульнi ў аматарскай камандзе, да якой адносiцца каманда Прэзiдэнта?

— Безумоўна, гульнi. Калядныя турнiры павiнны праходзiць у iншай, больш душэўнай атмасферы. А сёлета "Газпрам" так супраць нас настройваўся, такi ажыятаж, падагрэў быў, што нам нельга было прайграваць.

— Вы з Прэзiдэнтам толькi пра хакей размаўляеце цi можаце спытаць, скажам, пра сусветны фiнансавы крызiс?

— Я не пытаю. Каб пытаць, трэба ў гэтым добра разбiрацца. Я ведаю, што цяпер усiм складана. У мяне шмат сяброў-бiзнэсменаў, у той жа Расii. Да крызiсу трэба ставiцца спакойна, гэта не ад нас залежыць. У нас добра развiта сельская гаспадарка, ёсць свае прадукты, галадаць мы не будзем дакладна. А Аляксандр Рыгоравiч, мне здаецца, у любым вiдзе спорту мог бы дасягнуць поспехаў. Ён i ў футбол гуляе, i ў тэнiс вельмi добра, i на лыжах выдатна катаецца, у тым лiку i на горных. Ён любiць трэнiравацца "праз не магу" сам. Калi трэнiруешся, уцягваешся, без спорту ты не можаш. А ў такiм узросце, як мы, трэба трэнiравацца абавязкова. Я з-за траўмы не трэнiруюся ўжо пяць тыдняў. I адчуваю, што не той стан. Хочацца прабегчыся, прайсцiся хоць бы.

Усё-такi калi прэзiдэнты краiн займаюцца спортам — гэта правiльна. Пуцiн з першага дня займаўся, Мядзведзеў, якi нiколi раней не займаўся спортам, пачаў, i яму падабаецца. Сарказi займаецца, Берлусконi ў футбол гуляе. Хто б мог падумаць дзесяць гадоў таму, што ў нас будзе такi ветэранскi хакей. Сёння займаецца ўся дзелавая элiта. У дзевяць гадзiн вечара не трапiць на лёд. Ветэранскi хакей, дзе шайбу не кiдаюць верхам i забаронена сiлавая барацьба, — самы нетраўматычны вiд спорту. Уся Канада гуляе ў ветэранскi хакей, i нават жанчыны 70-гадовыя.

— Ну жанчын не ўцягвайце. Няўжо Iна (Афанасьва. — Аўт.) займаецца хакеем?

Афанасьва. — Аўт.) займаецца хакеем?

— Так, i сварыцца на мяне, калi ў яе трэнiроўкi прападаюць. Я ўжо два гады яе трэнiрую. Вось яе касцюм. Нават не ведаў, што ў яе тут усё так прыгожа запакавана. Вось яе канькi — дзiцячы памер. Усе кажуць, што яна прыгажэе i прыгажэе — гэта дзякуючы таму, што спортам займаецца. Пакуль без шайбы i клюшкi, так на лёдзе кругi наразае. Яна раней на каньках, напэўна, i не стаяла, хаця магчыма, у вёсках сваіх і стаяла калісьці. У яе канькi добрыя, нагу трымаюць — адразу стала i пакацiлася.

— У Беларусi збiраюцца пабудаваць яшчэ 12 хакейных пляцовак. Многiм гэта не падабаецца..

— Гэтага ўсё роўна мала. Нiдзе ж на лёд трапiць нельга. Чыж у Бярозе нядаўна пабудаваў каток — туды не трапiць, усё занята. Там з’явiлася дзве дзiцячыя каманды плюс масавае катанне. Тое ж самае ў Жлобiне. Што такое для Мiнска 4 каткi? На iх немагчыма трапiць. Для сталiцы патрэбна каткоў 10. У кожным раёне — свой, са сваiмi школамi, масавым катаннем. У Маскве каля сотнi каткоў. У Прыбалтыцы на два мiльёны насельнiцтва 20 каткоў. А у нас пабудавалi пяць — i кажуць: хопiць, дастаткова. Мы ж медаль хочам заваяваць, дасягнуць чагосьцi. У Славакii 70 каткоў — менш за ўсiх у Еўропе. У Швецыi — 700.

— Вы ўсё яшчэ марыце пра КХЛ?

— Усе ведаюць, што мы туды хочам, а якi сэнс зараз пра гэта казаць?

— Нягледзячы нават на выступленнi мiнскага "Дынама"?

— Гэта iхнiя праблемы. "Юнацтва" так не выглядала б. Праблема ў тым, што ў "Юнацтва" хочуць вярнуцца ўсе хакеiсты. Усе разумеюць, што ўсе будуць ехаць у "Юнацтва". Грабоўскi паедзе ў "Юнацтва", калi скончыць гуляць, тыя ж Касцiцыны — я не сумняваюся. Вунь майка на сцяне Сяргея Касцiцына, НХЛаўская, а не шырспажывецкая, пачытай: "Лепшаму трэнеру М.М. Захараву". Мы тэлефануем адзiн аднаму, перапiсваемся. Нi з адным хакеiстам у мяне няма праблем.

Гутарыла Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiхаiл Захараў, адзiн з самых харызматычных трэнераў у беларускiм хакеi, сёлета зноў выйграў чэмпiянат, нягледзячы на тое, што супернiк па фiнале &quo
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика