Салдат памёр у бальніцы
Салдат памёр у бальніцы
Салдат тэрмiновай службы Узброеных Сiлаў памёр у бальнiцы Заслаўля. Пра гэта паведамiлi ў прэс-службе Мiнiстэрства абароны Беларусi. "У некаторых СМІ i на iнтэрнэт-рэсурсах 14 красавiка размешчаны шэраг тэндэнцыйных матэрыялаў аб смерцi вайскоўца, аўтары якiх, спекулюючы на горы родных i блiзкiх памерлага, адкрыта iгнаруючы нормы маралi i маючы яўна дэструктыўныя антыдзяржаўныя мэты, навязваюць грамадскасцi беспадстаўныя высновы аб прычыне смерцi", — гаворыцца ў паведамленнi прэс-службы. У сувязi з гэтым прэс-служба Мiнабароны паведамiла, што 7 красавiка ў размяшчэннi 15-й зенiтнай ракетнай брыгады вайсковец другога перыяду тэрмiновай ваеннай службы страцiў прытомнасць i быў аператыўна дастаўлены ў найблiжэйшую лячэбную ўстанову — бальнiцу Заслаўля. Спецыялiсты-медыкi правялi ўвесь комплекс рэанiмацыйных мерапрыемстваў, аднак жыццё вайскоўца выратаваць не ўдалося. Па факце раптоўнай смерцi вайскоўца праводзiцца праверка, прызначана судова-медыцынская экспертыза. Правядзенне даследаванняў патрабуе часу, што абумоўлена канкрэтнымi методыкамi. У гэтай сувязi абагульненне вынiкаў усiх даследаванняў i фармулiроўка судова-медыцынскiх высноў аб прычыне i патагенезе смерцi стануць магчымымi толькi пасля 30 красавiка. Камандаванне вайсковай часцi выказала спачуванне родным i блiзкiм памерлага i аказала дапамогу ў арганiзацыi пахавання. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Салдат тэрмiновай службы Узброеных Сiлаў памёр у бальнiцы Заслаўля. Пра гэта паведамiлi ў прэс-службе Мiнiстэрства абароны Беларусi. "У некаторы
|
|