21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Захарава, Цэскарыдзе, Увараў танцавалі тут

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Захарава, Цэскарыдзе, Увараў танцавалі тут

Зоркi вялiкага балета ўпершыню выйшлi на сцэну Вялiкага тэатра оперы i балета Беларусi.

Пётр Чайкоўскi, "Лебядзiнае возера". З гэтага балета пачаўся адлiк Года культуры Расii ў Беларусi. Наўрад цi можна прыдумаць, якая яшчэ пастаноўка найлепш бы адлюстроўвала дух расiйскага балета. Таксама як i цяжка прыдумаць, якое мастацтва лепш за балет заявiла б пра ўзровень расiйскай культуры: яна па-ранейшаму па ўзроўнi балета наперадзе планеты ўсёй. Мы пра гэта ведалi, а цяпер яшчэ атрымалi магчымасць упэўнiцца на свае вочы: Дзяржаўны акадэмiчны Вялiкi тэатр Расii дагэтуль не выступаў у Беларусi. Падзея сапраўды гiстарычная.

Натуральна, каб паказаць рускi балет ва ўсёй красе, нiхто не разменьваецца — пастаноўку прывезлi ў Мiнск з усiмi дэкарацыямi ў дзвюх фурах, i з усiмi зоркамi, ушанаванымi ганаровымi званнямi, тытуламi, талент якiх прызнаны ва ўсiм свеце. У артыстаў быў час асвойтацца на новай для сябе сцэне, парэпецiраваць. Тым больш што ў iх Вялiкiм тэатры зараз таксама вядзецца рэканструкцыя...

Як высветлiлася, прыстасавацца, прывыкнуць да новых умоў асаблiва важна для Святланы Захаравай — Адэты-Адылii. Прыма Вялiкага была настроена рашуча, каб адолець сцэну Мiнскага тэатра. Расiйскiя артысты ведалi, што ён толькi адкрыўся пасля рэканструкцыi. Аднак пры гэтым яны прывезлi з сабой спецыяльнае пакрыццё на падлогу, на якiм танчыць зручна, звыкла, а галоўнае — надзейна.

Аднак галоўная засцярога ад любых нечаканасцяў — вера ў партнёра. Калi Андрэй Увараў прыехаў у Мiнск загадзя i таксама прыстасоўваўся да новых умоў, то яго антыпод на сцэне Мiкалай Цыскарыдзэ прыляцеў у Мiнск толькi напярэдаднi выступлення. Ён з тых зорак, пад якiх любая сцэна прыстасуецца сама...

Перамога дабрынi над злымi сiламi ў балеце Чайкоўскага — добры знак для адкрыцця важнай мiждзяржаўнай акцыi. Нездарма ж кажуць: як год пачнеш, так i правядзеш. I калi меркаваць па колькасцi гасцей, якiя прыехалi ў Мiнск, з расiйскай культурай мы будзем знаёмiцца грунтоўна.

На адкрыццё Года культуры ў Беларусь прыехала вялiкая дэлегацыя з Расii на чале з Мiнiстрам культуры Аляксандрам Аўдзеевым. У Нацыянальным мастацкiм музеi ён сустрэўся з беларускiм калегам Уладзiмiрам Мацвейчуком. Двум мiнiстрам было што абмеркаваць: чакаецца, што сёлета будзе падпiсана пагадненне аб культурным супрацоўнiцтве памiж нашымi дзяржавамi. Паводле дамоўленасцяў у наступным годзе сваiх суседзяў мы будзем здзiўляць сваiмi культурнымi набыткамi — падчас Года Беларусi ў Расii.

Ларыса ЦIМОШЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зоркi вялiкага балета ўпершыню выйшлi на сцэну Вялiкага тэатра оперы i балета Беларусi. Пётр Чайкоўскi, "Лебядзiнае возера". З гэтага балет
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика