21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускiя вiтамiны: швейцарская якасць па даступнай цане

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускiя вiтамiны: швейцарская якасць па даступнай цане

Купляй сваё!

 

Тэмп сучаснага жыцця няспынна паскараецца. У сувязi з бясконцымi стрэсамi i высокiм узроўнем псiхiчнай нагрузкi патрабаваннi да арганiзма чалавека павышаюцца — асаблiва ў перыяд фiнансава-эканамiчнага крызiсу. Для таго, каб з годнасцю супрацьстаяць яго наступствам, мы павiнны — апроч iншага — быць здаровымi. Адзiн з важных кампанентаў моцнага здароўя — штодзённае забеспячэнне арганiзма ўсiмi неабходнымi вiтамiнамi i мiнераламi, аднак дасягнуць балансу выключна за кошт прадуктаў харчавання надзвычай складана. Самае простае i эфектыўнае рашэнне — прыём вiтамiнна-мiнеральных комплексаў. Ужо летам айчынныя вытворцы парадуюць спажыўцоў дзясяткам адпаведных прафiлактычных прэпаратаў пад гандлёвай маркай "Унiвiт". На палiцах аптэк з’явяцца беларускiя вiтамiны для жанчын, для мужчын, для падлеткаў, унiверсальныя вiтамiны, вiтамiны прыгажосцi i г.д. Па якасцi яны не саступаюць заходнiм аналагам, а цана iх будзе даступнай для большасцi беларускага насельнiцтва.

... Да апошняга часу прафiлактычных вiтамiнных прэпаратаў выраблялася ў Беларусi вельмi мала. Іх доля на ўнутраным рынку не перавышала некалькi працэнтаў. Адзiны вытворца (прыватнае прадпрыемства "Вiтус", якое спецыялiзуецца на хуткарастваральных полiвiтамiнных комплексах) не мог задаволiць усе патрэбы беларусаў, таму львiную долю сегмента занялi амерыканскiя i расiйскiя фiрмы. Па падлiках спецыялiстаў, беларускi рынак вiтамiнных прафiлактычных прэпаратаў сёння ацэньваецца ў 20 мiльёнаў долараў. I большая частка гэтых грошай па-ранейшаму "выходзiць" з краiны.

Для выпраўлення сiтуацыi год таму кiраўнiк дзяржавы паставiў перад айчыннымi навукоўцамi задачу арганiзаваць маштабную вытворчасць айчынных прафiлактычных вiтамiнных прэпаратаў, каб на сто працэнтаў задаволiць патрэбы краiны. Пры Акадэмii навук было створана вопытна-прамысловае прадпрыемства "Акадэмфарм", якое ў самы блiжэйшы час выпусцiць на рынак цэлую лiнейку новых вiтамiнна-мiнеральных прэпаратаў i метабалiчных комплексаў пад гандлёвай маркай "Унiвiт".

— Усе прэпараты створаны па арыгiнальнай рэцэптуры на аснове апошнiх распрацовак айчынных навукоўцаў, — патлумачыў дырэктар Iнстытута фармакалогii i бiяхiмii НАН Беларусi Дзмiтрый Раманоўскi. — Яны вылучаюцца аптымальна збалансаваным утрыманнем вiтамiнаў i мiнералаў, неабходных для забеспячэння нармальнага метабалiзму. Без перабольшвання можна сцвярджаць, што вiтамiнна-мiнеральныя комплексы "Унiвiт" — гэта лепшае, што было створана чалавецтвам у азначаным кiрунку за апошнi час, i сёння прынесена на беларускi рынак. Гэта швейцарская якасць па беларускай цане.

...Лекавыя сродкi з’яўляюцца стратэгiчным таварам. Ад iх шмат у чым залежыць стан здароўя нацыi i поспех медыцынскай практыкi. Акрамя таго, лекавыя i прафiлактычныя прэпараты — гэта рэальны артыкул даходаў дзяржавы. Аднак для таго, каб можна было весцi размову аб сур’ёзных прыбытках, нашай краiне неабходна развiваць уласную хiмiчную iндустрыю. Пакуль што большасць неабходных субстанцый (кампанентаў) беларускiя фармацэўтычныя прадпрыемствы экспартуюць з-за мяжы. Напрыклад, для вiтамiнна-мiнеральных комплексаў "Унiвiт" сыравiну пастаўляюць Германiя, Швейцарыя i Iндыя.

— Гiстарычна так склалася, што яшчэ ў СССР фармацэўтычная прамысловасць была дастаткова слабай, — развiвае тэму Дзмiтрый Раманоўскi. — На тэрыторыi Саюза не было буйных хiмiка-фармацэўтычных заводаў, якiя маглi б забяспечваць поўны цыкл — ад хiмiчнага сiнтэзу да выпуску гатовага прэпарата. Большасць прадпрыемстваў сiнтэзу знаходзiлася ў сяброўскiх сацыялiстычных краiнах — Венгрыi, Славакii, Харватыi, Польшчы. Пасля распаду Саюза высветлiлася, што ўласнай хiмiчнай iндустрыi для фармацэўтыкi ў нас няма. Стварыць такую iндустрыю — актуальная для Беларусi задача, але вырашыць яе "знаскоку" складана. Увогуле, беларуская фармацэўтычная прамысловасць мае вялiкi рэсурс росту. Сёння прадпрыемствы толькi канцэрна "Белбiяфарм" вырабляюць лекаў у год на суму каля 130 мiльёнаў долараў (прычым на ўнутраным рынку застаецца толькi палова, 50 працэнтаў iдзе на экспарт). Ёмiстасць беларускага рынку лекавых прэпаратаў сёння складае каля 500 мiльёнаў долараў, а рэальны патэнцыял фармацэўтычнай прамысловасцi для Беларусi можна абазначыць лiчбай 1 мiльярд долараў. Столькi магла б выпускаць наша айчынная прамысловасць, але для гэтага патрэбны iнавацыi, якiя з’яўляюцца залогам паспяховага развiцця любой галiны вытворчасцi.

Пра тое, якiм прарывам для нацыянальнай фармакалагiчнай iндустрыi можа стаць адна ўдалая распрацоўка, сведчыць досвед харвацкай фармацэўтычнай кампанii "PLIVA". Сусветную вядомасць яна заваявала дзякуючы свайму iнавацыйнаму прэпарату сумамед (азiтрамiцын), якi паказаў выключную эфектыўнасць пры лячэннi iнфекцыйных захворванняў i запаленняў. Правiльнае пазiцыянiраванне яго на рынку дазволiла кампанii атрымаць салiдны прыбытак. Пачынаючы з 70-х, у свеце штогод прадаецца сумамеду на адзiн мiльярд долараў.

Кiтай i Iндыя сёння маюць шматтанажную вытворчасць лекавых сродкаў. Ёсць азiяцкiя фiрмы, якiя цалкам забяспечваюць патрэбы сусветнага рынку ў пэўным прэпараце.

— Нельга сказаць, што гэта недасягальна i для Беларусi, — адзначыў Дзмiтрый Раманоўскi, — але для гэтага патрэбны значныя намаганнi i вялiкiя iнтэлектуальныя патэнцыi. Фармакалогiя i фармацэўтыка застануцца запатрабаванымi на многiя дзесяцiгоддзi. У перспектыве Беларусь можа стаць такiм жа вытворцам лекаў, як Харватыя цi Швейцарыя. Калi ў нас з’явiцца адпаведная нацыянальная задача, лекi з Беларусi могуць стаць такiм жа брэндам, як i беларуская тэхнiка.

Асартымент прадпрыемства "Акадэмфарм" не будзе абмежаваны толькi вiтамiнамi. Да канца гэтага года на рынку з’явiцца цэлая група метабалiчных рэгулятараў: прэпараты для ўмацавання здароўя мужчын, для нармалiзацыi вагi цела, для паляпшэння работы мозгу i павышэння працаздольнасцi, прэпараты, якiя панiжаюць рызыку развiцця сардэчна-сасудзiстых, анкалагiчных захворванняў i г.д.

Iнга МIНДАЛЁВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэмп сучаснага жыцця няспынна паскараецца. У сувязi з бясконцымi стрэсамi i высокiм узроўнем псiхiчнай нагрузкi патрабаваннi да арганiзма чалавека пав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика