21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дрэва жыццёвай сілы

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дрэва жыццёвай сілы

Нiцую вярбу, вярбу звычайную i лазу ведаюць усе. З даўнiх часоў карыстаюцца яны добрай славай у народзе. З вербалозу i цяпер плятуць неабходныя ў доме рэчы, карой лечаць многiя хваробы. Галiнкi пушыстай вярбы нясуць у царкву ў Вербную нядзелю, каб асвяцiць i потым захоўваць iх на працягу ўсяго года. Існуе павер’е, што такiя галiнкi абараняюць людзей ад усiх бедаў i няшчасцяў.

Напрыклад, iндзейцы ў Лацiнскай Амерыцы выкарыстоўвалi кару чорнай вярбы (ёсць i такая) для лячэння рэўматызму, лiхаманкi, галаўнога болю, прастуды. Адвары кары ўжывалi як танiзавальны i абязбольвальны сродак пры жаночых хваробах. Высушанай i размолатай карой чысцiлi зубы для адбельвання, а гарбату з суквеццяў выкарыстоўвалi як афрадызiяк — узбуджальны сродак. Не выпадкова i ў славян нiцая вярба лiчыцца сiмвалам хуткага росту, здароўя, жыццёвай сiлы i ўрадлiвасцi. Кара любой вярбы змяшчае шмат карысных рэчываў, таму i сёння яе шырока выкарыстоўваюць у народнай медыцыне.

Прыродны аспiрын

З кары белай вярбы больш чым сто гадоў таму ўпершыню была атрымана салiцылавая кiслата. На яе аснове нямецкiя вучоныя сiнтэзавалi ўсiм вядомы аспiрын.

Няма iншай такой раслiны, якая б змяшчала столькi глiказiду салiцылiну, дзякуючы якому кара нiцай вярбы з’яўляецца такiм моцным лякарствам. Адвары i настоi з яе кары — адзiн з найлепшых народных сродкаў ад прастуды. Нядаўна вучоныя выявiлi, што лекi з гэтай кары забiваюць не толькi шкодныя бактэрыi, але i вiрусы. У Францыi нават запатэнтаваны высокаэфектыўны прэпарат ад вiруса герпесу. Атрымлiваюць яго з адвару галiнак нiцай вярбы i выпускаюць у выглядзе памады, якая за 3—5 дзён пазбаўляе ад высыпанняў герпесу на вуснах.

Бальзам для сэрца i суставаў

У народзе даўно заўважана, што майстры, якiя займаюцца пляценнем з вербалозу, рэдка пакутуюць ад сустаўных хваробаў. А сакрэт у тым жа глiказiдзе салiцылiну, якi знiмае не толькi запаленнi, але i болi. Гэта бiялагiчна актыўнае рэчыва ўплывае на той участак мозгу, якi звязаны з перадаваннем болевых адчуванняў. Але, у адрозненне ад хiмiчных анальгетыкаў, прыроднае рэчыва не шкодзiць нармальнай рабоце кары галаўнога мозгу.

Кара нiцай вярбы дапамагае i пры падагры. Гэта звязана яшчэ i з узмоцненым выдзяленнем мачавой кiслаты, якое адбываецца пад уздзеяннем глiказiдаў салiцылавай кiслаты. Тыя ж рэчывы садзейнiчаюць расшырэнню каранарных сасудаў, павелiчэнню амплiтуды сардэчных скарачэнняў, нармалiзацыi сардэчнага рытму.

Вярбовыя рэцэпты

Для лячэння рэўматызму 1 ст. лыжку здробненай кары нiцай вярбы залiце шклянкай кiпеню, трымайце ў зачыненай эмалiраванай пасудзiне на "вадзяной банi" 30 хвiлiн, працадзiце гарачы адвар праз марлю, давядзiце аб’ём да першапачатковага стану. Прымайце па 1 ст. лыжцы 3 разы на дзень да яды. Гэтым жа адварам добра паласкаць рот пры стаматытах 4—5 разоў на дзень.

Кара вярбы спыняе крывацёкi. Для гэтага здробненай у парашок карой трэба прысыпаць рану.

Сок свежай вясновай кары нiцай вярбы выкарыстоўваюць як касметычны сродак. Кампрэс з гэтым сокам разгладжвае скуру, здымае дробныя запаленнi, а таксама дабратворна дзейнiчае на стомленыя, пачырванелыя вочы.

Кара любой вярбы дапамагае пры галаўным болi. Галiнкi злёгку размачыце, знiмiце кару i пакладзiце ўнутраным бокам на лоб цi цемя, а зверху завяжыце хусткай.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нiцую вярбу, вярбу звычайную i лазу ведаюць усе. З даўнiх часоў карыстаюцца яны добрай славай у народзе. З вербалозу i цяпер плятуць неабходныя ў доме
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика