Днi прыгожыя
Днi прыгожыя
Песнi Уладзiмiра Буднiка, якому 28 красавiка споўнiлася б 60 гадоў, шырока разляцелiся па беларускай зямлi, сягнулi за яе межы. Вакальныя ансамблi "Сябры" i "Чараўнiцы", спевакi Вiктар Вуячыч, Тамара Раеўская, Яраслаў Еўдакiмаў, Надзея Мiкулiч i многiя iншыя ўключылi iх у свой рэпертуар. Пастаянна гучаць на эстрадзе, у радыё- i тэлеэфiры вакальныя творы "Пах чабаровы", "Клёны-ясенi", "Водар чаромхi", "Палессе", "Шумi, мой лес, шумi", "На мяжы расстанняў i сустрэч", "Я зачараваная табой" i iншыя. I за бяседным сталом прачула спяваюцца песнi Уладзiмiра Буднiка. А песня "Днi прыгожыя", напiсаная сумесна з Уладзiмiрам Карызнам, яшчэ раз нагадвае, што жыццё прыгожае, стваральнае тады, калi душа напоўнена светлымi, пякельна прыемнымi пачуццямi кахання. Верш Уладзiмiра Карызны Музыка Уладзiмiра Буднiка Як цяжка нам сказаць упершыню "люблю", Нiбыта пакiдаць збiраешся зямлю I ветры ўздымуцца, адкуль — i сам не знаеш, Ты задыхаешся i ўжо iскрынкай таеш. I хмары паплылi, i зорак не вiдаць... I што тады рабiць, i што тады сказаць. Прыпеў: А днi прыгожыя нам зоркай яснай свецяць, I шчаслiвейшы ты на ўсiм бялюткiм свеце. У яркай вышынi вачам прыемна сiнь, А ў сэрцы халадком гарачая вышынь. Як цяжка ўпершыню парой неспадзяванай На самай вышынi "бывай" сказаць каханню, Спусцiцца на зямлю, пакiнуць зорны воз, Зноў пiць настой крынiц i гаркаватых лоз. Надзеяцца, чакаць вясновых светлых дзён, З усмешкай уздыхаць пад жоўтых лiсцяў звон. Падрыхтаваў Мiхась ШАВЫРКIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Песнi Уладзiмiра Буднiка, якому 28 красавiка споўнiлася б 60 гадоў, шырока разляцелiся па беларускай зямлi, сягнулi за яе межы. Вакальныя ансамблi &qu |
|