Мінiстры абароны Беларусi i Расii падпiсалi Дамову аб стварэннi сiстэмы iнфармацыйнага забеспячэння
Мінiстры абароны Беларусi i Расii падпiсалi Дамову аб стварэннi сiстэмы iнфармацыйнага забеспячэння ваеннага супрацоўнiцтва
Дамова была падпiсана на пасяджэннi сумеснай Калегii ваенных ведамстваў дзвюх краiн, якая адбылася ў Мiнску. — Прынятае на пасяджэннi сумеснай Калегii рашэнне накiравана на працяг стварэння Трывалага прававога фундамента Саюзнай дзяржавы, далейшую рэалiзацыю палажэнняў ваеннай дактрыны, — зазначыў мiнiстр абароны Рэспублiкi Беларусь генерал-палкоўнiк Леанiд Мальцаў. — Стварэнне сiстэмы iнфармацыйнага забеспячэння ваеннага супрацоўнiцтва абедзвюх краiн дазволiць максiмальна рэалiзаваць патэнцыял iнфармацыйных структур мiнiстэрстваў абароны ў забеспячэннi ваеннай бяспекi нашых краiн... У рамках пасяджэння Калегii былi зацверджаны таксама планаваныя дакументы аператыўна-стратэгiчнага вучэння "Захад-2009". Гэта, паводле слоў Леанiда Мальцава, дазволiць вывучыць дасягненнi ў галiне ваеннай тэорыi i практыкi i абмяняцца вопытам ваеннага будаўнiцтва Беларусi i Расii. — Вучэннi стануць найбуйнейшым мерапрыемствам сумеснай аператыўнай падрыхтоўкi Узброеных Сiлаў з моманту стварэння Саюзнай дзяржавы, — адзначыў мiнiстр абароны Расiйскай Федэрацыi Анатоль Сердзюкоў. — З расiйскага боку плануецца прыцягнуць значныя па аб’ёме агульнавайсковыя групоўкi, iстотныя сiлы авiяцыi i ваенна-марскога флоту. У ходзе вучэнняў адбудзецца адпрацоўка элементаў аб’яднанай сiстэмы сувязi рэгiянальнай групоўкi войскаў. Вучэннi пакажуць аб’ектыўную падрыхтаванасць органаў ваеннага кiравання войскаў у забеспячэннi бяспекi Саюзнай дзяржавы. Рэалiзацыя дасягнутых дамоў у рамках пасяджэння сумеснай Калегii, паводле слоў Анатоля Сердзюкова, будзе ў поўнай меры садзейнiчаць павышэнню боегатоўнасцi Узброеных Сiлаў i ўмацаванню абароназдольнасцi абедзвюх краiн. Ілья Лапато.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дамова была падпiсана на пасяджэннi сумеснай Калегii ваенных ведамстваў дзвюх краiн, якая адбылася ў Мiнску. — Прынятае на пасяджэннi сумеснай Калегi |
|