21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Бабруйску абакралi царкву

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Бабруйску абакралi царкву

20 красавiка, на другi дзень Вялiкадня, у мiлiцыю звярнуўся айцец Іаан, настаяцель Свята-Стрэчанскай праваслаўнай царквы на вулiцы Ульянаўскай у Бабруйску. Напярэдаднi ўвечары царкву зачынiлi, але ранiцай убачылi, што пабiта аконнае шкло i знiклi срэбныя вырабы — крыжыкi, ланцугi i пярсцёнкi, увогуле на суму 8 мiльёнаў рублёў. Мiлiцыя шукае злодзея-бязбожнiка.

Алена Казлова.

"Левым" шляхам

5377 кантрафактных DVD-дыскаў агульным коштам каля 70 мiльёнаў рублёў выявiлi супрацоўнiкi дзяржбяспекi i мiлiцыi на гродзенскiм рынку "Карона". "Левая" прадукцыя з запiсамi розных фiльмаў прадавалася ў пяцi пунктах гэтага вельмi папулярнага сярод жыхароў i гасцей горада над Нёманам гандлёвага прадпрыемства. Кантрольных знакаў на частцы дыскаў наогул не было, а на iншых былi iдэнтыфiкацыйныя знакi ад ... абутку.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Знiк сярод белага дня

У краме "ТЭХНА", што ў Баранавiчах, нехта ўкраў тэлевiзар з вадкакрышталiчным экранам. Тэлевiзар стаяў на вiтрыне, а затым знiк, i нiхто напачатку не звярнуў на гэта ўвагi. А калi спахапiлiся, то было позна — знiк i тэлевiзар, i злодзей.

Зачыняйце дзверы!

У Баранавiчах на грамадзянак Расii, якiя здымалi кватэру па вул. Фралянкова, напалi невядомыя. Жанчыны забылiся зачынiць дзверы, i рабаўнiкi свабодна зайшлi ў кватэру, звязалi iх i забралi сем з паловай тысяч расiйскiх рублёў.

А пенсiянерка з Пiнска таксама не зачынiла дзверы хлява пры сваёй хаце ў в. Маразовiчы, i адтуль вывезлi торфабрыкет, металiчную агароджу...

Калi ў першым выпадку рабаўнiкоў шукаюць, то ў другiм злодзеем быў мясцовы 22-гадовы жыхар.

Сымон Свiстуновiч.

Шукай грошы ў полi

27-гадовы гамяльчанiн нарэшце зразумеў, што яго абулi ў лапцi. Хаця спачатку ён разлiчваў на аўтамабiльныя колы, зразумела, разам з машынай. Больш чым тры месяцы таму на рынку Бакунiнскi ў Гомелi ён аддаў 10 тысяч долараў ЗША непрацуючаму грамадзянiну 1986 года нараджэння. Той паабяцаў прыгнаць з-за мяжы жалезнага каня. Дзе ён пасецца да гэтага часу, цяпер будзе высвятляць мiлiцыя.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

Падпальшчыкi Чавускага льнозавода — дзецi

Мiлiцыя выявiла асобаў, якiя падазраюцца ў падпале льнотрасты на Чавускiм льнозаводзе: тры дзяўчынкi — вучанiцы 2, 3 i 4 класаў, i з iмi 6-гадовы хлопчык з дзiцячага садка. Паводле папярэднiх звестак, дзецi на тэрыторыi завода забаўлялiся з запалкамi: узялi невялiкi жмут льнотрасты, падпалiлi i зрабiлi вогнiшча. Вецер стаў хутка разносiць полымя, малыя спужалiся i збеглi.

Нагадаем, што пажарам 19 красавiка на заводзе знiшчана 75 тон iльнотрасты на суму каля 34-х мiльёнаў рублёў.

Алена Казлова.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 красавiка, на другi дзень Вялiкадня, у мiлiцыю звярнуўся айцец Іаан, настаяцель Свята-Стрэчанскай праваслаўнай царквы на вулiцы Ульянаўскай у Бабру
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика