Кава для сакратаркi
Кава для сакратаркi
Адказваць на сотнi званкоў i лiстоў, афармляць пачкi дакументаў, гатаваць лiтры кавы i гарбаты, прымаць бясконцую колькасць наведвальнiкаў — часта адначасова. І пры ўсiм гэтым захоўваць спакой i бездакорны выгляд. Каб справiцца, трэба быць крыху спецыялiстам па кадрах, крыху "жывым штодзённiкам", крыху службай даведак, у вялiкай ступенi псiхолагам, а афiцыйна — сакратаром. Прафесiйнае свята гэтых людзей ужо больш як паўстагоддзя адзначаецца ў сераду апошняга поўнага тыдня красавiка. Мiжнародны дзень сакратара (Formerly Secretaries Day) пачалi адзначаць з 1952 года ў ЗША. Увогуле там традыцыйна праходзiць цэлы тыдзень прафесiйных адмiнiстрацыйных работнiкаў, а ў сераду святкуюць менавiта сакратары, зрэшты, таксама як i iншыя офiсныя работнiкi — памочнiкi кiраўнiкоў, офiс-менеджары, асiстэнты i г.д. У Беларусi i Расii афiцыйна асобнага дня сакратароў няма; але, напрыклад, некалькi гадоў таму iнiцыятыўная група сакратароў з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Варонежа, Растова-на-Доне, Новасiбiрска, Таганрога i Пермi прапанавалi заснаваць такое свята — i адзначаць яго кожную трэцюю пятнiцу верасня. Вiншаваннi ў гэты дзень у Расii прымаюць каля 1 мiльёна чалавек (праўда, у сувязi з крызiсам гэта лiчба крыху зменшылася). Таксама ў вераснi — у 5-ы дзень месяца — адзначаюць Дзень сакратара ў Паўднёва-Афрыканскай рэспублiцы. Ва ўсiх гэтых краiнах у святочны дзень сакратарам заведзена рабiць невялiкiя падарункi — не занадта асабiстыя, з намёкам на магчымую сувязь памiж босам i сакратаром, i не празмерна прагматычныя, як сродак для мыцця вокнаў. У любым выпадку, нават такая дробязь, як некалькi цёплых словаў вiншавання i кубачак кавы, будзе прынятая з удзячнасцю. Вiкторыя ЗАХАРАВА. Анекдот у тэму Шэф выклiкае да сябе сакратарку: — Гэты лiст трэба тэрмiнова перадрукаваць i адправiць факсам. Паглядзiце, што вы напiсалi: "Дарагi сябар"! Гэтаму махляру i прайдзiсвету?! — Добра, я ў момант усё выпраўлю. Як трэба напiсаць? — "Паважаны калега!".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адказваць на сотнi званкоў i лiстоў, афармляць пачкi дакументаў, гатаваць лiтры кавы i гарбаты, прымаць бясконцую колькасць наведвальнiкаў — часта адн |
|