21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларуская мова — гэта амаль што казка

26.08.2009 15:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У красавіку інэрнэт-прастора папоўнілася яшчэ адным беларускамоўным рэсурсам, разлічаным на дзяцей і іх бацькоў. «Казкі беларускія» — новая спроба паспрыяць выхаванню дзетак на роднай мове, дапамагчы бацькам лёгка, за чытаннем баек і жартаў, пераадольваць моўны бар’ер і прывучаць дзяцей да самога гучання мовы.

Апроч казак, якіх з кожным днём на старонцы будзе большаць на адну, рэсурс прапануе прымаўкі, конкурсы, сцэнкі, анекдоты, загадкі, скарагаворкі, калыханкі, прыпеўкі, лічылкі і розныя дапаможнікі для беларускіх бацькоў. Пакуль што на сайце няма і паловы таго, што запланавана змясціць тут з цягам часу. Напрыклад, укладальнікі збіраюцца выкладаць беларускамоўныя дзіцячыя кніжкі, якія будзе можна спампоўваць. Зараз на «Казках» прапануецца спампаваць толькі адну кніжку — «Чытанку для дзіцячага сада», створаную мовазнаўцамі Вінцуком Вячоркам і Пятром Садоўскім адмыслова для беларускамоўнага малога. Апроч таго, на сайце будуць з’яўляцца апошнія навіны, якія тычацца выхавання дзяцей — усё, што знойдзецца па іншых інфармацыйных крыніцах пра дзяцей і бацькоў.

Стваральнікі гэтага рэсурсу — таксама бацькі, якім надакучыла чакаць, пакуль «прафесійныя сілы» зацікавяцца дзіцячымі справамі. Таму сама старонка выглядае крыху па-хатняму, трапляюцца і апіскі, і памылкі. Відавочна, зараз самы час лінгвістам далучыцца да ініцыятывы. Адначасова да ўдзелу ў «Казках» запрашаюцца проста ўсе зацікаўленыя — тут можна зарэгістравацца і пакідаць уласныя каментары і творы.

Ад звычайных дзіцячых казак рэсурс адрозніваецца «інтэрнэт-фарматам» матэрыялаў, вялікімі яскравымі ілюстрацыямі да кожнага артыкула, адзначаюць стваральнікі старонкі. Адкрыўшы старонку на ноўтбуку, можна чытаць казку на ноч адразу з манітора, разам разглядаючы малюнкі. Вядома, пакуль што для паўнавартаснай рэалізацыі такой задумы «Казкам» не хапае інтэрактыўнасці, музыкі, анімацыі — усяго таго, што магло б апраўдаць чытанне казак з электроннага экрана, а не папяровай старонкі.

Рознапрофільных дзіцячых сайтаў у Байнэце незлічоная колькасць, сярод іх — дапаможнікі па гігіене, выхаванні, парады па ладжанні гульняў і дзіцячых святаў, нават сайт пра дзяцей і аўтамабілі, беларускі партал пра Гары Потэра, рэсурс «Дзіця за 9 месяцаў для чайнікаў» і «Школьны гарадок», праўда, больш падобны да вайсковага. Асобны несканчальны шэраг — вэб-крамы з дзіцячай вопраткай, харчаваннем, гульнямі і іншымі таварамі.

Лішне казаць, што пералічаныя старонкі ўсе вядуцца па-руску і мала адрозніваюцца ад сваіх аналагаў адкуль-небудзь з Растова і Пярмі.

Здабыць інфармацыю пра выкормліванні матчыным малаком, перыяды цяжарнасці і сямейную псіхалогію па-беларуску, не ведаючы адмысловых крыніц, у інтэрнэце дастаткова складана. Што і казаць пра «нетыповыя» пытанні — напрыклад, як прывучыць дзіця не саромецца гаварыць «па-свойму» ў двары і садку, як не заблытацца ў дзвюхмоўі.

Безумоўным лідэрам сярод беларускамоўных старонак для дзяцей і бацькоў на сёння з’яўляецца рэсурс «Нашыя дзеткі». Гэта самае якаснае і паўнавартаснае інтэрнэт-выданне, створанае, як і ўсе астатнія падобныя, па прыватнай бацькоўскай ініцыятыве, «каб падзяліцца ўласным досьведам — і запытаць парады, пахваліцца чарговымі дасягненнямі і знайсці падтрымку ў часовай няўдачы, распавесці нешта значна-карыснае — і легкадумна памянташыць. Проста таму, што «часам трэба ведаць, што ты не адна такая».

Гэтымі словамі адміністратарка сайту Юлія Малахоўская разам з «групай ініцыятыўных мамашак» аднойчы пачала бацькоўска-дзіцячы праект. З часам рэсурс напоўніўся шматлікімі перакладамі навуковай літаратуры і пачаў існаваць па прынцыпе інфармацыйнага абмену. З «Нашымі дзеткамі» супрацоўнічаюць адразу некалькі медыкаў — дзіцячы доктар, псіхолаг, кансультант па грудным выкормліваньні і кардыёхірург, на старонцы вядзецца жывы беларуска-рускі і руска-беларускі слоўнік, які папаўняюць новымі словамі самі бацькі. На сайце змешчана вялікая колькасць адукацыйных, развівальных і проста забаўляльных гульняў. Апроч таго, «Нашыя дзеткі» сапраўды гуртуюць беларускамоўныя сем’і і дзяцей, якія сустракаюцца, знаёмяцца, ладзяць мерапрыемствы і сябруюць ў рэальным жыцці.

На жаль, вялікая колькасць колісь распачатых цікавых інтэрнэт-праектаў ужо не існуе — не знайшлося патрэбнай падтрымкі, ініцыятыўных і зацікаўленых бацькоў. Гэтак, у нябыт зніклі і сайт «Дзіцячыя спевы», які меўся збіраць песні — тэксты і ноты — для малых беларусаў, і сайт калыханак ад Дзеда-Барадзеда, які мусіў папаўняцца ўсё новымі запісамі «сонных песен» у mp3. Блукаючы па сеціве ў пошуку нядрэннага беларускамоўнага кантэнту для малодшай аўдыторыі, можна знайсці і зусім старажытную старонку «Казачнік By», якая, нягледзячы на добрую ідэю сабраць разам дражнілкі і лічылкі, «спіць» ужо некалькі гадоў.

Жывым і ўжо дастаткова «раскручаным» на фоне рэсурсаў-мерцвякоў паўстае «пластылінавы блог» Капітана Танакі, дзе можна не толькі праглядаць новыя прыгоды каляровых слімакоў, а таксама глядзець мультфільмы пра іх і адначасова вывучаць асновы лепкі.

Безумоўна, беларускамоўнаму маленькаму чалавеку прапаноўваецца нашмат менш інфармацыі і забаў, чым яго раўналеткам, чыіх выхавальнікаў не асабліва цікавіць родная мова і культура. Аднак ужо сёння для яго і яго бацькоў існуе некалькі нядрэнных рэсурсаў, створаных самастойна, без дапамогі. Урэшце рэшт, хто, як не бацькі, першым чытае дзіцяці казку на ноч? І каму, як не ім, вырашаць — на якой мове будзе гэта казка?
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У красавіку інэрнэт-прастора папоўнілася яшчэ адным беларускамоўным рэсурсам, разлічаным на дзяцей і іх бацькоў. «Казкі беларускія» — новая спроба паспрыяць выхаванню дзетак на роднай мове, дапамагчы бацькам лёгка, за чытаннем баек і жартаў, пераадольваць моўны бар’ер і прывучаць дзяцей да самога гучання...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика