Радаўніца
Радаўніца
Аўторак на Фамiным тыднi — другi аўторак пасля Вялiкадня — атрымаў у беларускiм народным календары назву Радунiца, Радоўнiца, Провады, Мёртвая Радаўнiца, Мёртвы, або Праводны дзень — свята ўшанавання памерлых. Ранiцай гаспадыня рыхтавала спецыяльныя рытуальныя стравы, потым сям’я пачынала збiрацца на могiлкi. Усе апраналiся ў святочнае адзенне, бралi з сабой iльняны абрус, велiкодныя яйкi, блiны, каўбасу, сала, свянцоную соль, бутэльку гарэлкi, складвалi ўсё гэта ў хусцiнку i адпраўлялiся ў царкву на абедню. Пасля богаслужэння ў храме, панiхiды па нябожчыках усе разыходзiлiся да "сваiх" магiл. l Яшчэ i яшчэ раз нагадваем адзiн з найбольш важных пастулатаў народнай педагогiкi: капаць зямлю да Радаўнiцы было нельга, бо на гэта продкi яшчэ не далi згоды. Спачатку прывядзiце да ладу магiлы памерлых родных i толькi потым бярыцеся ладзiць справу ў сваёй гаспадарцы. l Калi магiлы сваякоў былi ў розных месцах, то iх прыбiралi па некалькi чалавек, а потым усе збiралiся каля адной чыёй-небудзь магiлы i распачыналi памiнальную трызну. l Абавязковым быў абрад "хрыстосавання з мёртвымi". Дзеля гэтага гаспадыня (а ў некаторых выпадках гэта рабiлi дзецi) брала велiкоднае яйка i качала яго крыж-накрыж па насыпе. Затым на прыбраную магiлу "левым" бокам расцiлаўся абрус, на яго ставiлася куцця з запаленай свечкай i ўсе астатнiя стравы, кожнай з якiх трэба было патрошкi адкласцi нябожчыку. l Сёння столiк i невялiчкiя лаўкi робяць побач з магiлай — гэта дапушчальна. Але бывае i так, што стол ставяць па-за межамi агароджы. Складваецца ўражанне, што блiзкiя людзi "прыйшлi да роднай хаты, але зайсцi ў яе так i не пажадалi..." l Маленькiм дзецям (да трох гадоў) i цяжарным жанчынам забаранялася хадзiць на могiлкi як падчас пахавання, так i ў памiнальныя днi. l У народзе лiчылася, што той, хто раней за ўсiх у гэты дзень з’явiцца на могiлках, атрымае ад нябожчыкаў асаблiвую падзяку i апякунства на працягу года. l Пасля таго, як завяршыўся першы памiнальны год, на магiле ўсталёўвалi помнiкi. Пры гэтым крыж пакiдалi на магiле (клалi уздоўж або ў галаве) або закопвалi ў надмагiльны ўзгорак. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўторак на Фамiным тыднi — другi аўторак пасля Вялiкадня — атрымаў у беларускiм народным календары назву Радунiца, Радоўнiца, Провады, Мёртвая Радаўнi
|
|