21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

І снiцца будуць людзям тыя вёскi...

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

І снiцца будуць людзям тыя вёскi...

Актуальна

 

 

За час сваёй журналiсцкай работы некалькi разоў давялося быць па камандзiровачных справах у вёсцы Дзям’янкi Добрушскага раёна. I заўсёды адкрываў для сябе новыя радкi яе, скажам так, бiяграфii. Знаходзiцца гэты населены пункт у вельмi маляўнiчым месцы, дзе працякае павольная i неглыбокая Iпуць: улетку ў берагах з разнатраўем ды лугавымi кветкамi, а вясной — у шырокiм разводдзi з затопленай поймай. Аб пагорках ды зялёных прысадах вёскi, якую акружаюць палi ды лясы, i казаць ужо не варта. Бо i яны надаюць Дзям’янкам своеасаблiвы каларыт.

Здаўна людзi аблюбавалi гэтыя зручныя для жыцця i прыгожыя мясцiны, аб чым сведчаць стаянкi эпохi неалiту, адкрытыя археолагамi курганы, магiльнiкi. А ў другой палове ХVI стагоддзя Дзям’янкi згадваюцца ў дакументах як сяло Гомельскага староства. Вёска належала тады магнату Тышкевiчу, а ў ХIХ стагоддзi яе ўладальнiкам сталi латышскiя дваране Герарды. Адзiн з iх, Мiкалай Мiкалаевiч, меў чын генерал-губернатара i быў намеснiкам цара ў Фiнляндыi. Калi ён пайшоў у адстаўку i пераехаў у свой маёнтак у Дзям’янкi, то загадаў па праекце пецярбургскiх архiтэктараў пабудаваць велiчны палац i разбiць парк, што i было зроблена. У маёнтку былi спiртзавод, фермы для жывёлы, аранжарэi, цяплiцы i г.д. Пасля рэвалюцыi ў палацы адкрылi дзiцячы дом, а ў час Вялiкай Айчыннай вайны тут размяшчаўся карны атрад, i калi немцы вымушаны былi адступаць, яны спалiлi гэту прыгажосць. Пазней, у 1977 годзе, так i не адноўлены будынак зноў пацярпеў ад пажару.

Дзям’янкi з’яўлялiся адным з самых вялiкiх населеных пунктаў Добрушскага раёна. Яшчэ ў 1929 годзе тут быў створаны калгас, адкуль у 40-х некалькi соцень мужчын адправiлiся на вайну з немцамi i 200 з iх загiнулi, а ў 1970 годзе тут было 325 двароў i жыло 1249 чалавек. Адны працавалi ў калгасе, iншыя — на цагельным заводзе, у сярэдняй школе, крамах, камбiнаце бытавога абслугоўвання, Доме культуры i г.д. I ўсё гэта — у Дзям’янках.

Так бы i праходзiла жыццё вяскоўцаў далей, калi б не выбух на Чарнобыльскай АЭС. Аднаго толькi радыеактыўнага цэзiю-137 асела тут у колькасцi 15—40 кюры на квадратны кiламетр, што сведчыла: для пражывання народа — небяспека вялiкая. Пераязджаць кудысьцi трэба. Перасялiлiся людзi з надзеяй, што праз пэўны час вернуцца на сваю малую радзiму. Тым больш што ведалi: у вёсцы засталося жыць некалькi чалавек у чатырох дамах, значыць, не ўсё яшчэ страчана. Толькi памыляюцца яны. Бо яе рыхтуюць да пахавання, калi хаты i ўсе iншыя збудаваннi лягуць навечна ў зямлю i зямлёй iх накрыюць. Гэты лёс ужо напаткаў суседнiя i аддаленыя вёскi раёна: Вылева, Ачэса-Рудню, Марозаўку, Чырвоны Сцяг, Закапыцце.

— Калi б спiс на гэтым закончыўся, — кажуць дырэктар i галоўны iнжынер рэспублiканскага спецыялiзаванага ўнiтарнага прадпрыемства "Палессе" Ягор Павераны i Генадзь Якiмчанка. — Ён доўгi-доўгi: Дубецкае, Пеннае, Дубовы Лог, Плоскае... У сямнаццацi населеных пунктах Добрушчыны мы пахавалi ўжо 1052 збудаваннi.

— За якi час?

— З 1993 года на канец мiнулага.

Тут трэба, вядома ж, сказаць, што "мiрны" атам праявiў сваю агрэсiю больш за ўсё на тэрыторыi Гомельшчыны, i працаўнiкам РСУП "Палессе" работы хапае пад самую завязку. За названы час, напрыклад, яны былi задзейнiчаны на разборцы будынкаў i збудаванняў Нараўлянскага, Брагiнскага, Хойнiцкага, Чачэрскага, Веткаўскага, Кармянскага, Ельскага, Добрушскага, i Буда-Кашалёўскага i Лельчыцкага раёнаў. Акрамя таго, у Мазыры i Гомелi былi лiквiдаваны адпаведна адзiн i 19 будынкаў: або завезеных з раёнаў, дзе iх зносiлi, або радыенуклiды аселi ў матэрыялах для будаўнiцтва, набытых у тых жа "чарнобыльскiх" раёнах.

У зямлю навечна ляглi 5622 будынкi i збудаваннi 112 населеных пунктаў, у тым лiку 3001 у адселеных вёсках i 2621 у тых, дзе яшчэ, як кажуць, цеплiцца жыццё. Апошняе азначае, што там жыве ад адной да трох-пяцi сем’яў у асноўным, вядома ж, старых людзей, якiя нiкуды перабiрацца не пажадалi, нягледзячы на папярэджаннi, што яны пацерпяць ад моцнага ўздзеяння нябачнай радыяцыi.

— А цi дорага абыходзяцца спецработы па разборцы i пахаваннi будынкаў у чарнобыльскай зоне?

— Мяркуйце самi. Сёлета ў першым квартале ў вёсцы Будзiшча Чачэрскага раёна мы лiквiдавалi 37 падворкаў з драўлянымi пабудовамi, i ў сярэднiм кожны з iх абышоўся ў 4 мiльёны рублёў. У Губарэвiчах Хойнiцкага раёна знеслi 23 падворкi з цаглянымi, драўлянымi пабудовамi. Кошт кожнага — 6,4 мiльёна. А ў Навiлаўцы Веткаўскага раёна мы пахавалi ў зямлю дзве былыя механiчныя майстэрнi, i кожнае з гэтых капiтальных збудаванняў пацягнула на 54,4 мiльёна рублёў. Заўважым, што разлiк кошту робiцца па рэсурсна-каштарысных нормах, якiя зацверджаны Мiнiстэрствам архiтэктуры i будаўнiцтва. Мы ж прымяняем панiжаючы каэфiцыент К=0,4 да нормаў накладных расходаў, планавых накапленняў, i ў вынiку работы нашага прадпрыемства абыходзяцца танней, чым калi б яны выконвалiся будаўнiкамi.

Работнiкi "Палесся" на сваiх аб’ектах у радыяцыйнай зоне працуюць вахтавым метадам, начуючы ў гасцiнiцах у райцэнтрах. Ежу ў пераважнай большасцi яны гатуюць самi. У iхнiм распараджэннi магутная тэхнiка, на якую выпадае вялiкая нагрузка, бо зiмой, калi глыбока прамярзае грунт, угрызацца ў яго даволi няпроста.

Летась, як i раней, быў выкананы вялiкi аб’ём работ. Адбылiся нарэшце зрухi ў зносе i пахаваннi жылых дамоў i сельгаспабудоў вёскi Струмень Кармянскага раёна, да якой падбiралiся некалькi разоў з-за недахопу фiнансавых сродкаў. У зямлю пайшлi тады 178 падворкаў, а засталося яшчэ 74. Гэта ўжо — сёлетнi клопат. Тады ж былi пахаваны 173 падворкi ў вёсках Кiраў, Вербавiчы, Канатоп, Галоўчыцы Нараўлянскага раёна, 57 — у Мiкулiчах Брагiншчыны, а ўсяго — 536.

На гэты год калектыву "Палесся" пастаўлена задача асвоiць каля 16 мiльярдаў рублёў на дэзактывацыйных работах. Для параўнання: летась было на гэтыя мэты выдзелена сем мiльярдаў. Як бачна, праграма значна большая i, каб выканаць яе, да работ будуць падключаны да "Палесся" субпадрадныя арганiзацыi, вядома ж, на тэндарнай аснове. I тут маецца адна такая важная акалiчнасць: субпадрадчыкi будуць працаваць толькi ў так званых рэабiлiтаваных населеных пунктах, дзе пражываюць людзi. I абавязкова — пад кантролем РСУП, у тым лiку i пад дазiметрычным суправаджэннем з боку яго работнiкаў.

У першым квартале пахавана ўжо не адна сотня пабудоў у Чачэрскiм, Кармянскiм i Веткаўскiм раёнах, дзе работы працягваюцца i сёння. Iдуць яны i ў вёсках Губарэвiчы, Чырвонае возера i Плоскае Хойнiцкага раёна, дзе iмi кiруе начальнiк участка Юрый Гурачэўскi i майстры Дзмiтрый Шыцiкаў i Сяргей Арэшчанка. Толькi ў Губарэвiчах давядзецца пахаваць 135 падворкаў.

Сёлета ў "Палессi" з’явiлася новае падраздзяленне, якое займаецца распрацоўкай праектна-каштарыснай дакументацыi на знос i пахаванне пабудоў у "чарнобыльскiх" раёнах. Раней гэта рабiлi ў адным з праектных iнстытутаў. I такая навiнка толькi на карысць справе, як i тое, што ўжо трэцi год грашовымi сродкамi "Палессе" забяспечвае фiнансавае ўпраўленне Гомельскага аблвыканкама замест Дзяржкамчарнобыля.

Займаюцца i дэзактывацыяй прамысловага абсталявання ад радыенуклiдаў. Напрыклад, на адным толькi "Гомсельмашы" з 1991 па 2006 год яе правялi на 523 адзiнках абсталявання (вентыляцыя, кампрэсарныя станцыi i г.д.). А гэта ж амаль 120 тысяч квадратных метраў паверхняў таго абсталявання, па якiх трэба было дэталёва прайсцiся хiмiчнымi растворамi, шчоткамi, скрабкамi ды электраiнструментам. У меншых памерах падобныя работы былi выкананы таксама на Жлобiнскай фабрыцы штучнага футра, плывучым кране ў Мазыры, бавоўна-прадзiльнай i ткацкай фабрыках у Ветцы, на iншых 28 прадпрыемствах.

Праводзiлася дэзактывацыя i так званых адкрытых тэрыторый — дзiцячых садкоў, школ, спартыўных i iншых пляцовак, а таксама ўстаноў аховы здароўя, дзе аселi ў свой час радыенуклiды.

Цi падсцерагае небяспека работнiкаў "Палесся" ў час работы на аб’ектах, спытаў я ў Паверанага i Якiмчанкi. "А як жа", — адказалi яны. Таму на аб’ектах праводзiцца пастаянны дазiметрычны кантроль, захоўваюцца меры перасцярогi. Людзям выдаюцца спецадзенне i абутак для розных вiдаў дэзактывацыйных работ, прымяняюцца сродкi для аховы органаў дыхання. У тых, хто мае права працаваць ва ўмовах радыеактыўнага забруджвання, ёсць санiтарны пашпарт, яны праходзяць медыцынскi агляд.

Наперадзе ў РСУП "Палессе" работы хопiць не на адзiн год. Бо калектыву неабходна будзе пахаваць не менш за сем тысяч будынкаў i збудаванняў, якiя насычаны радыенуклiдамi. I кiраўнiкi яго лiчаць, што пры выкананнi тых работ на заканадаўчым узроўнi нялiшне вырашыць наступныя пытаннi. Так, да сёння з неперспектыўных населеных пунктаў, дзе жыццё забаронена i адкуль людзi пераселены, але там засталiся жыць некалькi пажылых i старых чалавек, матэрыялы ад разборкi радыяцыйна забруджаных падворкаў на пахаванне адвозяцца на звалкi цвёрдых i бытавых адходаў iншым разам на адлегласць да 60 i больш кiламетраў. А чаму б не рабiць гэта непасрэдна на месцы? Тым самым затраты дзяржаўных грошай знiзiлiся б прыблiзна на 12 працэнтаў.

I яшчэ. Раней прадпрыемству выдзялялiся кар’еры для адбору там грунту, якi выкарыстоўваўся для вертыкальнай планiроўкi месцаў пахавання падворкаў, i пляцоўкi цвёрдых бытавых адходаў на бязвыплатнай аснове. Цяпер райвыканкамы гэтыя пытаннi не вырашаюць, i "Палессю" рэкамендавана ўносiць плацяжы па экалагiчным падатку i за размяшчэнне тых адходаў, i за выкарыстанне пяску i грунту, з якiх яно нiякiх тавараў i прадукцыi не вырабляе. Гэта таксама прывядзе да падаражэння спецработ. Пытанне: а навошта?

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За час сваёй журналiсцкай работы некалькi разоў давялося быць па камандзiровачных справах у вёсцы Дзям’янкi Добрушскага раёна. I заўсёды адкрываў для
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика